ЗЛАЧЫ́НСТВЫ СУ́ПРАЦЬ ГРАМА́ДСКАЙ БЯСПЕ́КІ, ГРАМА́ДСКАГА ПАРА́ДКУ І ЗДАРО́ЎЯ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
злачынствы, які вынікаюць з парушэння ўстаноўленых законам і інш. нарматыўнымі актамі правіл паводзін, што забяспечваюць грамадскі спакой, бяспеку і здароўе асобы, захаванасць маёмасці ўсіх форм уласнасці, а таксама парушэнні нармальных умоў працы, быту і адпачынку грамадзян і дзейнасці дзярж. і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арг-цый.
Паводле КК Рэспублікі Беларусь да гэтых злачынстваў адносяцца: хуліганства; пагроза забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці; набыццё ці збыт маёмасці, набытай злачынным шляхам; уцягненне няпоўнагадовых у злачынную дзейнасць і немедыцынскае выкарыстанне адурманьваючых сродкаў, спойванне іх; парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі трансп. сродкаў; угон трансп. сродкаў, паветр. судна, парушэнні правіл бяспекі горных, буд. работ, правіл пажарнай бяспекі; незаконнае набыццё, захаванне і выкарыстанне радыяцыйных матэрыялаў; парушэнні правіл захавання і выкарыстання выбуховых рэчываў; незаконнае нашэнне, захоўванне, набыццё або выраб ці збыт зброі і выбуховых рэчываў; незаконны выраб ці збыт газавых пісталетаў і інш. прыстасаванняў для выкарыстання слёзатачывых і нервова-паралітычных газаў; неахайнае захоўванне агнястрэльнай зброі; незаконныя лячэнне, выраб, набыццё, збыт, захаванне моцных ядаў, наркатычных сродкаў; утрыманне прытонаў для ўжывання наркатычных сродкаў; утрыманне прытонаў і зводніцтва; выраб або збыт парнаграфічных прадметаў; выраб і распаўсюджанне твораў, якія прапагандуюць культ насілля і жорсткасці; здзек над магілай; знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культ. каштоўнасцей; жорсткае абыходжанне з жывёламі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фуражы́р, ‑а, м.
1. Асоба, у абавязкі якой уваходзяць нарыхтоўка, захоўванне і выдача фуражу. Фуражыр калгаса. Фуражыр эскадрона. □ Муж, Федзя, працуе фуражырам на ферме, працадні яму ідуць кожны дзень.Палтаран.
2.Уст. Ваеннаслужачы, які прызначаўся для нарыхтоўкі фуражу. Захапіць у палон фуражыраў ворага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Erháltungf -, -en
1) атрыма́нне
2) утрыма́нне; захава́нне, захо́ўванне
3) падтры́мка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
VerwáhrungIf -, -en захава́нне, захо́ўванне;
in ~ néhmen* браць на захава́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
схоў, схо́ву, мн. схо́вы, схо́ваў, м.
1.Захоўванне чаго-н.
Палажыць грошы на с.
2. Месца, дзе можна схавацца ад каго-, чаго-н., а таксама якое-н. патаемнае месца, збудаванне для ўкрыцця каго-, чаго-н.
Знайсці с. у бярэзніку ад сонца.
На гарышчы быў с.
3.мн. (схо́вы, -аў). Сховішча, памяшканне для захоўвання чаго-н.
4.перан. Тое, што недаступна для іншых, што хаваецца ў душы, сэрцы.
Патаемныя сховы душы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канспіра́цыя, ‑і, ж.
Сістэма і метады, якія прымяняюцца падпольнай арганізацыяй для захоўвання ў тайне яе дзейнасці; захоўванне тайны. Мікола сам зразумеў, што не пасцярогся ў сварцы з солтысам, у гарачцы парушыў правілы канспірацыі.Сабаленка.Лабановіч, захоўваючы канспірацыю, нават Турсевічу не казаў, што едзе ў Мікуцічы.Колас.
[Ад лац. conspiratio — змова, загавор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
складскі́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да склада 1 (у 2 знач.). Складское памяшканне. Складская маёмасць. □ Ішлі з паўгадзіны і выйшлі на вялікі, адгароджаны калючым дротам дзядзінец. Там бялелі сцены нейкіх доўгіх складскіх будынін.С. Александровіч.// Які ажыццяўляецца на складзе (складах). Складское захоўванне тавараў. Складскі ўлік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фуражы́р
(фр. fourrageur)
1) асоба, якая адказвае за захоўванне і выдачу фуражу (напр. ф. эскадрона);
2) уст. ваеннаслужачы, які прызначаўся для нарыхтоўкі фуражу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АГРАЭКАЛО́ГІЯ (ад агра... + экалогія), сельскагаспадарчая экалогія,
раздзел прыкладной экалогіі, які вывучае ўплыў фактараў асяроддзя (біятычных і абіятычных) на прадукцыйнасць культурных раслін, а таксама структуру і дынаміку згуртаванняў арганізмаў, што насяляюць с.-г. ўгоддзі, уплыў аграбіяцэнозаў на жыццяздольнасць раслін, якія культывуюцца. Асновы сучаснай аграэкалогіі распрацавалі вучоныя італьян. Дж.Ацы (1956) і ням. Тышлер (1965). Гал. задача аграэкалогіі — размяшчэнне і выкарыстанне с.-г. угоддзяў і прыродных экасістэм (участкі лясоў, лугоў, балот, помнікі прыроды, заказнікі і інш.) такім чынам, каб забяспечыць максімальную біял. прадукцыйнасць ландшафтаў і іх захоўванне. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС адной з цэнтр. праблем аграэкалогіі на Беларусі стала вывучэнне міграцыі радыенуклідаў у экасістэмах, у прыватнасці ў аграбіяцэнозах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПАРАДЖЭ́ННЕў праве,
1) адно з правамоцтваў уласніка рэчаў, якое дазваляе ўключаць яго ў эканам. абарачэнне праз ажыццяўленне такіх распараджальных здзелак, як купля-продаж, пастаўка, дарэнне і інш. У выніку актаў Р. маёмасцю ажыццяўляецца яе адчужэнне, перадача ў часовае валоданне ці карыстанне інш. асобе, у залог, здача на захоўваннеі г.д. Р. вызначае юрыд. лёс рэчаў, г.зн. або спыняецца, або прыпыняецца на яе права ўласнасці.
2) Адзін з відаў падзаконных актаў: уладны акт органа кіравання ў рамках яго кампетэнцыі, што мае абавязковую сілу для фіз. і юрыд. асоб, якім Р. адрасавана. Можа быць агульнага, працяглага або разавага дзеяння для канкрэтнага выпадку.