ЛЕ́ПТА (ад грэч. lepton дробны, тонкі),

1) старажытнагрэчаская дробная медная манета.

2) Сучасная грэч. дробная манета, роўная ​1/100 драхмы. У абарачэнні знаходзяцца манеты ў 50, 20, 10 і 5 Л.

3) У пераносным сэнсе — уклад у якую-небудзь агульную справу.

т. 9, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІГЛ (ад англ. eagle арол),

залатая манета ЗША вартасцю ў 10 долараў. Эмітавалася ў 1795—1804 і 1838—1933. У 1854—89 выпускаліся манеты ў 20 долараў (double eagle — двайны арол), у 1796—1929 у 2​1/2 долара (quarter eagle — чацвярны арол).

т. 7, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САТРА́П (грэч. satrapēs ад стараж.-перс. хшатрапаван — захавальнік вобласці),

намеснік сатрапіі, галава яе адміністрацыі. Меў вял. самастойнасць у справах кіравання сатрапіяй, камандаваў яе войскам, збіраў падаткі, чаканіў сярэбраныя і залатыя манеты. У пераносным сэнсе С. — жорсткі начальнік любой адм.-тэр. адзінкі, самадур.

т. 14, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гурт​2

(ням. Gurt = пояс)

1) тое, што і нервюра 1;

2) рабро чаканнай манеты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АНТЫНО́Й (лац. Antinous; каля 110, Віфінія — 130),

грэчаскі юнак, любімец рым. імператара Адрыяна. Патануў у Ніле (магчыма, прынёс сябе ў ахвяру), пасля чаго быў абагатвораны. На месцы гібелі Антыноя засн. г. Антынопаль, пабудаваны храм, у яго гонар створаны шматлікія статуі і гемы, выпушчаны манеты.

т. 1, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛА́ТНІК,

умоўная назва першай залатой манеты ўсх. славян часоў Кіеўскай Русі, выпушчанай Уладзімірам Святаславічам у канцы 10 ст. Маса 4—4,4 г. Падобны на сучасныя яму візант. соліды. З 11 вядомых экзэмпляраў З. 6 паходзяць з Пінскага скарбу.

Златнік Уладзіміра Святаславіча [980—1015] з Пінскага манетнага скарбу.

т. 7, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аве́рс

(фр. avers, ад лац. adversus = павернуты тварам)

правы (галоўны) бок манеты, медаля (параўн. рэверс 2).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ГРОЎТ (англ. groat),

англійская сярэбраная манета 14—19 ст. Упершыню выраблены ў 1351 (лігатурная маса 4,57 г), адпавядаў 4 пені. З канца 15 ст. маса манеты бесперапынна змяншалася (у 1-й пал. 19 ст. 1,88 г). У 1856 чаканка гроўта спынена, да 1887 заставаўся ў абарачэнні.

т. 5, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

silver​1 [ˈsɪlvə] n.

1. серабро́, срэ́бра;

fine silver чы́стае серабро́

2. срэ́бныя мане́ты;

₤ 5 in silver 5 фу́нтаў серабро́м

3. сярэ́браныя вы́рабы;

table silver стало́вае срэ́бра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

base​2 [beɪs] аdj. fml

1. ні́зкі, гане́бны;

a base act гане́бны ўчы́нак

2. : of base descent про́стага пахо́джання

3. фальшы́вы, падро́блены (пра манеты)

4. непаўнава́ртасны, нікчэ́мны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)