2) сярэ́дняя або́ найважне́йшая ча́стка; су́тнасьць f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРАНУЛЯВА́ННЕ (ад лац. granulum зярнятка),
наданне рэчывам, матэрыялам, мінер. угнаенням, кармам і інш. формы дробных шчыльных камячкоў (гранул). Паляпшае тэхнал. якасці сыравіны, стварае магчымасць выкарыстання яе дробнымі порцыямі, прадухіляе зліпанне, палягчае пагрузку, транспартаванне і г.д.
Выкарыстоўваецца ў металургіі (грануляванне вадкіх шлакаў — для ўжывання іх у дарожным буд-ве, вытв-сці цэменту і шлакавай цэглы; штэйнаў — для далейшай перапрацоўкі і выдалення серы; некат. металаў — для выкарыстання дробнымі порцыямі), энергетыцы (грануляванне кацельных шлакаў для паскарэння іх зацвердзявання), хім. прам-сці (грануляванне шкла, каталізатараў, палімераў суперфасфату, аміячнай салетры і інш.мінер. угнаенняў), сельскай гаспадарцы (грануляванне травяной мукі, камбікармоў і інш.). Расплаўленыя матэрыялы гранулююць раздрабленнем іх патоку струменем вады, сціснутага паветра, азоту або вадзяной пары, ліццём расплаву на мокры стальны барабан; хім. прадукты — акатваннем дробных часціц, распырскваннем расплаваў у полых высокіх вежах, ушчыльненнем парашкападобных матэрыялаў і інш.; кармы — кармавымі гранулятарамі, якія працуюць на прынцыпах выціскання, пракатвання і фармавання. Гл. таксама Гранульная металургія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гранулі́ты
(ад лац. granulum = зярнятка + -літ)
група выбуховых рэчываў прасцейшага складу, у якіх гранулы аміячнай салетры прамочаны вадкім палівам і апудраны дрэўнай мукой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ziarnko
н.
1.зярнятка;
ziarnko piasku — пясчынка;
2. драбок; крупінка; каліва; каліўца;
ziarnko prawdy — каліва праўды
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
крыптакако́з
(ад крыпта- + гр. kokkos = зярнятка)
рэдкая хвароба жывёл і чалавека, выкліканая дрожджавымі грыбамі, пры якой паражаюцца лёгкія, цэнтральная нервовая сістэма, скура і падскурная клятчатка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«РУНЬ»,
бел.самадз. харэаграфічны ансамбль. Створаны ў 1983 пры Доме культуры тэкстыльшчыкаў Магілёўскага адкрытага акц.т-ва «Магатэкс», з 1989 народны. Заснавальнік і маст. кіраўнік, пастаноўшчык танцаў — В.Папоў. Складаецца з танц. (40 удзельнікаў) і інстр. (10 чал.; існуе з 1988) груп. Мае самабытныя нар. інструменты: ліру, гудок, кмен, жалейкі і інш. У рэпертуары сцэн. варыянты танцаў, засн. на самабытных узорах фальклору розных рэгіёнаў Беларусі. Захоўвае лепшыя традыцыі бел.танц. культуры, даследуе і апрацоўвае рэгіянальны і старадаўні харэагр. і муз. фальклор. Пастаноўка танцаў ажыццяўляецца на матэрыяле даследчыкаў фальклору і сабранага ў экспедыцыях Паповым. Сярод танцаў «Варатынская кадрыля», «Падушачка», «Таўкачыкі», карагоды «Званочкі», «Ляляшы» і інш. Творчасці калектыву прысвечаны дакумент. фільм Магілёўскага тэлебачання «Танцуе «Рунь». Ансамбль — лаўрэат і дыпламант больш як 30 рэсп. і міжнар. конкурсаў і фестываляў, у т. л. ў Францыі (г. Пуацье, 1990), Вялікабрытаніі (г. Сідмут, г. Білінгем, 1991), Італіі (г. Гарыцыя, 1992, Гран-пры), Германіі (г. Марбург, 1996), Іспаніі (г. Барселона, 2000), Беларусі: 1-га Рэсп. фестывалю бел.нар. танца (г. Гродна, 1990), Рэсп. фестывалю бел.нар. танца «Пярэзвы» (г. Бабруйск, 1992), 1-га Міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1997), 1-га фестывалю нар. мастацтва Беларусі «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998). Пры ансамблі працуе харэагр. студыя «Зярнятка» (кіраўнік Т.Папова).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пяле́ка ’пясчаная, неўрадлівая зямля, залеж, незасеянае поле’ (дзятл., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), пяле́чына ’тс’ (гродз., пух.Сл. ПЗБ), пя́ла ’тс’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), сюды ж пялекава́ты, пелякава́ты ’пясчаны’ (дзятл., чэрв., Сл. ПЗБ), пялёта ’пясчаная, неўрадлівая зямля’ (барыс., там жа). Грынавяцкене і інш. (Сл. ПЗБ) выводзяць з літ.pelė́kas ’шэры, мышасты’, што зусім верагодна па лінгвагеаграфічных меркаваннях. Відаць, чыста выпадковае фармальнае супадзенне з славен.pȅlek ’зярнятка’, якое выводзіцца з *рelъ ’пыл, мякіна, палова’ (Бязлай, 3, 23), што суадносіцца з літ.pelaĩ ’мякіна, палова’. Гл. пе́ліка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мітахо́ндрыі
(ад гр. mitos = нітка + chondrion = зярнятка)
адзін з відаў унутрыклетачных арганоідаў у форме зярнят, палачак, нітак; змяшчаюць многія ферменты і ўдзельнічаюць у працэсах клетачнага дыхання, пераўтварэння энергіі і біясінтэзу бялку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гра́нула
(лац. granulum = зярнятка)
1) цвёрды камячок якога-н. рэчыва ў форме зерня (напр.суперфасфату;
2) зярністае ўключэнне ў цытаплазме жывёльнай або расліннай клеткі;
3) адно з утварэнняў зярністай формы на паверхні Сонца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)