комплекс работ па ўзвядзенні збудаванняў і канструкцый з маналітнага жалезабетону. Уключаюць апалубачныя (гл. ў арт.Апалубка), арматурныя работы і бетонныя работы. Выконваюцца ў паслядоўнасці: выраб і мантаж арматурных каркасаў, сетак і асобных стрыжняў; устаноўка апалубкі; прыгатаванне, транспартаванне, укладка і ўшчыльненне бетоннай сумесі; догляд бетону ў перыяд яго цвярдзення; распалубка пасля дасягнення бетонам неабходнай трываласці. Зманціраваныя арматурныя каркасы могуць выкарыстоўвацца пры ўстаноўцы апалубкі для яе фіксацыі ў патрэбным становішчы, а таксама для мацавання закладных дэталей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zusámmenbaum
1) -(e)s, -e манта́ж, збо́рка
2) -(e)s злучэ́нне; спалучэ́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
такела́ж, ‑у, м.
1. Сукупнасць усіх снасцей судна (пяньковых і металічных тросаў).
2. Сукупнасць прыстасаванняў з тросаў, блокаў, ланцугоў для пад’ёму і перамяшчэння грузу. Рыхтуй такелаж, плытагоны!А. Александровіч.// Такелажныя работы. Людзі брыгады Івана Леўкіна не збіраліся кідаць пачатую работу — не даручаць жа такелаж і мантаж фермы якой-небудзь іншай брыгадзе.Дадзіёмаў.
[Гал. takelage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Сукупнасць прыстасаванняў, прылад, механізмаў і пад., неабходных для чаго‑н. Электрычнае абсталяванне. Мантаж абсталявання. Завод аснашчаны самым новым абсталяваннем. □ [Іваноў:] — Падпольшчыкі Мінска просяць дастаць ім рускія шрыфты і друкарскае абсталяванне.Новікаў.// Мэбля для памяшкання; мэбліроўка. Абсталявання мала. Трэба набыць канапу, люстраную шафу, вялікі насценны гадзіннік, ды ці мала чаго!Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУСЬНА́ФТА»,
вытворчае аб’яднанне ў Беларусі па нафтаздабычы і правядзенні геолага-пошукавых работ на нафту і газ. Створана ў 1966 у Гомелі. У 1970—80-я г. ў складзе «Беларуськалій» дзейнічала Бел. падраздзяленне буравых работ па прабіванні нафтавых свідравін у Зах. Сібіры. Першая прамысл. здабыча нафты пачалася ў 1965 на Рэчыцкім радовішчы нафты. У 1978 у эксплуатацыі было 20, у 1995 — 37 радовішчаў. За 1965—95 здабыта 100 млн.т нафты (перададзены Гомельскаму ўпраўленню нафтаправода «Дружба») і 4,84 млрд.м³ спадарожнага газу. Найб. ўзровень нафтаздабычы быў у 1975 — амаль 8 млн. т. У 1995 здабыта 1,9 млн.т нафты.
Да арт.«Беларусьнафта». Мантаж буравой вышкі на Рэчыцкім радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zusámmensetzungf -, -en
1) склад
2) утварэ́нне, кампазі́цыя
3) тэх.манта́ж, збо́рка
4) лінгв. склада́нае сло́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д КО́ЛАВЫХ ЦЯГАЧО́Ў.
Засн. у Мінску на базе цэха доследнай вытв-сці Мінскага аўтамабільнага завода (1959). З 1991 самастойнае прадпрыемства. Выпускае седлавыя цягачы вял. магутнасці, паўпрычэпы да іх, бартавыя аўтамабілі і прычэпы да іх, дарожныя і пазадарожныя аўтамабілі-самазвалы, аўтапаязды для перавозкі труб вял. дыяметра, спец. колавыя шасі пад пад’ёмныя краны падымальнасцю да 50 т і больш, пад мантаж экскаватарнага абсталявання і абсталявання для нафтагазавай прам-сці. Праводзіць абслугоўванне сваёй прадукцыі, гандаль запчасткамі, вузламі і інш.
Узоры прадукцыі Мінскага завода колавых цягачоў: 1 — шасі колавае МЗКТ-7917 са стратэгічнай ракетай «Таполя»; 2 — аўтамабіль-самазвал МЗКТ-6525; 3 — спецыяльнае шасі МЗКТ-79191; 4 — аўтапоезд у складзе цягача седлавога МЗКТ-7429 і паўпрычэпа МЗКТ-9378.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Áufstellungf -, -en
1) устано́ўка, расстано́ўка
2) пабудо́ва, манта́ж
3) вайск. пастрае́нне, фармірава́нне
4) каштары́с; лік; спіс; пералі́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГРЫ́ФІТ ((Griffith) Дэйвід Уорк) (22.1.1875, г. Ла-Грэйндж, штат Кентукі, ЗША — 23.7.1948),
амерыканскі кінарэжысёр. У кіно з 1907. Працаваў на кінастудыях «Эдысан» і «Баёграф» у Нью-Йорку. Ставіў драмы, камедыі, экранізацыі літ. твораў. З 1914 у Галівудзе. У 1919 разам з Ч.Чапліным, М.Пікфард і Д.Фэрбенксам засн. кінакампанію «Юнайтэд артыстс». У 1908—31 зняў некалькі соцень пераважна кароткаметражных стужак, а таксама першы ў свеце поўнаметражны фільм. Выкарыстоўваў такія выразныя сродкі кіно, як буйны план, паралельны мантаж, панарама, адкрыў шырокія магчымасці здымачнай камеры ў стварэнні экраннага вобраза. Распрацаваў асн. прынцыпы акцёрскай ігры ў кіно. Сярод фільмаў: «Нараджэнне нацыі» (1915), «Нецярпімасць» (1916), «Сэрца свету» (1918), «Зламаныя парасткі» (1919), «Сіроткі буры» (1921), «Схватка» (1931). Спец. прэмія «Оскар» 1935.