2.безас.узнач.вык. Пра выпадзенне вялікай расы. Рабілася сапраўды холадна, росна, і Пятро, шкадуючы свае чаравікі, прапанаваў вярнуцца.Шамякін.Раніцай — росна, удзень — млосна, увечары — камары — не выстаўляй з куста галавы.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДВУХКРЫ́ЛЫЯ (Diptera),
атрад насякомых. 3 падатр.: даўгавусыя (Nematocera) — камары, мошкі, макрацы і інш.; караткавусыя прамашвовыя (Brachycera-Orthorrhapha) — сляпні, ктыры, жужалы і інш.; караткавусыя круглашвовыя (Brachycera-Cyclorhapha) — мухі, авадні, тахіны, крывасмокі і інш. Больш за 150 сям., каля 100 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 6 тыс. відаў.
Даўж. 0,3—50 мм. Афарбоўка цёмная або стракатая. Развіта адна пара (пярэдняя) крылаў (адсюль назва), задняя рэдукавана і пераўтварылася ў булавападобныя жужальцы. Галава круглаватая з вял. фасетачнымі вачамі. Вусікі шматчленікавыя (даўгавусыя Д.) або кароткія трохчленікавыя (караткавусыя Д.). Ротавыя органы калюча-сысучыя або ліжучыя, зрэдку рэдукаваныя. Развіццё з поўным ператварэннем; за год 1—9 генерацый. Лічынкі чэрвепадобныя, жывуць у вадзе, глебе, гнілых рэштках раслін, жывых раслінах і жывёлах, трупах. Дарослыя Д. кормяцца нектарам і пылком раслін, гнілымі рэчывамі, крывёй жывёл і чалавека (гнюс); некат. не кормяцца. Шэраг відаў Д. — пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл (пакаёвая муха, маскіты, камары, мошкі, сляпні і інш.). Лічынкі многіх Д. — небяспечныя шкоднікі раслін (даўганожкі, галіцы, збожжавыя мухі і інш.) і паразіты с.-г. жывёл (авадні, гнюс). Некаторыя Д. карысныя як апыляльнікі раслін (журчалкі і інш.), глебаўтваральнікі (грыбныя камарыкі і інш.), знішчальнікі шкодных насякомых (тахіны).
Літ.:
Систематика и эволюция двукрылых насекомых. Л., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
неадчэ́пны, ‑ая, ‑ае.
Які не дае спакою, неадступны; назойлівы. Дзед Талаш стаяў з боку ад гэтага вясёлага шуму.. Яго старая галава думала свае думкі, неспакойныя, неадчэпныя.Колас.[Уладзік] ішоў сабе, насвістваючы нейкі неадчэпны матыўчык.Крапіва.Тонка і цягуча гудуць неадчэпныя камары.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кама́р, ‑а, м.
Маленькае двухкрылае насякомае-крывасмок з тонкім прадаўгаватым цельцам і доўгім хабатком. Гулі і неміласэрна кусаліся камары.Бядуля.
•••
З камара — невялікі.
І камара не заб’егл. забіць.
Камар носа не падточыць (не падаткне, не падсуне) — вельмі добра, так, што не падкапаешся, не прыдзярэшся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каму і без дап.
Часта прыставаць да каго‑н., турбаваць каго‑н., дакучаць каму‑н. Два дні хлопчыкі назалялі бацькам і суседзям сваімі роспытамі пра партызанаў.Паўлаў.Увечары над ракой было ціха, вельмі прыемна, і нават не назалялі камары.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парэ́паны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Патрэсканы, шурпаты. Аксіння працягнула да Евы рукі: былі яны парэпаныя, мазолістыя ад цяжкай работы.Асіпенка.[Толік] стаяў.. і цёр адна аб адну свае босыя, парэпаныя ногі — кусалі камары.Капыловіч.Пры вуліцы тырчалі два парэпаныя счарнелыя слупкі, што нейкім цудам уцалелі ад плота.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1.Спец. Выконваць другую партыю пры спяванні або ігры на музычным інструменце; уторыць.