Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Тарбу́ль ’цяжкі клунак’, ’здаровы хлопчык’ (Яўс.), ’кавалак бервяна’ (Мядзв., Мат. Гом.). Няясна; сувязі з торба могуць мець другасны характар. Параўн. славен.trban ’злёгку абчасанае бервяно; дурань’ (да *tьrbati ’рубаць’, гл. Варбат, Этимология–1973, 26; гл. церабіць). Параўн. турпыль, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэ́мень, -меня іраме́нь, -мяня́, мн. рамяні́, рамянёў, м.
1. Доўгая паласа вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжыв. для звязвання, замацавання чаго-н., у якасці пояса, для перадачы руху ад шківа.
Сумка на рэмені.
Падперазацца рэменем.
Р. для вастрэння брытваў.
Прывадны р.
Прывязныя рамяні (у самалёце, аўтамашыне).
2.мн. Дзве злучаныя перамычкай палоскі скуры (або моцнай тканіны, заменніка) са спражкамі і ручкай для ўвязвання і пераноскі ручнога багажу.
Перавязаць клунак рамянямі.
|| памянш.раме́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым.раме́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Раменная вупраж.
Раменная пуга.
Раменная перадача.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хату́ль, ‑я, м.
Разм. Вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку, посцілку і пад., які звычайна носяць за спінай. Праз гадзіну ўся Старыца — на фурманках і пешкі, з хатулямі, кошыкамі, скрынкамі, гонячы перад сабой жывёлу, — рушыла ў лес.Хадкевіч.Васіль з хатулём за плячыма і чамаданам у руцэ ідзе паволі, не спяшаючыся.Кавалёў./увобразнымужыв.Зямля наша пагарбела — Магіл хатулі За плячыма...Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́ткнуцца, ‑ткнуся, ‑ткнешся, ‑ткнецца; зак.
Разм.
1. Паказацца, вылезці, высунуцца. Выткнуцца з-за вугла. Выткнуцца з двара на вуліцу. □ З-за хмары выткнуўся рог месяца.Сачанка.Сядзеў толькі адзін пасажыр-селянін, абапёршыся локцем на свой клунак, з якога выткнулася сякера.Пестрак.
2.перан. Недарэчна ўмяшацца ў якую‑н. справу. А тут яшчэ заўсёды ў такіх выпадках і Волька выткнецца.Васілевіч.
•••
Выткнуцца з языком — сказаць што‑н. не да месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́зел¹, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.
1. Месца, дзе звязаны канцы чаго-н. або зацягнута пятля на чым-н.
Завязаць в. або вузлом.
В. на канаце.
Хусцінка на шыі завязана ў в.
Марскі в. (асобы спосаб завязвання тросаў у маракоў).
2. Месца перакрыжавання, стыку чаго-н.і пад. (ліній, магістралей, валокнаў і пад.).
Чыгуначны в.
В. дарог.
Тэлеграфны в.
Нервовы в.
В. супярэчнасцей (перан.).
3. Частка механізма або тэхнічнае ўстройства, якія ўяўляюць сабой складанае злучэнне дэталей, асобных частак (спец.).
Зборка вузлоў.
Санітарныя вузлы ў кватэрах (каналізацыя, водаправод і пад.).
4. Тое, што і клунак.
Звязаць рэчы ў в.
◊
Гордзіеў вузел (кніжн.) — пра заблытаныя абставіны, справы [па імені цара Гордзія, што завязаў вузел, які быў рассечаны Аляксандрам Македонскім].
Рассячы гордзіеў вузел (смела вырашыць цяжкае пытанне).
|| памянш.вузе́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 4 знач.).
|| прым.вузлавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
не́льга, безас.узнач.вык.
1. Немагчыма; няма магчымасці. Да майго слыху даляталі толькі адны галасы, слоў жа разабраць было нельга.Нікановіч.Пісаць больш нельга, бо ў нас трывога, І я кладу за плечы клунак свой.Астрэйка.Шкадавала маці Ігнася, ой, як шкадавала, — выказаць нельга.Мурашка.
2. Забаронена, не дазваляецца. Курыць тут нельга: побач бензін.// Няможна, не трэба. Нельга ж так мучыць каня, трэба адпачыць жывёле. Сёмка даў каню захвачаны [з дому] авёс і .. прылёг каля воза.Гартны.— Глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца.Зарэцкі.
•••
Нельга не адзначыцьгл. адзначыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Като́мка ’сумка, клунак’ (Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус.котома́, кото́мка; паводле Фасмера, 2, 353, сюды адносяцца (з тым жа значэннем) рус.ко́тма, хото́мка, коту́ль, коты́ль, хоту́ля, хату́ль. Трубачоў (Эт. сл., 11, 208) прыводзіць яшчэ ўкр.ко́тма ’тс’. Слова няяснага паходжання. Прапанаваліся розныя этымалогіі, напр., утварэнне ад дзеяслова ката́ть, далей, запазычанне з фін.kontti ’карзіна з бяросты, якую носяць на спіне’, або з чагат.kat ’футляр’ (гл. Фасмер, 2, 353). У апошні час Трубачоў, там жа (праўда, без бел. матэрыялу), мяркуе, што, магчыма, было прасл.*katoma, залежны дзеепрыметнік на ‑om ад дзеяслова *kotiti ’каціць, валяць і да т. п.’ Няпэўна. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 360.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́дар ‘мяшок’, ‘абед, які бяруць з сабой’ (Мат. Гом.), ‘заплечны мяшок або наогул усё тое, што вязеш з сабой’ (Ян.), ‘вялікая сумка, з якой арыштант вандруе па этапах’ (Наша Ніва, 1996, 2 верас.), сідор ‘клунак з ядою’ (Куч.). Паводле Барташэвіча (Rozprawy Slawistyczne, 1993, 7, 63 і наст.), рус.си́дор ‘мяшок’ ад уласнага імя Сидор < Исидор, параўн. больш матываванае ўкр. аргат. мі́хась, міха́лок ‘мех, мяшок’. Збліжэнне з уласным імем другаснае; з ідыш seder ‘святочная ежа, якую ў першыя дзве ночы Пасхі (пэйсаха) бяруць з сабой’, што з с.-гебр.seder ‘парадак’, параўн. Штэрн, Wörterbuch, 206. Рускае слова, хутчэй за ўсё, з беларускага сідар ці ўкраінскага сідор.