arg

1.

a дрэ́нны, злы, благі́

~e Gednken hben — заду́мваць злачы́нства

im rgen legen — быць у дрэ́нным стано́вішчы

2.

adv

1) зло́сна

2) мо́цна

das ist zu ~! — гэ́та ўжо зана́дта!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

brew

[bru:]

1.

v.t.

1) вары́ць (пі́ва)

2) зава́рваць (гарба́ту, ка́ву); рабі́ць нава́р, насто́йку, насто́йваць

3) заду́мваць, наду́мваць

to brew mischief — заду́маць шко́ду

2.

v.i.

вары́цца (пра пі́ва), зава́рвацца (пра гарба́ту); зьбіра́цца

A storm is brewing — Зьбіра́ецца на навальні́цу

3.

n.

1) зава́раны напо́й (напі́так), узва́р -у m., насто́йка f., пі́ва, ва́рыва n.

2) варэ́ньне, зава́рваньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Снава́ць ‘рабіць аснову тканіны’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Байк. і Некр., Касп.; ашм. Стан.; Нар. сл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), снова́ць ‘тс’ (ТС, Уладз.), снува́ць ‘тс’ (Нас., Бяльк., в.-дзв., Сл. ПЗБ), снава́ць ‘рухацца ў розных кірунках, туды і сюды’ (ТСБМ), ‘хадзіць без работы’ (Жд. 3), снава́цца ‘снавацца; ледзь рухацца’ (Касп., Пятк. 2), ‘хадзіць без работы, справы’ (Жд. 3, Шатал., Нар. лекс.). Параўн. укр. снува́ць, рус. снова́ть, ст.-рус. сновати, рус.-ц.-слав. сноути, польск. snuć (się), snować (się), в.-луж. snować, н.-луж. snowaś, чэш. snouti, snovati ‘снаваць’, перан. ‘рыхтаваць, задумваць нешта’, славац. snovať ‘матаць, наматваць’, серб.-харв. сно̀вати, славен. snováti, балг. снова́, макед. снове. Прасл. *(o)snovati роднаснае лат. snaujis ‘пятля’, гоц. sniwan ‘спяшацца , ст.-ісл. snúa ‘вярцець, матаць, плесці’, да і.-е. кораня *sneu‑ ‘вярцець, паварочваць’; гл. Покарны, 1, 977; Фасмер, 3, 699; Чарных, 2, 182; Скок, 3, 298; Трубачоў, Ремесл. терм., 122; Шустар-Шэўц, 1329; Бязлай, 3, 280–281; Борысь, 565; ЕСУМ, 5, 338. Пераноснае значэнне ‘хадзіць туды і сюды; хадзіць без справы Махэк₂ (564) тлумачыць старым спосабам снавання пры дапамозе калкоў у сцяне або ў зямлі, калі той, хто снуе, мусіў рухацца туды і сюды, папераменна ў абодвух напрамках. Варыянт снуваць пад уплывам формы цяп. часу сную; гл. Варбат, Морфон., 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Rche

f - по́мста, адпла́та;

~ brüten заду́мваць по́мсту;

~ üben [nhmen*] (an D) по́мсціць (каму-н.);

aus ~ у я́касці по́мсты, по́мсцячы;

~ schwö- ren* кля́сціся адпо́мсціць;

aus ~ für (A) у адпла́ту, каб адпо́мсціць;

~ über den Verräter! по́мста прада́ўцу!, прада́ўцу па заслу́гах!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

compass

[ˈkʌmpəs]

1.

n.

1) ко́мпас -а m.

2) ме́жы pl., абся́г -у m.

3) дыяпазо́н -у m.

4) Figur. стрыма́насьць f.

to keep one’s desire within compass — стры́мваць, абмяжо́ўваць свае́ жада́ньні

5) гл. compasses

2.

v.i.

1) і́сьці наво́кал, абыхо́дзіць

2) абкружа́ць; абступа́ць

3) дасяга́ць

to compass one’s purpose — дасягну́ць свае́ мэ́ты

4) рабі́ць змо́ву, заду́мваць (інтры́гу)

5) спасьціга́ць, цалкам разуме́ць

3.

adj.

акру́жны, кругападо́бны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рыхтава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Прыводзяць што‑н. у стан гатоўнасці, рабіць што‑н. годным для выкарыстання, ужывання. Рыхтаваць глебу пад пасевы. Рыхтаваць камбайны і жняяркі да ўборкі ўраджаю. □ [Маці:] — Распранайся і ідзі рыхтуй сабе ванну. Шамякін. З гаража далятала вуркатанне матора — шафёр рыхтаваў машыну ў рэйс. Шахавец. // Вучыць для якой‑н. мэты, даваць каму‑н. неабходныя веды. Школа механізатараў рыхтуе трактарыстаў і камбайнёраў. □ Абком партыі трымаў цесную сувязь з раёнамі вобласці, старанна рыхтаваў кадры для партыйнага падполля. Казлоў. [Варанецкі:] — Забела, дык той загадзя сябе ў начальнікі рыхтуе, усё практыкуецца ў мяне, як ставіць пячаткі. Скрыган.

2. Працаваць над выкананнем чаго‑н., распрацоўваць што‑н. Рыхтаваць даклад. □ [Сцёпка:] А пасля абеду я іду чытаць газету і вучыцца ў гурток. Тут рыхтуем на наступны раз лекцыі. Колас. У Марынкі цяпер гарачая пара — яна рыхтуе дыпломную работу. Хадкевіч.

3. Варыць ежу; гатаваць. Мікола і Ірына .. сядзелі на беразе і на агні рыхтавалі сваю няхітрую вячэру. Гаўрылкін. Гаспадыня пачастунак для памочніка рыхтуе. Дубоўка.

4. Рабіць запас чаго‑н.; набываць што‑н. загадзя, наперад. Калі Аксеня .. мыла бялізну, .. [Хомчык] рыхтаваў ёй ваду. Пестрак. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Прыказка.

5. Збірацца, намервацца зрабіць што‑н., задумваць што‑н. Вядзе іх ляснічы Праз дзікі гушчар; Ідуць партызаны, Рыхтуюць удар. Колас. [Міхееў] вывеў дывізіён з пасткі, якую нямецкае камандаванне рыхтавала для яго. Шамякін.

рыхтава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец. Выпростваць, выраўноўваць, вывяраць.

[Ад ням. richten.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schild

I

m -(e)s, -e шчыт

etw. im ~e führen — заду́мваць што-н. (нядобрае)

j-n auf den ~ hben* — падня́ць каго́-н. на шчыт; паста́віць каго́-н. на чале́ чаго́-н.

II

n -(e)s, -er

1) шы́льда

2) бля́ха (у насільшчыка)

3) казыро́к [брыль] фура́жкі [ша́пкі]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Plan

m -(e)s, Pläne

1) план (мерапрыемстваў, дзеянняў)

ein witgreifender ~ — шыро́кі план

den ~ überbeten* — перавы́канаць план

über den ~ hinus — звыш пла́на

2) план, заду́ма, наме́р

Pläne schmeden [mchen] — стро́іць [выно́шваць] пла́ны

inen ~ ins Lben rfen* — быць ініцыя́тарам пла́на

inen ~ fssen — заду́мваць план

j-s Pläne kruzen — расстро́іць чые́-н. пла́ны

3) тэх. план, чарцёж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

злоI ср.

1. зло́, род. зла ср., лі́ха, -ха ср.; (беда) бяда́, -ды́ ж.;

наде́лать мно́го зла нарабі́ць шмат зла;

умышля́ть зло уст. заду́мваць зло;

употребля́ть во зло что́-л. злоўжыва́ць чым-не́будзь;

2. (досада, злость) злосць, род. зло́сці ж.;

зло берёт злосць бярэ́;

со зла са зло́сці;

как на зло як на злосць, як на лі́ха;

зла не помнить (на ком) не злава́ць (на каго);

из двух зол выбира́ть ме́ньшее з двух ліх (бед) выбіра́ць ме́ншае (ме́ншую).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тачы́ць 1, тачу, точыш, точыць; незак., што.

1. Рабіць вострымі рэжучую частку, лязо чаго‑н. з дапамогай тачыла, бруска і пад. Тачыць нож. □ Адшукаўшы ў сенцах заржавеўшую сякеру, .. [Захар] пайшоў да Дзяніса Пляцінскага, узяў у яго брусок і, прыстроіўшыся пасярод хаты, пачаў тачыць сякеру. Чорны. // Надаваць патрэбную форму (пра ногці). // Рабіць прыдатным для карыстання (пра аловак).

2. Вырабляць што‑н. з дрэва, металу і пад., надаючы патрэбную форму зрэзваннем знешніх або ўнутраных слаёў матэрыялу на такарным станку. Тачыць ручкі. Тачыць шахматы. □ Сядзеў бы я і сёння ў курнай хаце, Тачыў бы верацёны пры лучыне. Грахоўскі. // без дап. Працаваць на такарным станку. Тачыць на станку.

•••

Лясы тачыць — займацца пустымі размовамі.

Тачыць зуб (зубы) — тое, што і вастрыць зуб (зубы) (гл. вастрыць).

Тачыць нож на кагозадумваць зло супраць каго‑н.

тачы́ць 2, тачу, точыш, точыць; незак.

1. што. Грызучы, праядаючы, рабіць дзіркі ў чым‑н., пашкоджваць што‑н. (пра насякомых, грызуноў). Было чутно, як недзе пад ложкам шашаль тачыў бервяно. Чыгрынаў. Мерзнуць мільёны мурашак, і мільёны іх на лета вясной точаць зямлю, — вылазяць з норак і паўзуць з таго боку, дзе сонца, уверх па дрэве... Пташнікаў. / Пра дзеянне вады, ветру. Па вуліцах ліліся жвавыя раўчукі, яны тачылі снег і, прабраўшыся да ракі, ліліся ў яе з высокага берага тысячамі маленькіх вадаспадаў. Чарнышэвіч. І ўсё ж Дняпро, амаль зусім адступіўшы ў летняе рэчышча, не можа супакоіцца і ляніва точыць нізы берага... Караткевіч.

2. перан.; каго-што. Неадступна мучыць, паступова пазбаўляючы сіл (пра хваробу, думкі, пачуцці і пад.). Яго [Адама Блецьку] тачыла думка, што ўсё тут добра было толькі тады, калі ў яго было сваё ўласнае аселішча. Чорны. Не было ні дня, ні гадзіны, каб помста і нянавісць не тачылі яго [Багуцкага] сэрца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)