гу́лі, ‑яў; адз. няма.
Разм. Гулянне, забава. Балі ды гулі ў лапці абулі. З нар. Эх, як весела жыць: песні, музыка... Ну, гуляй, каму хочацца гу́ляў... Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лапцю́жнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто носіць лапці; селянін-бядняк. Калачык стаяў перад вачамі — звычайны чалавек, бядак, лапцюжнік, галодны Сцяпан... Чарнышэвіч. // перан. Пагард. Пра адсталага, некультурнага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарбава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад фарбаваць.
2. у знач. прым. Пакрыты фарбай. Фарбаваная падлога. □ Гаспадар прырыхтаваў ужо.. [салдату] лапці, .. вопратку — кароткую, з фарбаванага палатна. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРАДУ́ЛЬКА (Леанід Сцяпанавіч) (н. 1.2.1937, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Засл. работнік культ. Беларусі (1982). Скончыў Віцебскае культ.-асв. вучылішча (1979). З 1964 кіраўнік нар. ансамбля танца «Лявоніха» Віцебскага гар. цэнтра культуры. За час працы з калектывам падрыхтаваў больш як 20 праграм. Сярод пастановак: «Вянок беларускіх танцаў», бел. фалькл. танцы «Кругавая кадрыля», «Таўкуша», «Навалюдная «Лявоніха», харэагр. кампазіцыі «Скрыпяць мае лапці», «Касіў Ясь канюшыну», «У імя жыцця», «Алімпійскі факел», «Сонца Радзімы», «Час — наперад!», «Памяць», «Хатынь» і інш.
т. 2, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
подковы́рка ж.
1. (действие) падкалу́пліванне, -ння ср.;
2. (переплетение у лаптей) падплёт, -ту м.;
ла́пти с подковы́ркой падпле́ценыя ла́пці (ла́пці з падплётам);
3. перен. падкалу́пліванне, -ння ср.; шпі́лька, -кі ж.;
сло́ва не ска́жет без подковы́рки разг. сло́ва не ска́жа без шпі́лькі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падпле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. падплёў, ‑пляла, ‑пляло; заг. падпляці;зак., што.
1. Прыплятаючы знізу, пакрыць дадатковым слоем. Падплесці лапці.
2. Разм. Уплесці, прыплесці дадаткова. Падплесці пугу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лазавікі́ лазовыя лапці’ (Касп.). Да лаза, лазовы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
патырча́ка, ‑і, ДМ ‑чацы, Р мн. ‑чак; ж.
Тое, што і патарчака. На нагах — лапці, сплеценыя спецыяльна для рыбалкі, каб не прасадзіць пад вадою нагу аб якую патырчаку. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
царо́к, ‑рка, м.
Памянш.-зніж. да цар (у 1 знач.). Да чаго ж мы дажыліся! Эх, падвёў ты нас, царок! Каб табе даў бог на старасць Лапці, торбу і кіёк. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лутовікі ’лапці з луцця’ (Нік. Очерки). Да лут 1 (гл.), лутовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)