абсталяванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсталёўваць — абсталяваць.

2. Сукупнасць прыстасаванняў, прылад, механізмаў і пад., неабходных для чаго‑н. Электрычнае абсталяванне. Мантаж абсталявання. Завод аснашчаны самым новым абсталяваннем. ▪ [Іваноў:] — Падпольшчыкі Мінска просяць дастаць ім рускія шрыфты і друкарскае абсталяванне. Новікаў. // Мэбля для памяшкання; мэбліроўка. Абсталявання мала. Трэба набыць канапу, люстраную шафу, вялікі насценны гадзіннік, ды ці мала чаго! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)