соль, якая ўтвараецца ў выніку ўзаемадзеяння злучэнняў калію з салянай к-той (HCl) або яе солямі.
Белыя крышталі (або крышт. парашок) без паху, салёныя на смак; мал. м. 74,5, т-ра плаўлення 776 °C, шчыльн. 1980 кг/м³. Раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў спірце. Выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, медыцыне (уваходзіць у склад лек. прэпаратаў), біял. і хім. даследаваннях, металургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМАНТА́Н,
трыцыкладэкан, хімічнае злучэнне, насычаны цыклічны вуглевадарод C10H16, мал. м. 136,23. Бясколерныя лятучыя крышталі з пахам камфоры, tпл=269 °C, шчыльн. 1,071·103кг/м. Устойлівы да 660 °C, яго атамы вугляроду ўтвараюць структуру алмазу. Адамантам і яго гамолагі ёсць у нафце.
Атрыманы ізамерызацыяй з тэтрагідрапентадыену. Вытворныя адамантану выкарыстоўваюцца як лек. сродкі (рэмантадзін), сінт. змазкі, мадыфікатары для атрымання злучэнняў з высокай тэрмічнай і хім. трываласцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЭТО́Н,
найпрасцейшы кетон, CH3COCH3. Бясколерная вадкасць з характэрным пахам, мал. м. 58,08, tкіп 56,1 °C, шчыльн. 0,79∙103кг/м³, змешваецца з вадой і арган. растваральнікамі. Атрымліваюць гідратацыяй прапілену з наступным акісленнем прамежкавага ізапрапілавага спірту: CH3CH=CH2 CH3CH(OH)CH3 CH3COCH3. Растваральнік для перхлорвінілавых, поліакрылавых лакаў, ацэтатаў цэлюлозы, зыходнае рэчыва ў вытв-сці акрылавых манамераў, стабілізатараў палімераў, лекаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗО́ТНАЯ КІСЛАТА́,
аднаасноўная моцная кіслата, HNO3, мал. м. 63,016. Бясколерная вадкасць, tкіп 82,6 °C (з раскладаннем), шчыльн. 1,522∙103кг/м³, з вадой утварае азеатропную сумесь (68,4% азотнай кіслаты), утварае крышталегідраты; моцны акісляльнік. Атрымліваюць каталітычным акісленнем аміяку кіслародам паветра. Выкарыстоўваюць у вытв-сці азотных і комплексных угнаенняў, выбуховых рэчываў, фарбавальнікаў, у металургіі (траўленне і растварэнне металаў) і інш. Выклікае апёкі на скуры, пара ядавітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЮЛЬКО́Ў Пётр Маркавіч (16.1.1924, в. Конаўка Калужскай вобл., Расія — 27.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў артыл. вучылішча, курсы мал. лейтэнантаў (1942). З лют. 1943 на Зах. і 2-м Бел. франтах. Камандзір узвода ўпраўлення батарэі мінамётнага палка лейтэнант З. 27.6.1944 у баі за в. Трылесіна Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАНО́С (1920, в. Альхоўка Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1945).
Скончыў Бабруйскі лесатэхн. тэхнікум (1940), Саратаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір танк. ўзвода мал. лейт. К. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час ліквідацыі варожай групоўкі каля Віцебска.: бранёй свайго танка закрыў танк камандзіра палка, паранены працягваў камандаваць баявымі дзеяннямі ўзвода, памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСНЕ́ЎСКІ Віктар Пятровіч (21.1.1908, в. Чарцёж Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 9.10.1987),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір стралк. аддзялення мал. сяржант Л. вызначыўся: у 1943 пры ліквідацыі пашкоджання тэлефоннай лініі (Украіна), у 1944 пры фарсіраванні Зах. Буга і захопе варожай траншэі (Польшча), у 1945 пры прарыве абароны праціўніка каля г. Лебус (Германія). Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДТАЧЭ́ЕЎ Георгій Мяфодзьевіч (ліст. 1916, в. Красніца Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 25.4.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1940). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Лётчык-штурмавік мал. лейт. Н. зрабіў каля 100 баявых вылетаў. 31.1.1944 у час налёту на варожы аэрадром падабраў экіпаж падбітага самалёта камандзіра і вярнуўся на свой аэрадром. Загінуў пры вызваленні Севастопаля. На радзіме пастаўлены абеліск.
аліфатычны поліамід, прадукт полімерызацыі капралактаму, [—NH(CH2)sCO—]n, мал. м. (10—35)∙103. Цвёрдае бясколернае рогападобнае рэчыва, шчыльн. 1130—1150 кг/м³, tпл 225 °C (вышэй за 210 °C размякчаецца). Вызначаецца высокай зносаўстойлівасцю, мех. трываласцю.
Хімічна стойкі, масла- і бензаўстойлівы. Выкарыстоўваюць пераважна для вытв-сці валокнаў (гл.Поліамідныя валокны), а таксама дэталяў машын, плёнак, як ізаляцыйны матэрыял у электра- і радыётэхніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНДА́ЛАЎ Юрый Абрамавіч (10.3.1923, г. Гомель — 16.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з мая 1942. Стралк. рота на чале з лейт. Ш. 16.4.1945 уклінілася ў абарону праціўніка каля в. Грос-Ноендорф (Германія), адбіла 4 контратакі ворага; у час апошняй контратакі Ш. з 2 байцамі падбіў 2 танкі; апынуўшыся ў акружэнні, адбіваўся да апошняга патрона і загінуў.