ганарэ́я

(н.-лац. gonorrhoea, ад гр. gonos = семя + rheo = цяку)

заразная венерычная хвароба, якая характарызуецца гнойным запаленнем мочаспускальнага канала; выклікаецца ганакокам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

zaraźliwy

zaraźliw|y

1. заразны;

choroba ~а — заразная хвароба;

2. перан. заразлівы;

~y przykład — заразлівы прыклад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

каро́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

1. Заразная хвароба скуры ў чалавека і жывёл, якая суправаджаецца гнойнай высыпкай і моцным свербам. Заразіцца каростай. // Гнойныя струны пры гэтым захворванні. Конь у каросце.

2. перан.; чаго або якая. Прыкры адбітак, след якіх‑н. уздзеянняў, звычаяў. Індывідуалістычная кароста. □ Але людзі — не ан[ё]лы, не з усіх удалося саскрэбці каросту мінулага. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́зва, -ы, ж.

1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы.

Незагойная я.

2. перан. Зло, шкода.

Грамадскія язвы.

3. перан. Пра шкадлівага, з’едлівага чалавека (разм.).

Сібірская язва — вострая заразная хвароба жывёлы і чалавека.

Язва страўніка — хранічнае захворванне страўніка з пашкоджаннем слізістай абалонкі.

|| памянш. я́звачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. я́звавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Язвавая хвароба (язва страўніка або дванаццаціперснай кішкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пра́нцы мн. л. ’заразная венерычная хвароба; сіфіліс’ (ТСБМ, Шат., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Мядзв.; лельч., Арх. ГУ; ТС), ’скулы’ (Бір. Дзярж.), пранцэ́і ’блазнота, дурасліўцы’ (ТС), пранц, пра́нэць, пра́ныц, пра́нцы ’брыдота’ (Сл. ПЗБ), пранцава́ты ’пракажоны’ (Зап.). Укр. мн. л. пранці ’сіфіліс’, рус. паўдн., зах. пра́нец ’залатушная высыпка’. Бел. і ўкр., відаць, з польск. pranca ’сіфіліс; заразная венерычная хвароба’, калісьці называлася “chorobą dworską” (Віл. сл.), з натуральнай заменай ф на п, параўн. народнае пасоля < фасоля і пад. (хвароба распаўсюдзілася ў пачатку XVI ст.), з даўняга ням. franze, franzose ’французка, французская хвароба’, першапачаткова französische Krankheit, таму што першая эпідэмія сіфілісу ўспыхнула ў Францыі каля 1496 г. (Банькоўскі, 1, 385). Паводле Фасмера (3, 353), слова узыходзіць да гал. frans ’французскі’, ням. Franz — у складаных словах тыпу Franzbrot ’французскі хлеб’ і да т. п. Брукнер (127) і Махэк₂ (146) адзінай крыніцай лічаць нямецкую назву французаў. Параўн. яшчэ рус. французская болезнь ’сіфіліс’ і чэш. franská nemoc ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сап 1, ‑у, м.

Заразная хвароба коней і іншых няпарнакапытных, якая небяспечна і для людзей. [Ліхадзіеўскі:] — Уявіце самі, у шасцярых коней выяўлен сап. Іх трэба неадкладна знішчыць. Гурскі.

сап 2, ‑у, м.

Разм. Гукі сапення, цяжкага дыхання. Усё мітусілася ў адным клубку без крыку, толькі ў цяжкім сапе. Колас. Вялізны, з падпалінамі на баках ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

contagion

[kənˈteɪdʒən]

n.

1) заразьлівасьць f.

2) зара́за f., зара́зная або́ інфэкцы́йная хваро́ба

3) Figur. благі́ ўплы́ў; узьдзе́яньне; перадава́ньне n.

Parents fear the contagion of television — Бацькі́ бая́цца благо́га ўплы́ву тэлеві́зіі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сап1заразная хвароба коней і іншых непарнакапытных, якая небяспечна і для людзей’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр., рус. сап ’тс’, польск. дыял. sapa ’катар носу, насмарк’, sapy ’сап’. Звязана чаргаваннем галосных з *sopeti (гл. сапсці́), гл. Фасмер, 3, 558; Брукнер, 481.

Сап2 ’багна’, ’нізкае месца’ (Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і сап1; назва па гуку, які робіць багна, калі па ёй ідуць. Значэнне развілося, відаць, пад польскім уплывам, параўн. польск. sapowisko ’багно’ ад sapać ’сапсці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парша́заразная хвароба, звычайна на скуры галавы пад валасамі, пры якой з’яўляюцца струпы і рубцы’ (ТСБМ), па́ршы, па́рхі ’перхаць’ (Сл. ПЗБ). Рус. парш, парша́, парх ’тс’, укр. парх. З польск. parch, parszywy, з прычыны наяўнасці ‑ар‑ (Праабражэнскі, 2, 19; Фасмер, 3, 210). Аднак дэрываты паршы́вы, паршы́вец маглі, як адзначае Фасмер (там жа), утварыцца не ад парш, а ад слова з другой ступенню вакалізму (гл. по́ршы) у выніку акання. У ст.-бел. парша фіксуецца ў канцы XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сі́філіс

[н.-лац. syphilis, ад Syphilus = імя персанажа паэмы іт. урача Д. Фракастора (1478—1553), прысвечанай апісанню гэтай хваробы]

заразная венерычная хвароба, якая выклікаецца бледнай спірахетай і праяўляецца ў паражэнні скуры, унутраных органаў, нервовай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)