баскетбо́л, ‑а, м.

Камандная спартыўная гульня, пры якой кожная каманда імкнецца закінуць рукамі мяч у падвешаны на слупе кошык (кольца з сеткай) праціўніка.

[Англ. basket-ball.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачапе́нька ’кошык’ (лун., Сл. Брэс.). Не зусім ясна (невыразная ілюстрацыя запісу). Можна меркаваць, што да пачапіць < чапляць (гл.). У такім выпадку гэта быў першапачаткова спецыфічны кошык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыпі́ца ‘кошык’ (Бяльк.). Гл. скрыпка 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АГА́ТКІ (Antennaria),

род шматгадовых травяністых або паўкусцікавых раслін сям. складанакветных. Больш за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў арктычных і высакагорных раёнах (акрамя Афрыкі). На Беларусі трапляюцца агаткі двухдомныя (агаткі dioica), нар. назвы: сухотнік палявы, кацалапкі, сухапут, аўдулькі, коткі, пух. Растуць у хваёвых лясах, на сухіх лугах і схілах.

Расліны выш. 5—30 см, двухдомныя, густа апушаныя. Кветкі белыя (двухполыя) або ружовыя (песцікавыя). Суквецце — кошык шыр. 5—6 мм. Плод — сямянка з чубком. Выкарыстоўваецца ў лек. і дэкар. мэтах.

Агаткі.

т. 1, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спле́сці, спляту́, спляце́ш, спляце́; спляцём, сплецяце́, спляту́ць; сплёў, спляла́, -ляло́; спляці́; спле́цены; зак., што.

1. гл. плесці.

2. Злучыць, умацаваць канцы чаго-н. пляценнем.

С. вянок.

С. кошык.

3. перан. Цесна злучыўшы, счапіць.

С. рукі.

|| незак. сплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).

|| наз. спляце́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і сплята́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коробо́к м.

1. (лукошко) каро́бачка, -кі ж.; ко́шык, -ка м.;

2. см. коро́бочка;

коробо́к спи́чек па́чак запа́лак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ко́рхва ’кошык, карзіна’ (Мат. Маг.). Да корх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАСКЕТБО́Л (ад англ. basket кошык + ball мяч),

камандная спартыўная гульня. Гуляюць на пляцоўцы памерам 26 × 14 м, па кароткіх баках якой устаноўлены стойкі са шчытамі з прымацаванымі да іх кошыкамі (кольцы з сеткамі). Мэта гульні — як мага больш разоў закінуць рукамі мяч (мае 75—78 см у акружнасці, маса 600—650 г) у кошык саперніка. Гуляюць 2 каманды па 12 чалавек (адначасова на пляцоўцы знаходзяцца па 5 чалавек ад каманды). Правілы гульні распрацаваны ў 1891 Дж.​Нейсмітам (ЗША) і ў далейшым удасканальваліся. Улічваецца толькі чысты час гульні: для мужчын 40 мін, для жанчын — 36, для юнакоў і дзяўчат 30, для дзяцей 24 мін. За пападанне ў кольца налічваецца ад 1 да 3 ачкоў у залежнасці ад віду кідка і пазіцыі баскетбаліста ў момант яго выканання. Гуляюць да перамогі адной з камандаў, прадугледжаны дадатковыя 5 мін на выпадак нічыёй у асн. час.

Баскетбол — алімпійскі від спорту ў мужчын з 1936, у жанчын — з 1976. Дзейнічае Міжнар. федэрацыя баскетболу (ФІБА, з 1932). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1950 у мужчын і з 1953 у жанчын. На Беларусі баскетбол развіваецца з 1921, рэгулярныя чэмпіянаты з 1946. Сярод бел. майстроў баскетболу алімпійскія чэмпіёны І.​Ядзешка, Т.​Івінская, І.​Сумнікава, А.​Швайбовіч. Каманда юнакоў Беларусі — чэмпіён Еўропы па баскетболе (1994).

Да арт. Баскетбол. Пляцоўка для гульні, стойка і шчыт з кошыкам.

т. 2, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Са́вянка ’вялікі кошык’ (Сл. рэг. лекс.). Гл. сявалка, сявенька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пруця́нка ’кошык з прутоў’ (Касп.). Дэрыват ад прым. пруця́ны < прут.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)