convert2 [kənˈvɜ:t] v.

1. (into/to) ператвара́ць; ператвара́цца; перарабля́ць, пераво́дзіць;

convert dollars into pounds пераво́дзіць до́лары ў фу́нты

2. пераваро́чваць, звярта́ць (у іншую веру), схіля́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ігнарава́ць

(польск. ignorować, ад лац. ignorare = не ведаць, не прызнаваць)

свядома не звяртаць увагі на каго-н., што-н., пагардліва ставіцца да каго-н., чаго-н. (напр. і. факты).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

note2 [nəʊt] v.

1. заўважа́ць, звярта́ць ува́гу;

Note how to do it. Глядзіце, як гэта робіцца.

2. упаміна́ць, зга́дваць; адзнача́ць; заўважа́ць

note down [ˌnəʊtˈdaʊn] phr. v. запі́сваць, занато́ўваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пачува́ць ’адчуваць сябе, прадчуваць’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат.), пачува́нне ’адчуванне’ (ТСБМ, Нас.). Укр. почува́ти, почува́ння, польск. poczuwać, poczuwanie, серб.-харв. чу́вати — ітэратыў прасл. čuti > чуць (гл.). Прасл. форма з’яўляецца працягам і.-е. *(s)kēu̯‑звяртаць увагу на што-н., слухаць, адчуваць, прыкмеціць, выявіць’ (Міклашыч, 37; Бернекер, 1, 162–3; Трубачоў, Эт. сл., 4, 134–136; SP, 2, 295–297).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обраща́ть несов.

1. (поворачивать) паваро́чваць;

2. (устремлять, направлять) звярта́ць, накіро́ўваць;

обраща́ть внима́ние звярта́ць ува́гу;

3. (превращать) пераваро́чваць (у каго, што); ператвара́ць (у што); абарача́ць (у каго, у што);

обраща́ть просты́е дро́би в десяти́чные мат. ператвара́ць звыча́йныя дро́бы ў дзесятко́выя;

4. (склонять к чему-л.) пераваро́чваць (у што); схіля́ць (да чаго); см. обрати́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чхаць, чха́ю, чха́еш, чха́е; незак.

1. Міжвольна з шумам выдыхаць паветра праз нос пры раздражненні слізістай абалонкі.

2. Утвараць рэзкія адрывістыя гукі пры нераўнамернай рабоце (пра маторы, механізмы і пад.; разм.).

3. перан., на каго-што. Не звяртаць увагі, выказваючы пагарду да каго-н. (разм., груб.).

Чхаў я на яго.

Чхаў ён на такія загады.

|| зак. чхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце́, -нуць; -ні (да 1 знач.).

|| наз. чха́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. чха́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Ч. газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ignoreren

vt ігнарава́ць, не хаце́ць ве́даць (чаго-н.), не звярта́ць ува́гі (на што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

unberücksichtigt, nberücksichtigt

a пакі́нуты без ува́гі

etw. ~ lssen* — не звярта́ць ува́гі на што-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

упо́р, -а і -у, м.

1. -у, гл. уперці (у 3 знач.), уперціся (у 1 знач.).

2. мн. -ы, -аў. Прадмет, месца, у якое ўпіраюцца; падпорка.

Прылегчы на ў. і стрэліць.

У. для ног.

Ва ўпор

1) у непасрэднай блізкасці ад цэлі.

Стрэліць ва ўпор;

2) адкрыта, без хітрыкаў (разм.).

Сказаць ва ўпор;

3) пільна, прама і блізка.

Паглядзець на каго-н. ва ўпор.

Рабіць упор на каго-што або на кім-чымзвяртаць асаблівую ўвагу на каго-, што-н., падкрэсліваць значэнне каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасту́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Ахаладжэнне арганізма чалавека, якое выклікае хваробу. Ферапонт пабойваўся прастуды, дык і ўлетку часта выходзіў на варту ў кажусе. Кулакоўскі. // Разм. Хвароба, выкліканая ахаладжэннем арганізма чалавека. У Віяна была звычайная прастуда, якая потым да раніцы прайшла. Карпюк. Увогуле турбавацца няма прычыны — чалавек на нагах, ці варта звяртаць увагу на яго кашаль — ад прастуды на вайне не капаюць. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)