подёргивать несов.

1. (дёргать слегка, с перерывами) пату́зваць, пашмо́ргваць; пато́ргваць; см. подёргать​ 1;

2. (делать непроизвольные, судорожные движения) падры́гваць, паце́пваць, матля́ць, мата́ць;

подёргивать плеча́ми паце́пваць пляча́мі (плячы́ма);

подёргивать голово́й мата́ць галаво́й;

3. (сводить судорогой) безл. перасмы́кваць; (трясти) трэ́сці, калаці́ць; (корчить) крыві́ць, ку́рчыць;

его всего́ подёргивает яго́ ўсяго́ перасмы́квае (кало́ціць, кры́віць, ку́рчыць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

warp

[wɔrp]

1.

v.i.

перако́швацца, караба́ціцца

The floor has warped — Падло́га пакараба́цілася

2.

v.t.

1) крыві́ць, караба́ціць

2) снава́ць (ні́ткі)

3) Figur. перакру́чваць, скажа́ць (сэнс)

3.

n.

1) перако́шаньне, пакараба́чаньне n.

2) асно́ва f. (у ткані́не)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

перакрыві́ць, ‑крыўлю, ‑крывіш, ‑крывіць; зак.

1. што. Зрабіць крывым, несіметрычным; перакасіць.

2. звычайна безас. каго-што. Надаць несіметрычны выраз (твару, губам). Апухлы твар .. [Ядзі] перакрывіла. Новікаў. Чалавек запхнуў сала ў рот, але жаваць ужо не мог. Яму звяло сківіцы, перакрывіла рот. Асіпенка.

3. каго. Перадражніць. Я баюся, як г-р-ы-м-л-і-ц-ь, — тонкім дзіцячым галаском перакрывіў .. [Кузьма] дзяўчынку. Хведаровіч. [Ала:] — Валодзька, ведаеш новую навіну!.. — Новая навіна! — перакрывіў яе Валодзя. — Я аб гэтым яшчэ можа тыдзень назад ведаў. Шамякін. — Працава-алі, — перакрывіў Патапавіч, — больш тае гаворкі, як работы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skew

[skju:]

1.

adj.

1) касы́, ко́сы

2) несымэтры́чны

2.

n.

1) нахі́л, схіл -у m., пака́тасьць f.

on the skew — ко́са

2) скрыўле́ньне n.

3.

v.t.

1) ско́шваць, рабі́ць касы́м, крыві́ць

2) зваро́чваць убо́к

3) перакру́чваць

•

- on the skew

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

krümmen

1. vt крыві́ць, скрыўля́ць, згіна́ць;

kéinen Fínger (für A) ~ па́льцам не паварушы́ць (дзеля каго-н., чаго-н.) (тс. перан.)

2. ~, sich

1) выгіна́цца, ку́рчыцца (ад болю)

2) рабале́пстваваць, нізкапакло́ннічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

коси́ть​I несов.

1. (придавать чему-л. косое положение, направление) касі́ць; (делать кривым) крыві́ць; (о глазах — особенно при неприязненном, угрюмом взгляде) касаву́рыць;

коси́ть лицо́, рот крыві́ць твар, рот;

2. (находиться в косом положении) касабо́чыць; (криво, косо стоять, сидеть, висеть) кры́ва (ко́са) стая́ць, сядзе́ць, вісе́ць;

карти́на коси́т карці́на кры́ва (ко́са) вісі́ць (касабо́чыць);

пиджа́к спе́реди коси́т пінжа́к спе́раду кры́ва (ко́са) сядзі́ць (касабо́чыць);

3. (быть косоглазым) быць касаво́кім;

он коси́т на оди́н глаз ён касаво́кі на адно́ во́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шту́чны ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Ненатуральны, зроблены накшталт сапраўднага, прыроднага. Штучнае валакно. □ Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. Шамякін.

2. Роблены, прытворны, няшчыры. Размінаючыся з Рыгорам, [Грамадой] першы схіляе галаву з засмучанай ветлівасцю, такою штучнаю на яго грубым твары. Крапіва. [Следчы] стараецца ўсміхнуцца, але штучная ўсмешка толькі крывіць яго рот. Сабаленка.

•••

Штучнае дыханне гл. дыханне.

Штучны адбор гл. адбор.

шту́чны ​2, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўяўляе сабой асобную рэч, прадмет. Штучны тавар. // Які служыць, прызначаецца для гандлю таварам, які нельга ўзважыць або адмераць. Штучны аддзел магазіна. // Зроблены, выпушчаны не серыяй, а ў колькасці некалькіх экземпляраў, абмежавана. Штучная шабля. Штучны медаль.

2. Спец. Які праводзіцца, робіцца па штуках (у 1, 2 знач.). Штучная аплата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

але́й, алею, м.

1. Тлушч з расліннага насення: канаплянага, макавага, ільнянога, гарчычнага, сланечнікавага і пад. Канапляны алей. Какосавы алей. □ Пасля наварыстай капусты і гарачых дранікаў з алеем Юрка вабраўся на палаткі. Курто. [Барановічаў кум:] — Калі ў каго які з гарнец канапель ці семя ёсць, дык ён выцісне якую бутэльку алею і ў Тадулічах. Чорны.

2. Аліўкавы тлушч, які выкарыстоўваецца ў царкоўным абыходку; ялей. Самы просты, звычайны пачатак: нарадзіўся адзін чалавек. Першым поп за яго ўзяў падатак, мазануў алеем па галаве. Дубоўка. // перан. Прытворная ласкавасць, празмерная ліслівасць. Сочыцца мірны алей з языкоў У лорда Сесіля і Поля Банкура І ў тых, што за імі ў цяньку стаяць. Крапіва. Ухмылка крывіць яго пыскі, З іх чуць не капае алей. Марына кланяецца нізка, І Богут зорыць весялей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verzíehen* I

1. vt

1) (з)крыві́ць, (з)мо́ршчыць, перакасі́ць (твар);

kéine Míene ~ не падава́ць вы́гляду

2) пераязджа́ць, перасяля́цца

2. ~, sich

1) рассе́йвацца (пра туман, хмары);

ich verzíehe mich разм. я зніка́ю

2) прахо́дзіць (пра боль)

3) каро́біцца караба́ціцца (пра драўніну)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Лу́ка ’гульня накшталт карагоду’ (паўд.-усх., Растарг.). Відавочна, да лука́ (гл.).

Лука́, лукаві́на ’выгіб ракі ці возера і луг каля іх у форме дугі’, ’мыс, які абгінаецца возерам ці ракой’ (ТСБМ, Нас., Рам. 8, Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Прышч. дыс.; Крыч., Яшк.; мін., паўд.-усх., КЭС), зах.-палес. лу́кы (Бес.), нясв. лу́кавіна ’тс’ (Яшк.); паст., слаўг., стаўб. лучкі, лучкі ’лука’ (Яшк.), лу́чка ’лужок, сенажаць’ (Мікуц.; лёзн., Яшк.), ’паўвыспа, зробленая загібам ракі’ (Бяльк.), ’тарфяная яма, запоўненая вадой’ (касц., Мат. Маг.). Укр., рус. лука́, польск. łąka, кялецк. u̯uka, łuka; н.- і в.-луж. łuka, чэш. louka, luka, славац. lúka; славен. lǫ́ka, серб.-харв. лу́ка, косавамятох. лу̑ка, макед. лака, лу́ка, балг. лъка́, радоп. ло̂ка, ц.-слав. лѫка. Прасл. lǫka — роднаснае да lǫkъ > лук (гл.) і ўтворана ад lękti ’гнуць, выгінаць, крывіць’. І.‑е. адпаведнікі: літ. laukà ’заліўны луг’, ’даліна’, į́‑lauka ’выгін, заліў’, лат. lañka ’нізіна’ (Агляд л-ры гл.: Фасмер, 2, 531–532; Слаўскі, 5, 83–85; БЕР, 3, 551–552).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)