NB/nb (пісьмовае скар. ад лацінскага nota bene) нотабе́на, «звярні́ ўва́гу», «прымі́ да ве́дама» (памета на палях дакументаў каля слоў, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

завороти́ть сов., разг.

1. (назад или в сторону) завярну́ць; звярну́ць; (наведаться) збо́чыць;

2. в др. знач., см. заверну́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каке́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Імкнуцца сваімі паводзінамі, манерамі спадабацца, звярнуць на сябе ўвагу. Какетнічаць з мужчынамі.

2. перан.; чым. Рысавацца, выстаўляць напаказ што‑н. як сваю асаблівую перавагу. Какетнічаць сваёй аб’ектыўнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рнуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад звярнуць.

2. Накіраваны на каго‑н., адрасаваны каму‑н. Вершы і песні рабочых паэтаў непасрэдна звернуты да народа і падпарадкаваны задачам вызваленчай барацьбы пралетарыяту. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкрэ́слены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падкрэсліць.

2. у знач. прым. На які хочуць звярнуць увагу. Карызну здалася гэтая далікатнасць занадта паспешнай, падкрэсленай. Зарэцкі. Гаворка зрабілася адразу нейкай падкрэсленай і халаднаватай. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рнуты

1. своро́ченный;

2. разг. сва́ленный;

3. разг. сва́ленный;

4. разг. свёрнутый;

5. обращённый; устремлённый;

1-5 см. звярну́ць2-6

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сверну́ть сов.

1. (скатать) скруці́ць, мног. паскру́чваць;

2. (завернуть с краёв) згарну́ць, мног. пазго́ртваць;

3. перен. (сузить, ограничить деятельность) згарну́ць, мног. пазго́ртваць; (сократить) скараці́ць;

4. воен. (перестроить в глубину) перастро́іць, перашыхтава́ць;

сверну́ть фронт в коло́нну перастро́іць (перашыхтава́ць) фронт у кало́ну;

5. (повернуть в сторону, придать другое направление) звярну́ць, завярну́ць, збо́чыць;

сверну́ть с доро́ги в лес звярну́ць (завярну́ць, збо́чыць) з даро́гі ў лес;

6. перен. (переменить тему разговора) звярну́ць;

7. (свихнуть) разг. звярну́ць, звіхну́ць;

8. (сбить на сторону) звярну́ць, мног. пазваро́чваць, збіць, мног. пазбіва́ць;

9. (одолеть — о болезни) прост. скруці́ць;

10. (вертя, испортить) разг. скруці́ць, мног. паскру́чваць;

сверну́ть ключ скруці́ць ключ;

сверну́ть го́лову (ше́ю) скруці́ць галаву́ы́ю); см. свёртывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ага́ч ’дровы’ (Касп.) да цюрк. aɣač. Цікава звярнуць увагу на арэал гэтага слова, якое, як здаецца, на іншай беларускай, рускай і ўкраінскай тэрыторыях не сустракаецца. Магчыма, літоўска-татарскага паходжання (Супрун, ТЛЭ, 43–44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Накіраваць (накіроўваць), паслаць (пасылаць) што‑н. на пэўны адрас. Адрасаваць пісьмо маці. // Накіраваць (накіроўваць), звярнуць (звяртаць) да каго‑, чаго‑н. Я адрасую слова Да Аб’яднаных Нацый. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спецыфіка́цыя

(с.-лац. specificatio)

1) вызначэнне і пералік спецыфічных асаблівасцей, на якія неабходна звярнуць асаблівую ўвагу;

2) тэхнічны дакумент з пералікам частак якога-н. вырабу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)