выткнуцца, ‑ткнуся, ‑ткнешся, ‑ткнецца; зак.

Разм.

1. Паказацца, вылезці, высунуцца. Выткнуцца з-за вугла. Выткнуцца з двара на вуліцу. ▪ З-за хмары выткнуўся рог месяца. Сачанка. Сядзеў толькі адзін пасажыр-селянін, абапёршыся локцем на свой клунак, з якога выткнулася сякера. Пестрак.

2. перан. Недарэчна ўмяшацца ў якую‑н. справу. А тут яшчэ заўсёды ў такіх выпадках і Волька выткнецца. Васілевіч.

•••

Выткнуцца з языком — сказаць што‑н. не да месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)