маза́іка, -і, ДМа́іцы, ж.

Узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, дрэва, мармуру і пад., шчыльна падагнаных адзін да аднаго.

Каляровая м.

М. жыцця (перан.).

|| прым. мазаі́чны, -ая, -ае.

Мазаічная карціна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Відочаккарціна на сцяну, пераважна пейзаж’ (гродз., Сцяц. Словаўтв.). Запазычана з польск. widoczek ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лу́бачны в разн. знач. лубо́чный;

~ная карці́на — лубо́чная карти́на;

~ная літарату́ра — лубо́чная литерату́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апліка́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Стварэнне малюнка, узору, арнаменту шляхам нашыўкі (наклейвання) на што-н. кавалачкаў рознакаляровай паперы, матэрыі і пад.

2. Карціна, арнамент і пад., створаныя такім чынам.

|| прым. аплікацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

краяві́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці.

Краявіды Полаччыны.

2. Малюнак, карціна, якая адлюстроўвае віды прыроды, а таксама апісанне прыроды ў літаратурных творах.

Краявіды ў творах Якуба Коласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуа́ш, ‑ы, ж.

1. Непразрыстая фарба, расцёртая на вадзе з клеем і прымессю бяліл.

2. Карціна, малюнак, выканання гэтай фарбай.

[Фр. gouache.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

aslant [əˈslɑ:nt] adv. ко́са, наўко́с, наўскася́к;

The picture hung aslant. Карціна вісела крыва.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

undoubtedly [ʌnˈdaʊtɪdli] adv. бясспрэ́чна, безумо́ўна;

The painting is undoubtedly genuine. Карціна, несумненна, сапраўдная.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дыяра́ма

(ад дыя- + гр. horama = карціна, відовішча)

1) карціна вялікіх памераў з аб’ёмным пярэднім планам — макетамі будынкаў, дрэў, фігур і інш.;

2) карціна, напісаная з абодвух бакоў празрыстага матэрыялу і спецыяльна асветленая для стварэння ўражання аб’ёмнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

daub1 [dɔ:b] n.

1. тынк

2. мазо́к

3. дрэ́нна на малява́ная карці́на, мазня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)