Кля́каць ’падаць на калені’ (Нас.). Укр.клякати ’тс’. Рускія паралелі поўнасцю адсутнічаюць, што дазваляе меркаваць аб польскім уплыве (параўн. польск.klękać ’тс’) з субстытуцыяй ę > ’a паводле вядомай мадэлі. Іншыя славянскія паралелі старажытнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
klęczki
klęczk|i
: na ~ach — на каленях;
na ~i — на калені
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
зеляня́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Злёгку зялёны; зеленаваты. Схапіўшыся за грудзі, жанчына апусцілася на калені і штосьці хацела сказаць, але нахілілася і цяжка ўпала ля вялікага каменя, абросшага знізу зелянявым слізкім мохам.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́церы, ‑аў; адз.няма.
Малітва. Як толькі я навучыўся гаварыць, бацька паставіў мяне на калені перад абразамі і загадаў: «Кажы пацеры».Лужанін.Уся сям’я, стоячы каля стала з куццёю, шэпча пацеры.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкле́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Стаць на калені, укленчыць. Добра знайсці сцюдзёную крыніцу і прыкленчыць каля яе гаваркой вады.Брыль.[Лукаш] прыкленчыў, нахіліўся да агню, узяў вугольчык.. і палажыў яго ў люльку.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апусціць у вадкасць на некаторы (звычайна кароткі) час. Лясніцкі ўпаў перад.. [ручаём] на калені, потым лёг ніцма, напіўся і акунуў у халодную ваду галаву.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змок, ‑ла; зак.
Зрабіцца мокрым; намокнуць, вымакнуць. Юрка змок па калені, і яго пачынае трэсці, ляскаюць зубы.Пташнікаў.Па твары [Фішара] сцякалі сцюдзёныя кроплі, змокла перавязка на шыі.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Kníebeugungf -, -en кле́нчанне; зямны́ пакло́н;
éinen Kníefall tun* кі́нуцца на кале́ні, пака́яцца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
knee[ni:]n. кале́на;
sit on smb.’s knees сядзе́ць у каго́-н. на кале́нях
♦
bring smb. to his knees перамагчы́ каго́-н., паста́віць каго́-н. на кале́ні;
at one’s mother’s knee з дзяці́нства/з малако́м ма́ці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Прыкле́нчыць ’стаць на калені, укленчыць’ (Байк. і Некр., ТСБМ), прыкля́нчувацца ’тс’ (смарг., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кле́нчыць з той самай семантыкай (гл.), якое з польск.klęczyć (Цвяткоў, Запіскі, 1, 65) < прасл.*klękati (ЭССЯ, 10, 32–33). Параўн. прыкля́каць (гл.).