1.каго-што. Рэзкім рухам раздзяліць на часткі, парушыць цэласць чаго-н.; разадраць.
Р. ліст паперы.
Р. сукенку.
2.што. Узарваць знутры, разнесці на часткі, асколкі.
Трубы разарвала (безас.).
3.перан., што. Спыніць, парваць (адносіны, сувязь і пад.).
Р. дыпламатычныя зносіны.
Р. сувязі з сябрамі.
|| незак.разрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.разры́ў, -ры́ву, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́тыркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм.
1. Высунуцца, паказацца адкуль‑н. знутры. Вытыркнуцца з акопа. □ З-пад машыны вытыркнулася казала стрыжаная галава і гукнула: — Паветра!Лужанін.
2. Утварыць выступ; выдацца; выразна абазначыцца. Вочы ў старога сталі вялікія, круглыя, клінок барады вытыркнуўся наперад, рот раскрыўся.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗВЯЗДА́,
рухомая шматпрамянёвая асветленая знутры зорка на кіі, з якой хадзілі т.зв.звездары; атрыбут каляднай абраднасці. Да каркаса са знешняга боку прымацоўвалі пруткі і злучалі іх папарна так, што атрымліваліся промні (рогі З.). Канструкцыю абклейвалі паперай, аздаблялі рознакаляровымі выцінанкамі, палосамі фігурна выразанай паперы або фольгі. З. мела 5, 8, 16 промняў, якія заканчваліся пышнымі пампонамі з паперы рознага колеру. Цэнтр. асветленую нерухомую частку яе (у рух прыводзіліся толькі промні) займаў малюнак або абраз на біблейскую тэму. Звычай нашэння З. на Беларусі быў пашыраны да 1920—30-х г.
М.А.Каладзінскі, М.Ф.Раманюк.
Хлопчык з каляднай звяздой. Вёска Капылы Камянецкага раёна Брэсцкай вобл. 1940-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РКАў раслін,
покрыўная тканка, вонкавая частка кары. Штогод нарошчваецца з адмерлых паверхневых слаёў перыдэрмы. Складаецца з корку, фелагену, феладэрмы, парэнхімы кары і інш. адмерлых тканак. Паяўляецца на сцёблах і каранях раслін у розны час (напр., у вінаграднай лазы — на 1-ы год, у яблыні, грушы — на 6—8-ы, у дуба — на 25—30-ы год). Нарастанне шматгадовага сцябла ў таўшчыню прыводзіць да растрэсквання перыферычнай ч. К., злушчванню з паверхні і нарастанню знутры (таму ствалы старых дрэў маюць зрэзаную глыбокімі барознамі К., якая скідваецца). Утварэнне К. выклікаецца таксама грыбамі, лішайнікамі, мех. пашкоджаннямі перыдэрмы. Ахоўвае ствалы і галіны ад выпарэння, перагрэву, вымярзання, сонечных апёкаў, патагенных арганізмаў, аб’ядання жывёлай.
расійскі дзярж. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1867). Служыў у судовым ведамстве. З 1881 дырэктар дэпартамента паліцыі, у 1884—94 сенатар і таварыш міністра ўнутр. спраў, з 1894 дзярж. сакратар і гал. кіраўнік кадыфікацыйнай часткі пры Дзярж. савеце. З 1899 міністр, статс-сакратар па справах Фінляндыі. З 1902 міністр унутр. спраў і шэф жандараў. Праводзіў палітыку разлажэння рэв. руху знутры, задушэння рабочых і сял. выступленняў. Актыўны прыхільнік рус.-яп. вайны 1904—05. Забіты эсэрам Я.С.Сазонавым.
Літ.:
Памяти В.К.Плеве: Краткий биогр. очерк. СПб., 1904;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗАГЕНЕРА́ТАР (ад газ + генератар),
апарат для тэрмічнай перапрацоўкі цвёрдага або вадкага паліва ў гаручыя газы. Атрыманыя ў газагенератары газы наз. генератарнымі, працэс — газіфікацыяй паліва.
Стацыянарныя газагенератары служаць для атрымання газаў, якія выкарыстоўваюцца як паліва ў прамысл. печах, газавых рухавіках. У хім. прам-сці з дапамогай газагенератара атрымліваюць тэхнал. газ (для вытв-сці сінт. аміяку), вадкае паліва, інш. прадукты. Прасцейшы газагенератар — цыліндрычная метал. шахта, выкладзеная знутры вогнетрывалым матэрыялам. Зверху ў яе падаюць паліва, якое газіфікуецца (вугаль, драўніну і інш.), знізу — газавую сумесь у колькасці, недастатковай для поўнага згарання паліва. Атрыманы прадукт ідзе на перапрацоўку — ахаладжэнне, кандэнсацыю і інш.
Газагенератар для газіфікацыі цвёрдага паліва ў шчыльным слоі: 1 — зона падрыхтоўкі паліва; 2 — узнаўляльная зона; 3 — акісляльная зона; 4 — шлакавая падушка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
праступі́ць, ‑ступіць; зак.
Выступіць знутры на паверхню, прасачыцца наверх. Палкавы камісар ішоў пахістваючыся. Праз бінт на руках усё больш праступала крыві.Лупсякоў.// Выступіць, паказацца праз што‑н. Коратка падстрыжаныя валасы ў .. [Кіры] трохі раскудлаціліся, на смуглых шчоках праступіў румянец.Карпаў.// Стаць злёгку бачным. Потым у яго вачах у цемрадзі праступіла светлая пляма. Кандрат здагадаўся, што гэта сядзела Параска.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчы́льна, прысл.
1.Прысл.да шчыльны.
2. Вельмі цесна, ушчыльную (прыціснуўшы, далучыўшы адно да другога). Аб чым жа думаў хлопчык? Відаць, аб чымсьці важным і сур’ёзным, бо губы яго былі шчыльна самкнуты.Колас.Купальнік шчыльна абцягваў.. кволыя і пяшчотныя плечы [жанчыны].Караткевіч.// Наглуха, так, каб не было ніякіх прамежкаў, адтулін. Оля шчыльна прыпыніла дзверы і замкнула іх знутры.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сфе́ра ’шар ці яго паверхня знутры’, ’прастора дзеяння; межы распаўсюджвання’ (ТСБМ), сфэ́ра ’абшар, на які сягаюць сілы, уплывы нябеснага цела; круг уплыву’ (Ласт.), ’абсяг’ (Некр. і Байк.). Ст.-бел.спе́ра (сфе́ра) ’сфера, арбіта планет’, XV ст. < ст.-польск.sfera, spera < лац.sphaera ад грэч.σφατρα ’шар, мяч, ядро’ (Булыка, Лекс. запазыч., 139). Сучаснае слова можа быць паўторным запазычаннем з рус.сфе́ра, дзе з XVII ст. праз польск.sfera або ням.Sphaere, якія, далей, да той жа крыніцы; гл. Фасмер, 3, 815.