wyschnąć

зак.

1. высахнуць;

2. перан. засохнуць, змарнець, схуднець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

исхуда́ть сов. схудне́ць; (осунуться) асу́нуцца, змарне́ць;

он о́чень (си́льно) исхуда́л ён ве́льмі схудне́ў (асу́нуўся, змарне́ў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zmarnieć

зак.

1. загінуць, прапасці;

2. зачахнуць; змарнець; падупасці; заняпасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сціняце́ць ’зрабіцца тонкім, кволым’ (красл., Сл. ПЗБ). Параўн. польск. дыял. ścienciwiećзмарнець, знясілець’: ścienciwiał, az do cienia stał podobny (Варш. сл.). Відаць, да папярэдняга (гл.) пад уплывам сцень ’цень’, націна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́кнуць ’згінуць, страціцца’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. клякнути ’замерзнуць, задубець, засохнуць’, рус. клякнуть ’тс’, клёкнутьзмарнець’. Параўн. літ. klękli ’гусцець, замярзаць’. Фрэнкель (268) параўноўвае гэта літоўскае слова з рус. клёк (гл. клёкъ). Суадносіны ўсходнеславянскіх і літоўскіх форм няясныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ска́пу́сціцца, ска́пу́стытысязмарнець, здаць ад старасці’ (брэсц., Нар. лекс., Сл. Брэс.). Адносна рус. дыял. скапу́ститься ‘схібіць, сканфузіцца’ Фасмер (3, 633) мяркуе, што, магчыма, з скапутиться (гл. скапуціцца) або сконфузиться і набліжана да капу́ста. Хутчэй, да скапець (гл.) або ка́пасць (гл. капасны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zmizernieć

zmizerni|eć

зак. схуднець; змарнець; зблажэць;

~ał na twarzy — ягоны твар схуднеў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зблажэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Схуднець, змарнець. Як яна зблажэла! Страшна стала глядзець, якая яна высокая! І твар яе ўчарнеў за тры дні. Чорны. Міроніха за адны суткі страшэнна асунулася, — упалі вочы, зблажэў твар. Гурскі.

2. Абл. Стаць дрэнным, благім; сапсавацца. Галя .. бачыла [позіркі Альбіны] і не магла даўмецца, чаго зблажэў настрой у сяброўкі, чаму яна неяк прымоўкла. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зача́хнуць, ‑чахну, ‑чахнеш, ‑чахне; пр. зачах, ‑ла; зак.

Змарнець, заняпасці (ад хваробы, гора і пад.). Зачахнуць у няволі. □ — Што ты, бедная дзяўчынка, Тут павісла на крыжы? Ты зачахнеш, Кацярынка, Як былінка на мяжы. Броўка. // Спыніць рост, развіццё; звяць, засохнуць (пра расліны). Калі дрэўца перасаджваюць у новы грунт, дык і яно патрабуе стараннага догляду і дапамогі. Інакш можа зачахнуць або і зусім загінуць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Зблажэць, змарнець; счарнець. Камандзір учарнеў і выпетраў, з кожным днём рабіўся больш рашучы і злосны. Грахоўскі. Марынчук неяк асунуўся, згорбіўся, даўно няголены твар яго ўчарнеў, на ім разгубленасць і трывога. С. Александровіч.

2. Разм. Пачарнець (пад уздзеяннем вільгаці, сонца, паветра і пад.). Куток даху быў Крыты драніцамі, што не паспелі яшчэ як след учарнець на сонцы і ветры. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)