пама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. і без дап. Мазаць злёгку або час ад часу.

2. Незак. да памазаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обма́сливать несов.

1. разг. ма́зацьа́слам, але́ем);

2. (пачкать) прост. зашмальцо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pacykować

незак. іран. мазаць, пэцкаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pastować

незак. мазаць пастай; паліраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tłuścić

незак. мазаць тлушчам, шмараваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

квэ́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, чым і без дап.

Разм.

1. Мазаць, размазваць. Квэцаць сцяну. Квэцаць квачом. // Пэцкаць, брудзіць. Квэцаць адзежу.

2. перан. Дрэнна, безгустоўна маляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НАРО́ДНАЯ ЭТЫМАЛО́ГІЯ,

пераасэнсаванне семантычна незразумелых слоў пры дапамозе іх збліжэння са знешне падобнымі, але інш. паходжання словамі роднай мовы. Напр., бел. дыялектнае «лавец» — ражончык, завостраны дубчык, на які чапляюць сала, калі смажаць яго на агні, — атаясамліваецца з «лавіць», хоць яно паходзіць з «ламец», «ламіна»; дзіцячае слова «гудзільнік» («будзільнік») — з «гудзець»; «мазелін» («вазелін») — з «мазаць». На Н.э. пабудаваны шматлікія легенды пра паходжанне бел. рэчак, азёр і населеных пунктаў. Напр., назва «Гомель» нібыта паходзіць ад слоў «го! мель!», якія крычаў чалавек на беразе р. Сож, папярэджваючы пра мель. Упершыню тэрмін «Н.э.» ўвёў Э.​Фёрстэман (1852). Некаторыя мовазнаўцы ўжывалі інш. тэрміны: наіўная (несапраўдная) этымалогія, лексічная (лексічна-семантычная) асіміляцыя, паранімічная атракцыя, этымалагічная рэінтэрпрэтацыя.

І.​І.​Лучыц-Федарэц.

т. 11, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

infetten vt нашмаро́ўваць нама́зваць, ма́заць (маслам, тлушчам)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

inschmieren vt

1) ма́заць, зма́зваць

2) запэ́цкаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

По́маз ’падмазка’, ’квач’ (Бяльк.). Бязафікснае ўтварэмне ад па‑мазаць, гл. мазаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)