изы́сканный

1. прич. адшука́ны; зно́йдзены;

2. прил. (утончённый) то́нкі, вы́танчаны; даліка́тны; (элегантный) элега́нтны; (изящный) згра́бны;

изы́сканный челове́к вы́танчаны (даліка́тны) чалаве́к;

изы́сканные блю́да вы́танчаныя (даліка́тныя) стра́вы;

изы́сканный вкус то́нкі (вы́танчаны, даліка́тны) густ;

изы́сканный наря́д элега́нтны (згра́бны) убо́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуа́ль, ‑і, ж.

1. Лёгкая празрыстая тканіна.

2. Кавалак такой тканіны або сеткі на жаночых капелюшах. У пакоі сядзела Цыля.. На галаве зграбны капялюшык і густая чорная вуаль. Асіпенка.

3. Спец. Налёт на негатыве, які зніжае кантрастнасць фотаздымка.

[Фр. voile.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́дны

1. (значны) groß, zemlich groß;

2. разм. (зграбны) schlank; gut ussehend, gut gebut; schön

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шчыгу́льны

(польск. szczegulny)

1) які шчыльна прылягае, у абцяжку (аб адзенні, абутку);

2) зграбны, ладны;

3) перан. асаблівы, нязвыклы, выключны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

грацыёзны, ‑ая, ‑ае.

Поўны грацыі (у 1 знач.); прыгожы ў позах, зграбны. Грацыёзная паходка. Грацыёзная постаць. □ Еўрапейская казуля невялікая, у метр даўжынёй, грацыёзная і быстрая ў сваіх рухах жывёла. Прырода Беларусі. // Стройны па форме, вытанчана прыгожы (пра творы мастацтва). Грацыёзны танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарто́вый прост.

1. (счастливый) шчаслі́вы, уда́члівы;

2. (хороший по своему виду) згра́бны;

3. (ловкий, лихой) спры́тны, жва́вы, хва́цкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗЯЗЮ́ЛІН ЛЁН, лугавы лён, палітрыхум (Polytrichum),

род брыевых імхоў сям. палітрыхавых. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў халодных і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 6 відаў З.л.: звычайны (P. commune), ядлоўцавы (P. juniperinum), валасканосны (P. piliferum), прыальпійскі, або сціснуты (P. alpestre), прыгожы (P. formosum), зграбны (P. gracile). Расце ў лясах, на балотах, сырых лугах і інш. Торфаўтваральнік.

Двухдомныя, радзей аднадомныя, шматгадовыя часцей буйныя і цвёрдыя лістасцябловыя расліны, утвараюць рыхлыя дзярнінкі зялёнага, цёмна-, шыза-, жоўта-зялёнага, бураватага колеру. Сцябло выш. да 50 см, прамастойнае. Лісце цвёрдае, з доўгай плеўкавай похвай, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, з суцэльным ці зубчастым краем, з завостранай верхавінкай. Каробачка са спорамі прызматычная да кубічнай на ножцы. Вечка з дзюбкай. Каўпачок з густымі і тонкімі валаскамі, якія нагадваюць ільняную пражу (адсюль назва), лёгка ападае.

Зязюлін лён.

т. 7, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

элега́нтны

(фр. elegant, ад лац. elegans, -ntis = вытанчаны)

1) зграбны, прыгожы (напр. э. касцюм);

2) з густам апрануты (напр. э-ая жанчына).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

*Падсука́ны, подсука́ны ’падцягнуты, зграбны’ (ТС), пітсука́ны ’высокі, тонкі’ (Ніканчук). Да падсукаць < сукаць (гл.). Першапачаткова, відаць, ’паваротлівы, лоўкі’, калі мець на ўвазе семантыку дзеяслова. Параўн. таксама літ. apsukrùs (ад sùkti ’круціць’, роднаснае слав. sukati) ’выкрутлівы, паваротлівы, лоўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёмкі1зграбны, спрытны, зручны’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., СБГ, Мат. Гом., Мядзв., Жд. I, Марц., Янк. III). Рус. ёмкий ’тс’, укр. емкий ’тс’ — усходнеславянская інавацыя з семантычным пераходам ’ёмісты, вялікі, сільны’, ’зграбны, спрытны, зручны’. Не выключай, аднак, балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. imlùs, jamlùs, jamùs ’спрытны’ (Фрэнкель, 185). Балтыйскія прыметнікі маюць аснову на ‑й‑, да якой на славянскай моўнай глебе заканамерна дадаваўся фармант ‑ъкъ. Параўн. ёмкі2.

Ёмкі2 ’ёмісты, вялікі, ладны’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Яруш.). Рус. ёмкий ’тс’. Беларуска-руская інавацыя з ‑ъкъ‑ суфіксацыяй ад прасл. ęti, jьtmǫ ’браць’. Параўн. літ. imù, im̃ti ’тс’, лац. ēmō, emere ’прымаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)