Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПАСА́ТНЫ КЛІ́МАТ,
клімат абласцей зямнога шара, якія знаходзяцца пад уздзеяннем пасатаў. Вызначаецца ўстойлівасцю напрамкаў і сілы ветру, малой воблачнасцю і малой колькасцю атмасферных ападкаў (каля 500 мм за год). Сярэдняя т-ра паветра летніх месяцаў 20—27 oС, у зімовыя месяцы — да 10—15 oС. У раёнах з П.к. на сушы пераважаюць ландшафты трапічных пустынь і паўпустынь (акрамя ўсх.ч. мацерыкоў, якім уласцівы мусонны клімат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ра́цыя2
[ад ра(дыёстан)цыя]
пераносная радыёстанцыя малой магутнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіпадынамі́я
(ад гр. hypo = пад, унізе + dynamis = сіла)
аслабленне мышачнай дзейнасці арганізма, выкліканае малой рухомасцю (параўн.гіпердынамія).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
удачары́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго.
Прыняць у сваю сям’ю дзяўчынку на правах роднай дачкі. [Кулік:] — Сваіх дзяцей .. [Абрамава] не мела, дык удачарыла дзяўчынку, Тамару, але лёс малой незавідны...Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеплахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Марское або рачное судна з поршневымі рухавікамі ўнутранага згарання. Цеплаход ішоў на малой хуткасці, і зялёныя берагі канала павольна плылі насустрач нам.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЛО́КІНГ-ГЕНЕРА́ТАР,
рэлаксацыйны генератар з глыбокай трансфарматарнай адваротнай сувяззю. Выпрацоўвае імпульсы малой працягласці, якія паўтараюцца праз параўнальна вял. прамежкі часу. Можа працаваць у аўтавагальным або чакальным рэжыме.
Асн. якасці блокінг-генератара: прастата будовы, лёгкая сінхранізацыя і стабілізацыя ваганняў, магчымасць атрымаць вял. магутнасць у імпульсе пры малой сярэдняй магутнасці. Для павелічэння стабільнасці ў схему блокінг-генератара ўключаюць вагальны контур. Блокінг-генератар выкарыстоўваецца ў імпульснай тэхніцы, тэлевізійных і радыёлакацыйных устаноўках, дзялільніках частаты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СІТРАЭ́Н»
(Citroen),
сям’я аўтамабіляў аднайм.франц. фірмы (з 1976 «Пежо-Сітраэн»; гл.«Пежо»), Выпускаецца з бензінавымі або дызельнымі рухавікамі з 1919. Пярэднепрывадныя легкавыя аўтамабілі розных класаў маюць рухавік магутнасцю ад 33 да 147 кВт, 2-ці 4-месны (у мікрааўтобусаў — да 8) кузаў хэтчбэк ці універсал, найб. скорасць да 222 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі асабліва малой і малой (ад 0,5 да 2 т) грузападымальнасці маюць рухавік магутнасцю да 76 кВт.
Грузапасажырскі аўтамабіль «Сітраэн»: серыя ZX мадэль Брэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Іспо́дак ’сподак’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’ніжняя частка малой пасудзіны’ (Нас.). Утворана ад іспод (гл.) з суф. ‑ак. Гл. сподак.