Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адлучы́цца, -лучу́ся, -лу́чышся, -лу́чыцца; зак.
1. Пакінуць якое-н. месца на нейкі час; часова выйсці.
А. на мінутку з дому.
2. Аддзяліцца, адысці ад каго-, чаго-н.
А. ад калоны людзей.
|| незак.адлуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз.адлу́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Самавольная а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРША́НСКІ КАМБІНА́Т ЗБО́РНЫХ ЖАЛЕЗАБЕТО́ННЫХ ВЫ́РАБАЎ І КАНСТРУ́КЦЫЙ.
Пабудаваны ў 1968—69. Асн. прадукцыя (1995): зборны жалезабетон (пустотны насціл, палі, рыгелі, пліты дарожныя, аэрадромныя, перакрыцці, апорныя асвятляльныя і цэнтрыфугаваныя калоны). Вытв. магутнасць 184 м³ жалезабетонных вырабаў за год (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ры́гель, ‑я, м.
1.Спец. Папярочная гарызантальная бэлька ў будаўнічых канструкцыях (у каркасных збудаваннях злучае калоны, у фермах — кроквы і пад.).
2. Засаўка ў замку.
[Ням. Riegel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плі́нтус ’планка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк. Сл.). Праз рус.пли́нтус (з XIX ст.) з лац.plinthis, plinthus ’ніжняя частка п’едэстала калоны’, ’карніз будынка звонку’, якія са ст.-грэч.πλίνθος ’цэгла’, (пазней) ’плітка’. Значэнне ’карніз’ спрыяла семантычнаму пераходу, параўн. плі́нтус ’перакладзіна над вушакамі’ (хоцім., ЛА, 4).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РЫ́ГЕЛЬ (ням. Riegel папярочка, засаўка),
1) у будаўніцтве — гарызантальная ці нахільная бэлька, што звязвае паміж сабой калоны будынкаў, стойкі рам і інш. Служыць апорай для кладзей, пліт перакрыццяў і пакрыццяў. Бывае метал., жалезабетонны, драўляны; паводле канструкцыі — суцэльны ці рашэцісты.
2. Падстаўка, на якой устанаўліваецца скульптура ў музеі, на выстаўцы і пад.
[Лац. postamentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАРЫ́ЧНЫ О́РДЭР,
адзін з трох асноўных грэч.арх.ордэраў. Нясучыя часткі — ствол калоны (аздоблены канелюрамі) з капітэллю. У ніжняй частцы (1/3 агульнай вышыні) ствол мае невял. выпукласць — энтазіс. Капітэль складаецца з шыйкі, што злучае капітэль са ствалом калоны, эхіна (паўвала) і верхняй квадратнай у плане пліты — абака. Над абакам — бэлька (архітраў), завершаная палічкай, над архітравам — фрыз, расчлянёны трыгліфамі на роўныя часткі (метопы), упрыгожаныя размалёўкай або скульптурай. Верхняя частка складалася з прамавугольных пліт — мутул («сухарыкі», дэнтыкулы), высунутай пліты слязніцы і ўвянчальнай часткі — сімы.
Як мастацка выразная форма Д.о. склаўся ў Стараж. Грэцыі і дарыйскіх абласцях пры буд-ве храмаў і інш. грамадскіх збудаванняў з каменю (600—590 да н.э.). Класічныя ўзоры Д.о. захаваліся ў Парфеноне, на Прапілеях, на Акропалі ў Афінах.
Да арт.Дарычны ордэр. Храм Парфенон у Афінах. 447—438 да н.э.