ПАД’ЁМНЫ КРАН,

грузападымальная машына перыядычнага (цыклічнага) дзеяння для падняцця і перамяшчэння грузаў на невял. адлегласці. Бываюць паваротныя і непаваротныя, стацыянарныя і перасоўныя. Выкарыстоўваюцца ў цэхах прамысл. прадпрыемстваў, на буд-ве, транспарце і інш.

Асн. часткі П.к.: нясучыя канструкцыі (маставая ці кансольная ферма, вежа, мачта, страла, партал), гал. грузапад’ёмны механізм (лябёдка, тэльфер), сілавая ўстаноўка (электрычны рухавік, дызель і інш.), механізмы перамяшчэння крана, павароту, грузазахопныя прыстасаванні і інш. Паваротныя П.к. бываюць: чыгуначныя, веласіпедныя (з рэйкамі на розных узроўнях), пнеўмаколавыя, аўтакраны, гусенічныя, насценныя і дахавыя. Непаваротныя: маставыя з катучай маставой фермай, што перамяшчаецца па рэйках (у т.л. кран-бэлькі), перагрузачныя (маставыя перагружальнікі, казловыя і кабельныя краны), насценна-кансольныя. Ёсць таксама паваротныя і непаваротныя плывучыя краны, высокія мачтавыя і вежавыя краны, спец. металургічныя і інш. У цяжкадаступных месцах выкарыстоўваюць верталёты-краны. Грузападымальнасць П.к. да 2,5 тыс. т. Простыя драўляныя П к выкарыстоўваліся да канца 18 ст., суцэльнаметалічныя з’явіліся ў 1820-х г., з мех. прыводам — у 1830-х г. Паравы П.к. створаны ў 1830, гідраўлічны ў 1847 (Вялікабрытанія), з электрарухавіком у 1880—85, з рухавіком унутр. згарання ў 1895 (ЗША, Германія). У Расіі вытв-сць П.к. пачата ў канцы 19 ст.

Літ.:

Справочник по кранам. Т. 1—2. Л., 1988.

І.І.Леановіч.

Пад’ёмныя краны: 1—6 — паваротныя (1 — чыгуначны, 2 — пнеўмаколавы, 3 — гусенічны, 4 — партальны, 5 — мачтава-стралавы, 6 — суднавы); 7—9 — непаваротныя (7 — насценна-кансольны, 8 — маставы, 9 — кабельны).

т. 11, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стоп-кра́н

(ад стоп + кран)

тармазны кран у вагоне для экстраннага спынення поезда.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стоп-кра́н м. тэх. Ntbremse f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кранэ́лька

(ад кран + бэлька)

разнавіднасць пад’ёмнага крана маставога тыпу, у якога тэльфер перамяшчаецца па бэльцы з коламі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парта́льны порта́льный;

п. кран — порта́льный кран

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

порта́льный парта́льны;

порта́льный кран техн. парта́льны кран.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грузапад’ёмны, -ая, -ае.

Прызначаны для падымання грузаў.

Г. кран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

faucet [ˈfɔ:sɪt] n. AmE кран;

The faucet leaks. Кран цячэ.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

высачэ́зны, -ая, -ае (разм.).

Вельмі высокі (у 1 знач.).

В. пад’ёмны кран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маставы́ мостово́й;

ы́я быкі́ — мостовы́е быки́;

м. кран — мостово́й кран

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)