Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
цырымо́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
1.(звычайназадмоўем «не»). Захоўваць правілы прынятага этыкету; быць цырымонным. — Вам пераапрануцца трэба, — сказала жанчына і .. узлавана крыкнула: — Кіньце вы цырымоніцца!Асіпенка.Хлор быў заўсёды смелым у братавай хаце і нічуткі не саромеўся нікога і не цырымоніўся.Гартны.
2.зкім-чым і без дап. Праяўляць празмерную далікатнасць, прыстойнасць у адносінах: да каго‑, чаго‑н. [Антон:] — Прашу, пакуль не: позна, навядзі парадак у брыгадзе. І не цырымонься з гультаямі!Савіцкі.Яшчэ ў школе яна [Ірына] звыкла камандаваць гэтым маўклівым хлопцам. І цяпер таксама не цырымоніцца.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
order2[ˈɔ:də]v.
1. зага́дваць, распараджа́цца;
She was ordered out of the room. Ёй загадалі выйсці з пакоя.
2. зака́зваць;
order dinner зака́зваць абе́д
3.fml прыво́дзіць у пара́дак;
order one’s thoughts прыво́дзіць у пара́дак свае́ ду́мкі
order about/around[ˌɔ:dəəˈbaʊt/ˌɔ:dəəˈraʊnd]phr. v.кама́ндаваць, распараджа́цца;
He is always ordering people around. Ён увесь час усімі камандуе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
рэ́штка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1. Тое, што і рэшта. З вялікаю і незразумелаю асалодаю [Іван і Джулія] праглынулі хлеб — апошнюю рэштку свайго прыпасу.Быкаў.Камандаваць рэшткай узвода, што засталася на месцы, Арсень пакінуў камандзіра першага аддзялення.Хадкевіч.Раздаўшы ўсё ўдзельнікам аркестра, .. [хлапчук] рэштку вольнага часу аддаваў толькі бацьку.Лынькоў.
2.звычайнамн. (рэ́шткі, ‑аў). Тое, што яшчэ захавалася, уцалела (ад разбурэння, гібелі і пад.); астаткі. На месцы, дзе некалі стаяла хата, грудамі ляжала ў дзікай траве размытая дажджамі гліна, рэшткі печы.Галавач.Рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
command
[kəˈmænd]1.
v.t.
1) зага́дваць
to command the men to fire — загада́ць жаўне́рам страля́ць
2) кама́ндаваць; кірава́ць
The captain commands his ship — Капіта́н кіру́е караблём
3) панава́ць, мець кантро́ль
to command the seas — панава́ць на мо́рах
4) вы́сіцца, мець угля́д
2.
n.
1) зага́дваньне, кама́ндаваньне n.
2) зага́д, нака́з -у m.; інстру́кцыя f.; указа́ньне n.
3) Milit. кама́нда f., кама́ндаваньне n.
to be in command of a regiment — кама́ндаваць палко́м
under command — пад кама́ндаваньнем
at command — у распараджэ́ньні
4) аўтарытэ́т -у m., ула́да f.
5) вало́даньне n., бе́гласьць f. (мо́вы)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
рэ́чышча, ‑а, н.
1. Паглыбленне на паверхні зямлі, па якім цячэ рака. За манастырскімі садамі рака зноў зліваецца ў адно рэчышча, утвараючы вялікі, выцягнуты востраў.Лобан.[Свіслач] выходзіла з берагоў, заліваючы ўсе нізкія мясціны ўздоўж рэчышча.Лужанін.Летам такія рэчкі перасыхаюць, і тады мясцовыя жыхары нярэдка ходзяць і ездзяць па сухіх камяністых рэчышчах, як па дарогах.В. Вольскі.
2.перан. Напрамак, шлях, па якім ідзе развіцця чаго‑н. [Жэні] вельмі пасуе роля гаспадыні: умее запрашаць, камандаваць хлопцамі, накіраваць гаворку ў патрэбнае рэчышча.Навуменка.У рэчышчы асноўных заканамернасцей развіцця новай беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя знаходзіліся творы М. Багдановіча па пытаннях эстэтыкі.Лойка.У рэчышчы рамантычных традыцый развівалася таксама творчасць Міхася Сеўрука.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)