РАДАПСІ́Н,

зрокавы пурпур, пігмент палачак сятчаткі вока жывёл і чалавека, які адказвае за чорна-белы або змрочны зрок. Уяўляе сабой складаны бялок (хромаглікапратэід), які наскрозь «прашывае» мембрану фотарэцэптараў. У Р. уваходзяць бялок апсін, 2 алігацукрыдныя ланцугі і храмафорная група караціноіду рэтыналю (альдэгіду вітаміну А). У зрокавым акце пры паглынанні малекулай Р. кванта святла адбываецца абарачальная рэакцыя фотаізамерызацыі, канфармацыйныя перабудовы малекулы Р. Узнікае нерв. імпульс, які перадаецца ў патылічную долю галаўнога мозга, дзе фарміруецца зрокавы вобраз.

І.​М.​Семяненя.

т. 13, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вясёлы, -ая, -ае.

1. Поўны радасці, весялосці, які выражае радасць, весялосць.

В. настрой.

В. твор.

Весела (прысл.) смяяцца.

2. Які выклікае, нараджае весялосць.

В. спектакль.

3. Прыемны для вока, не змрочны.

Вясёлая расфарбоўка.

В. ранак.

|| памянш. вясёленькі, -ая, -ае.

|| наз. весяло́сць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ніцкі́ ’нелюдзімы’ (слуц., Сл. ПЗБ). Ад ніцызмрочны, пануры’, утворана, магчыма, пад уплывам нялюцкі (нялюдскі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыгне́чанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыгнесці — прыгнятаць (у 2 знач.).

2. Прыгнечаны, змрочны стан. Бесперапынны стан псіхікі ў напружаным прыгнечанні можа знішчыць у чалавеку імкненне. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змро́чна безл. в знач. сказ.

1. су́мрачно;

2. перен. мра́чно, су́мрачно;

1, 2 см. змро́чны1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

doleful

[ˈdoʊlfəl]

adj.

су́мны, жало́бны, журбо́тны, марко́тны; змро́чны, прыгнята́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

nebuls, nebulös a

1) заблы́таны, расплы́вісты

2) змро́чны, пахму́рны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

düster a змро́чны, пахму́рны (у розн. знач.);

ein ~ er Mensch пану́ры чалаве́к;

ine ~ е Lndschaft змро́чны пейза́ж;

ein ~ er Blick хму́рны по́зірк

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

цямра́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Змрочны. Цямравы дзень. □ Дзе і падступішся, дык нічога цікавага не ўбачыш: у густой цямравай засені рачулка выглядала як бязладна кінуты кімсьці і затаптаны ў гразь паясок. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sombre [ˈsɒmbə] adj.

1. цёмны; змро́чны;

a somb re day пахму́рны дзень

2. пану́ры;

a sombre look пану́ры по́гляд

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)