1. Той, хто вядзе агітацыю (у 1 знач.). Палітычны, камсамольскі, прафесійны агітатар.
2. Тое, пры дапамозе чаго вядзецца агітацыя. Газета — не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але таксама і калектыўны арганізатар.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падо́ўгу, прысл.
На працягу доўгага часу, доўга. Цяпер бацька працаваў на камбайне і зноў падоўгу не бываў дома.Даніленка.Пачуўшы.. вясёлыя крыкі [дзяцей], Ленін прыходзіў на.. дарожку, садзіўся на лаўку і падоўгу глядзеў на забавы малых.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самадзе́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Які дзейнічае аўтаматычна, сам сабою. Самадзеючыя апараты.
2. Заснаваны на актыўным самастойным дзеянні. Асобая грамадская ўлада неабходна таму, што самадзеючая ўзброеная арганізацыя насельніцтва зрабілася немагчымай з часу расколу грамадства на класы...Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіні́льны1, ‑ая, ‑ае.
У выразе: сінільная кіслатагл. кіслата.
сіні́льны2, ‑ая, ‑ае.
Фарбавальны. У Пермскай губерні рамяство яшчэ вельмі развіта, параўнаўча з цэнтральнай Расіяй: дастаткова спаслацца на такі промысел, як сінільны (або фарбавальны).Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕРЦ ((Hertz) Фрыдрых Ота) (26.3.1878—?),
аўстрыйскі сацыёлаг, гісторык, эканаміст. Скончыў Венскі ун-т. У 1920—30-я г. саветнік міністра пры Аўстрыйскай федэральнай канцылярыі, у 1930—33 праф. эканомікі і сацыялогіі ун-та ў г. Гале. У 1938 эмігрыраваў у Англію. Услед за Э.Давідам і Э.Бернштэйнам выступіў з рэвізіяй марксісцкага агр. вучэння; тэарэтычна абгрунтоўваў устойлівасць дробнай вытв-сці ў земляробстве, адстойваў «закон спаду ўрадлівасці глебы». Яго палажэнні выкарыстоўвалі рус. эканамісты С.М.Булгакаў, В.М.Чарноў і інш. ў палеміцы з марксістамі па пытаннях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Расіі. Погляды Герца крытыкаваў У.І.Ленін у працы «Аграрнае пытанне і «крытыкі Маркса» (1901, 1907).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІЯ́Н (Васіль Ільіч) (1.1.1896, г. Сняціна Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 26.6.1976),
украінскі графік. Нар.маст.СССР (1944). Правадз.чл.АМСССР (1947). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Пражскую АМ (1926). З 1927 (з перапынкам) праф. Кіеўскага маст. ін-та. Творы вызначаюцца экспрэсіяй штрыха, рамантычнай прыўзнятасцю вобразаў: «Арсенальцы» і «Герой Перакопа» (абедзве 1927), «Тарас Шаўчэнка» (1922—23, 1926, 1960); серыі «Днепрабуд» (1932—34), «Арцём» (1936), «У.І.Ленін і Украіна» (1947); ілюстрацыі да твораў Т.Шаўчэнкі, І.Франко, М.Кацюбінскага, Л.Украінкі і інш.; плакаты.
Адзін са стваральнікаў «Гісторыі ўкраінскага мастацтва» (т. 1—6, 1966—70; Дзярж. прэмія Украіны 1971). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.
Сілай забіраць чужое дабро; рабаваць. Акупанты грабілі беларускі народ, вывозілі ў Германію збожжа, жывёлу, лес.«Весці».//Разм. Разараць паборамі, узяткамі. Дваранскія камітэты прама грабілі сялян пры дапамозе царскага ўрада.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апартаме́нты, ‑аў; адз. апартамент, ‑а, М ‑нне, м.
Уст., часаміран. Вялікія раскошныя пакоі. Ленін, калі гэта трэба было, прымаў і ў пышных дзяржаўных апартаментах.«Маладосць».Мацвей Давідзюк вадзіў мяне па не вельмі раскошных апартаментах рэдакцыі.Сабаленка.
[Ад фр. appartement — памяшканне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скажа́льнік, ‑а, м.
Той, хто скажае што‑н. З нейкай бязмежнай лёгкадумнасцю нашы навейшыя скажальнікі сацыял-дэмакратызму выкідваюць за борт усё, што дорага для сацыял-дэмакратаў, што дае права бачыць у рабочым руху сусветна-гістарычны рух.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальварко́вец, ‑коўца, м.
Уладальнік фальварка. — З Беларусі? — перапытаў Ленін. — Людзі там, кажуць, у вас добрыя. Пралетарыят гераічны. Ды і сяляне ў шапку не спалі: фальваркоўцам часта чырвоных пеўнікаў пад стрэхі пускалі.Сабаленка.// Той, хто жыве ў фальварку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)