Свіная рэпа ‘мальва паўночная, Malva borealis’ (Дэмб. 1, 283). Да рэпа (гл.), відавочна, па знешнім выглядзе круглых пладоў; параўн. іншыя славянскія назвы, якія таксама ў большасці выпадкаў перанесены з найменняў чаго-небудзь круглага: рус.просви́рник, проску́рки, чэш.дыял.koláčky, ciganské tvarůžky, homůlky, укр.пацьорки і г. д. (гл. Махэк, Jména, 146 і наст.). Азначэнне (гл. свіны) характарызуе пераносны характар («фігуральнасць») назвы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пара́бала
(гр. parabole = параўнанне)
1) мат. лінія перасячэння круглага конуса плоскасцю, паралельнай якой-н. датычнай плоскасці гэтага конуса;
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЛКІ́ ПРАКА́ТНЫЯ,
рабочы орган пракатнага стана, які забяспечвае асноўную аперацыю пракаткі — абцісканне загатоўкі для надання ёй патрэбных памераў і формы.
Ліставыя валкі пракатныя (наз. таксама гладкімі) выкарыстоўваюцца для пракаткі лістоў, палос і стужак, сартавыя — для пракаткі фасоннага (сартавога) металу круглага і квадратнага сячэння, рэек, двухтаўровых бэлек і інш. Бываюць чыгунныя і стальныя (асабліва зносаўстойлівыя робяць з керамічных цвёрдых сплаваў); суцэльналітыя і зборныя. Трываласць і зносаўстойлівасць валкоў пракатных павышаюць легіраваннем, тэрмічнай апрацоўкай, наплаўкай цвёрдых і звышцвёрдых сплаваў і інш. Стальныя валкі пракатныя выкарыстоўваюцца на блюмінгах, слябінгах, абціскных клецях сартавых станаў і на станах халоднай пракаткі.
Валкі пракатныя: а — схемы валкоў блюмінга (1), сартавога (2) і лістапракатнага (3) станаў; б, в — валкі ліставыя і сартавыя (1 — прывадны канец, 2 — шыйкі, 3 — бочка, 4 — выраб: ліставы і двухтаўровы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТРАЗЬу архітэктуры,
элемент купальнай канструкцыі, які забяспечвае пераход ад квадратнай у плане падкупальнай прасторы да акружнасці купала ці яго барабана; адзін з асн. канструкцыйна-маст. элементаў візант. і стараж.-рус. архітэктуры. Вядомы ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму і інш. На Беларусі ветразі з’явіліся ў мураванай культавай архітэктуры 11—12 ст. (Полацкі Сафійскі сабор, Гродзенская Барысаглебская царква). Існуюць 2 асн. іх разнавіднасці: у выглядзе сферычных трохвугольнікаў (павернуты вяршыняй уніз, выкарыстоўваюцца пры пераходзе ад чацверыкоў да круглага ў плане купала або барабана) і плоскіх трохвугольнікаў (пры пераходзе да васьмерыкоў).
У драўляным дойлідстве Беларусі 17—19 ст. вядомы ветразі сферычныя, плоскія нахіленыя, гарыз. (кансольна-бэлечныя); прамыя (пры пераходзе чацверыка ў васьмярык) і адваротныя (пры пераходзе васьмерыка ў чацвярык; Рубельская Міхайлаўская царква і Кажан-Гарадоцкая Мікалаеўская царква).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДАКО́ВІЧЫ,
вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Гнілка. Цэнтр Ляснянскага с/с і калгаса. За 12 км на ПнУ ад Круглага, 77 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Талачын. 291 ж., 112 двароў (1997).
Вядомы з пач. 16 ст. як вёска кн. І.Горскага па мянушцы Дуда (адсюль назва). З 16 ст. належала Храптовічам, Гарнастаям, Камарам, кляштару дамініканцаў (да 1832) і інш. З 17 ст. мястэчка. З 1772 у Рас. імперыі, у Магілёўскай губ., з 1861 у Магілёўскім пав. У 1909 сяло, 446 ж., 50 двароў. З 1924 вёска ў Круглянскім, у 1931—35 у Талачынскім, у 1959—66 у Бялыніцкім р-нах. З 1964 цэнтр сельсавета. У 1971—329 ж., 101 двор.
Комплекс «школа-сад», клуб, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ ІО́СІФАЎСКІ КАСЦЁЛ ПІЯ́РАЎ,
помнік архітэктуры класіцызму ў г. Ліда Гродзенскай вобл. Узведзены ў 1797—1825. На пабудову храма 5 тыс.руб. ахвяраваў Павел I. Мураваны храм-ратонда накрыты паўсферычным купалам, завершаны 8-гранным ліхтаром. Да асн.круглага ў плане аб’ёму прылягаюць больш нізкія прамавугольныя ў плане аб’ёмы: прытвор з 4-калонным порцікам на гал. фасадзе і 2-павярховая сакрысція па восі ўсход—захад, невял. рызаліты з Пд і Пн. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дарычны ордэр. Порцік і рызаліты ўвянчаны трохвугольнымі франтонамі. Унутры па перыметры залы размешчаны 8 пар дарычных калон. Побач з касцёлам мураваныя 1-павярховы корпус кляштара (зачынены ў 1832) і 1-ярусная званіца. Касцёл у 1842 пацярпеў ад пажару, у 1863 пераабсталяваны пад правасл. царкву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Торт ’кандытарскі выраб са здобнага цеста’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.; астрав., Сл. ПЗБ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, хутчэй за ўсё, з ням.Torte, якое праз італ.torto ’торт’ з познелац.tōrta ’від круглага і плоскага хлеба’, да лац.torquēre ’віць, круціць, сукаць; вярцець, пераварочваць’ (Фасмер, 4, 87; Махэк₂, 123; Голуб-Ліер, 138; ЕСУМ, 5, 608). Сюды ж то́ртавыя ця́сткі ’здоба’ (Сцяш. Сл.) — з польск.ciastka tortowe ’тортавае пірожнае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кругля́к, ‑а, м.
1. Абрубак дрэва, кароткае тоўстае палена акруглай формы. Парэзаць бервяно на круглякі. □ Падбліжалася грамада рабочых, якія цягнулі на кругляках здаровую роўную хваіну.Гартны.
2.зб. Нячэсанае круглае бярвенне як будаўнічы матэрыял. На хутары стаялі чатыры прасторныя хаты, пуні і гумны з тоўстага кругляка.Грахоўскі.Побач.. здаровая, вялікая хата з смольнага кругляка.Чорны.
3.Разм. Пра тоўстага, круглага чалавека. Але гэта яшчэ дзед быў! Ружовы, белабароды кругляк.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выпрастацца, разагнуць спіну. Бабка Параска спыніла работу, разагнулася. З яе сухога, круглага твару пазбягалі маршчынкі. Яна засмяялася.Колас.Калі Гарбачэня разагнуўся, то крокаў за дзвесце ад сябе ўбачыў падгалістую ласіцу з ласянём, якая, відаць, прыйшла на вадапой.Гурскі.// Стаць простым, роўным (пра што‑н. сагнутае). Кручок разагнуўся. □ І на дзіва змяніўся чалавек: патлусцеў, раздабрэў на белых харчах так, што і спіна разагнулася.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сенпо́лія
(н.-лац. saintpaulia)
травяністая расліна сям. геснерыевых з разеткамі сакавітага апушанага круглага лісця і белымі, ружовымі, фіялетавымі або сінімі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў горных лясах трапічнай Афрыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; узумбарская фіялка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)