Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МАТЫ́Ўу музыцы,
найменшая самастойная адзінка формы музычнай.
Вызначае маст. вобразнасць і запамінальнасць муз.тэмы. Найб. важныя ў тэматычным матэрыяле М., якія маюць асаблівую муз.-сэнсавую выразнасць і надаюць тэме індывід., характэрныя рысы. Часам М. можа выступаць у ролі тэмы ці тэмы-сімвала (Л.Бетховен, А.Скрабін). Звычайна мае адну метрычна моцную долю і не перавышае памер 1 такта. У залежнасці ад тэмпу, памеру і фактуры муз. М. можа падзяляцца на больш дробныя несамаст. ў сэнсавых адносінах канструкцыйныя адзінкі — субматывы, і наадварот злучацца ў больш буйныя фразы і пабудовы. Як інтанацыйнае ядро тэмы М. выконвае істотную функцыю ў яе развіцці. Матыўная структура ўвасабляе лагічную сувязь у структуры твора. У побыце М. называюць мелодыю, напеў, найгрыш.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
РА́ДАМСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ,
саюз магнацка-шляхецкіх колаў Рэчы Паспалітай, утвораны ў 1767 супраць спроб караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і яго акружэння (група Чартарыйскіх) узмацніць цэнтр. ўладу шляхам памяркоўных рэформ. Вытокі Р.к. ў рашэннях сейма 1766, які адхіліў планы рэформ, у т. л. аб прадастаўленні паліт. і грамадз. правоў дысідэнтам (некатолікам). Гэта стала зачэпкай для ўмяшання Расіі і Прусіі, якія ў сак. 1767 утварылі дысідэнцкія Тарунскую канфедэрацыю і Слуцкую канфедэрацыю 1767. У адказ шырокія колы каталіцкай шляхты і духавенства ў Кароне і ВКЛ сталі злучацца ў мясц. канфедэрацыі. 23.6.1767 у г. Радам (Люблінскае, цяпер Мазавецкае ваяв., Польшча) з’ехаліся 178 паслоў ад кароннай і літ. канфедэрацый, якія абралі К.С.Радзівіла маршалкам Р.к. — аб’яднанай канфедэрацыі Рэчы Паспалітай. Аднак рас. пасол у Варшаве М.В.Рапнін патрабаваў паставіць на чале канфедэрацыі караля, узаконіць раўнапраўе дысідэнтаў і пакінуць існуючы дзярж. лад пад апекай Расіі. Пад пагрозай чарговага гвалту радамчане згадзіліся з гэтымі патрабаваннямі. Яны ўвайшлі ў праекты «вечнага» дагавору з Расіяй, акта Кардынальных правоў, і былі ўзаконены скліканым 5.11.1767 надзвычайным сеймам Рэчы Паспалітай пад пратэктаратам Расіі. Усе канфедэрацыі былі распушчаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сінтэзава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Утварыцца (утварацца) шляхам сінтэзу (у 1 знач.); абагульніцца (абагульняцца), злучыцца (злучацца). Элементы рэальнага быцця, сапраўдных чалавечых дзеянняў, духоўных праяў сінтэзаваліся ў прывабны вобраз волата.Перкін.У раманах Чорнага, напісаных у гады вайны, сінтэзуюцца вядучыя праблемы; характэрныя для ўсёй яго творчасці.Дзюбайла.
2. Утварыцца (утварацца) шляхам сінтэзу (у 2 знач.).
3.Зал.да сінтэзаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
knit
[nɪt]1.
v.t.
1) вяза́ць, пле́сьці (прутка́мі)
2) злуча́ць, змацо́ўваць
2.
v.i.
злуча́цца, змацо́ўвацца, зраста́цца
•
- knit the brows
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зліпа́цца, ‑аецца; незак.
1.Злучацца адзін з адным, прыліпаць адзін да аднаго. Лісты паперы зліпаюцца. □ Валасы [Сцяпана] .. былі вільготныя і зліпаліся, ад усяго цела ішла пара.Чарнышэвіч.
2. Закрывацца, заплюшчвацца ад вялікага жадання спаць (пра вочы, павекі). [Сцёпку] так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі.Колас.Віктар раз-пораз з натугай расплюшчваў вочы: павекі зліпаліся, былі цяжкія і непаслухмяныя.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)