Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нязгра́я (незграя), нізграя ’няраха’ (Нас., Яруш.), ’неакуратны чалавек’ (Юрч.), незгрэя ’няўклюда; нязграба; нехлямяжы, непрыгожы чалавек’ (ТС). Відаць, адваротны дэрыват ад нязграйный (нізграйньш) ’нязграбны’ (Бяльк.), незграйны, незгрэйны ’нехлямяжы, нязграбны’ (ТС), што да зграйны ’зграбны’ (Бяльк.) < польск.zgrany ’дапасаваны’ (да grać ’іграць’), параўн. зграя (гл.). Гл. таксама нязгрида.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руя́ ’зграя (ваўкоў, сабак) у перыяд цечкі; гайня’ (ТСБМ). Польск.ruja ’час цечкі ў аленяў’ разглядаецца Брукнерам (468) разам з лат.raunas laikas ’час марцавання ў катоў’ — утварэнне ад кораня ru‑, прадстаўленага ў польск.rukać — пра падобны крык свіней, чэш.ruchati, рус.хрю́кать ’рохкаць’ і, верагодна, у бел.ро́хкаць. Але параўн. балг.дыял.ру́йва, ру́йне ’праступіць, пацячы, хлынуць’, рус.струя́ ’струмень’. Тут і.-е.*rou‑/*reu‑ (з пашырэннем ‑k‑, адсюль жа прасл.*ruk‑ у балг.ру́квам ’пацячы раптоўна і моцна, хлынуць (пра вадкасць); шугануць (пра агонь)’; з чаргаваннем галоснага ў корані гл. таксама рой, рака. Перанос з ’цечка’ на ’зграя ў час цечкі’, параўн. балг.рой і рус.рой (БЕР, 6, 340–341).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kennel
[ˈkenəl]1.
n.
1) саба́чая бу́дка; сабака́рня f., саба́чнік -а m.
2) згра́я саба́к
•
- kennels
2.
v.t. (-ll-)
заганя́ць у сабака́рню, трыма́ць у сабака́рні
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ІО́РДАНС ((Jordaens) Якаб) (19.5.1593, г. Антверпен, Бельгія — 18.10.1678),
фламандскі жывапісец. Прадстаўнік барока. З 1607 вучыўся ў Антверпене ў А. ван Норта. У творчасці захоўваў сувязі з традыцыямі нідэрл. мастацтва 16 ст., выкарыстоўваў дасягненні М.Караваджа і П.П.Рубенса, з якім супрацоўнічаў у 1620—40. Раннім работам уласцівы выразна простанародны характар вобразаў, шчыльна згрупаваных на пярэднім плане, буйныя выпуклыя формы, асвятленне, якое падкрэслівае яркія колеры («Святая сям’я», каля 1615; «Пакланенне пастухоў», каля 1617; «Алегорыя Плоднасці» («Услаўленне Памоны»), каля 1622]. У 1620—30-х г. адлюстроўваў сялянскія і бюргерскія тыпажы, якія вылучаліся цяжкаважкасцю фігур, сакавітасцю дэталей, рысамі грубаватага жыццярадаснага гумару: «Сатыр у гасцях у селяніна», пач. 1620-х г.; «Псяр і яго зграя», 1635; «Выхаванне Юпітэра», 1635—40; «Бабовы кароль», 1638—40). Познія творы на рэліг. сюжэты — у рамках рэліг. эстэтыкі барока з рысамі бурлівай патэтыкі і маст. перагрувашчанасці («Шэсце на Галгофу» і інш.). Рабіў малюнкі і кардоны для шпалераў («Гісторыя Аляксандра», «Серыя фламандскіх прымавак»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зґрыя́нт ’натоўп’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск.дыял.zgryjatyka ’музыка’, магчыма, ад zgrywać się ’сыгрывацца, дабівацца агульнага гучання ў аркестры, іграць разам’ з наўмысна іншамоўным суфіксам ‑ant. У значэнні і з’яўленні ‑j‑ магла адлюстравацца кантамінацыя з зграя. Выбухное ґ указвае на іншамоўны (польскі) характар слова. Параўн. яшчэ гранда ’кампанія’ (польск.granda ’грамада’, Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́іла ’беспарадак, хаос’ (ТСБМ, Юрч., Стан.), ро́ілам ’у бязладдзі, беспарадку’ (Гарэц.), ро́йла ’непарадак’ (Бяльк., Мат. Маг., Растарг.; чавус., Нар. сл.; навазыбк., Пал.). Да ро́іць, раі́цца (гл.). Гэтае ўтварэнне з суф. ‑л‑ адрозніваецца ад шэрагу іншых (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48–49) сваім адцягненым значэннем. Аналагічна ўтворана славен.rojílo ’рой, ’чарада, зграя’, ’натоўп’. Не выключана генетычная сувязь з ройка3, ройла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
horde
[hɔrd]1.
n.
1) нато́ўп -у m.; згра́яf., рой -ю m.
2) арда́f. (вандро́ўнае во́йска або́ пле́мя)
2.
v.i.
зьбіра́цца ў ку́чы, у згра́і; жыць гу́ртам, згра́яй
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Перагэ́цнуць ’пераскочыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і гэцнуць < гэцаць, якое з польск.heca ’пацеха, забава’, ’забаўляльнае прадстаўленне, першасны цырк’, у XVII–XVIII стст. heco! — вокрык у час палявання на зайцоў, што ўзыходзяць да ням. (баварска-аўстрыйск.) Hetz ’жарт, шумная весялосць’, звязанага з Hetze ’цкаванне; натоўп, зграя (сабак); жвавасць; жарт’. Менавіта ў час цкавання як паляўнічай забавы загадвалася сабаку “перагэцнуць”, напрыклад, праз палку (Слаўскі, 1, 413; ЕСУМ, 1, 502–503).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыск, рыскаўня ’цечка’ (кіраў., ЛА, 1), ваўкі рышчацца, рыску́юць ’гайнююць’ (кіраў., пух., ЛА, 1), ры́скаўня ’зграя сабак у пару спарвання’ (кіраў., НС), серб.-харв.ristati ’скакаць, бегчы’, ц.-слав.riskati ’скакаць, танцаваць’. Лічыцца запазычаннем са ст.-рус.ристати ’бегаць’, ’скакаць’, ’насіцца’ (Фасмер, 2, 204). Да прасл.*riskati (Этимология–1976, 24). Сюды ж рыскура́ства, рыскура́ство, рыскура́т ’распуста’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тнік ’распуснік’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тны ’распусны’ (слаўг., Нар. словатв.).