электронна-прамянёвая зварка

т. 18, кн. 1, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Аўтаматычная зварка металаў 1/604—605; 3/287, 289; 4/308; 11/436, 444

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДВО́ДНАЯ ЗВА́РКА І РЭ́ЗКА,

дугавая зварка і кіслародная, электракіслародная, плазменная (электрадугавая) рэзка металаў пад вадой. Выкарыстоўваюцца пры буд-ве і рамонце падводнай ч. суднаў, нафта- і газаправодаў, шлюзаў, плацін, партовых і інш. гідратэхн. збудаванняў.

Пры «мокрым» спосабе падводнай зваркі выкарыстоўваюць стальныя электроды, пакрытыя слоем воданепранікальнай абмазкі. Пры зварцы частка абмазкі, што выступае, засцерагае ад вады эл. дугу, якая ўстойліва гарыць у парагазавым пузыры, што ўтвараецца пад уздзеяннем цяпла дугавога разраду. «Мокры» спосаб з выкарыстаннем спец. паўаўтаматычнага прыстасавання распрацаваны ў Ін-це электразваркі АН Украіны (1965). Дае магчымасць атрымаць трывалыя зварныя швы. «Сухім» спосабам зварваюць металы ў спец. камерах, спушчаных пад ваду. Пры падводнай рэзцы рэзальныя апараты таксама ствараюць магутныя цеплавыя палі, якія кампенсуюць ахаладжальнае дзеянне воднага асяроддзя. П.з. і р. ўпершыню даследаваны і ажыццёўлены ў СССР (1932) пад кіраўніцтвам акад. АН Украіны К.К.Хрэнава.

Да арт. Падводная зварка і рэзка. Падводная зварка «мокрым» спосабам: 1 — парагазавы пузыр; 2 — воданепранікальная абмазка; 3 — электрод; 4 — электрычная дуга.

т. 11, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўтаге́нны, -ая, -ае (спец.).

У выразе: аўтагенная зварка, аўтагеннае рэзанне — тое, што і газавая зварка, газавае рэзанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сва́рка мет. зва́рка, -кі ж.;

автоге́нная сва́рка аўтаге́нная зва́рка;

терми́тная сва́рка тэрмі́тная зва́рка;

электри́ческая сва́рка электры́чная зва́рка;

сва́рка лату́нью зва́рка лату́нню.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтаге́н

‘аўтагенная зварка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. аўтаге́н
Р. аўтаге́ну
Д. аўтаге́ну
В. аўтаге́н
Т. аўтаге́нам
М. аўтаге́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтаге́нны, ‑ая, ‑ае.

У выразах: аўтагенная зварка гл. зварка; аўтагеннае рэзанне гл. рэзанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтаге́н, ‑у, м.

Спосаб рэзання і зваркі металаў; тое, што і аўтагенная зварка (гл. зварка), аўтагеннае рэзанне (гл. рэзанне).

[Ад грэч. autogenēs — самародны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spawanie

н. зварка;

spawanie elektryczne — электрычная зварка;

spawanie gazowe — газавая зварка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

автоге́нный аўтаге́нны;

автоге́нная сва́рка аўтаге́нная зва́рка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)