Вызнача́льнік (БРС). Да вызначыць. Структурная калька рус. определитель (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выкрыва́льнік (БРС). Да выкрываць, структурная калька рус. разоблачи́тель (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выратава́льнік (БРС). Ад выратаваць (гл. ратаваць). Відавочна, структурная калька рус. спаси́тель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перадні́чы ’перадавы’ (Нас.; Варл.). Калька з польск. przodowniczy ’тс’ < przód ’перад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абрыну́цца ’трапіць’, гл. рынуцца; параўн. літ. api‑pùlti (pùlti ’рынуцца’). Магчыма, калька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбухо́вы (БРС). Калька з рус. взрывной (Крукоўскі, Уплыў, 121); параўн. выбух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выключа́льнік (БРС). Да выключаць. Калька рус. выключа́тель (Крукоўскі, Уплыў, 117 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вымяра́льшчык (БРС). Да вымяраць. Калька рус. измеритель (дзеючая асоба) (Крукоўскі, Уплыў, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінасховішча ’месца, дзе захоўваюць віно’ (КТС). Складанае новаўтварэнне — калька з рус. винохрани́лище.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даве́днік ’даведнік’ (БРС). Укр. дові́дник ’тс’. Супольная бел.-укр. калька рус. спра́вочник.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)