гарадскі бытавы танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Выконваецца пад мелодыю рус.нар. песні «Карабейнікі». Выканаўцы, узяўшыся рукамі накрыж, прыстаўным крокам рухаюцца па крузе, потым кожны выконвае некалькі вальсавых паваротаў.
Працягваючы рух, танцоры робяць прыстаўныя крокі ў бакі і павароты пад рукой. У канцы фігуры хлопец і дзяўчына робяць до-за-до. Рухі паўтараюцца некалькі разоў запар у тым жа парадку. Другая фігура выконваецца як полька або вальс. Танец мае невял. рэгіянальныя адрозненні. З канца 19 ст. пашыраны па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАКРА́ТНАЯ РЫ́ФМА,
рыфма, якая паўтараецца ў вершы 5 і больш разоў запар. Асабліва характэрна для ўсх. паэзіі. Трапляецца і ў бел. паэзіі, для спалучэння тых радкоў твора, у якіх разгорнута адна вобразная думка:
І мне наканаваны бой
З другімі і самім сабой
Бой з тупасцю. як пень, тупой,
Бой з чэрствасцю, як час, скупой.
Бой з крывадушнасцю любой.
Бяскроўны, ды смяротны бой.
Бой нерваў, сэрца перабой,
Калі нібы перад табой
Такі, як ты, ды не такі,
А пустазвоны-мастакі.
(А.Лойка. «...І мне наканаваны бой»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гарлапа́н, ‑а, м.
Разм. Той, хто гарлапаніць; крыкун, гарлан. Гарлапан Якуб, які мог крычаць.. дзве гадзіны запар, у момант сцішваўся, вытарашчваў чорныя вочкі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
successive
[səkˈsesɪv]
adj.
пасьлядо́ўны, чарго́вы
it rained for three successive days — Дождж ішо́ў тры дні за́пар
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адмало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак.
1. Папрацаваць пэўны час, мелючы што‑н. Адмалоў тры дні запар.
2. Адпрацаваць на мліве.
3. Скончыць малоць. Млын адмалоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зае́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Пачаць енчыць. // Енкнуць некалькі разоў запар. Раптам пачулася чарга з аўтамата, потым адзін стрэл, другі. Заенчыў сабака і сціх.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зало́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць лопаць. // Лопнуць некалькі разоў запар; пралопаць. Залопаў .. [певень] крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш: — Ку-карэ-ку!Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
thrice[θraɪs]adv.fml, dated тро́йчы, тры разы́за́пар;
thrice as much утрая́ больш;
thrice happy ве́льмі шчаслі́вы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
задры́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць дрыгаць. // Дрыгнуць некалькі разоў запар. Плужок задрыгаў, але Міхась ужо моцна трымаў яго ў руках, накіроўваючы на самую сярэдзіну.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зака́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць каркаць. // Каркнуць некалькі разоў запар; пракаркаць. «Кр-кр-кр! кр-р-р!» — недзе зусім блізка хрыпатым голасам закаркала варона.Зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)