Апо́сталыжарт. ’пра абутак, звычайна завялікі, не зусім прыдатны для носкі’ (Сцяц.), апасталы ’плецены абутак са скуры’ (Інстр. III), апа́стал ’акураны лапаць’ (Касп.). З пасталы (гл.) з пратэтычным а‑. Зэльвенская форма з націскам на другім складзе пад уздзеяннем апостал (гл.), на што можа ўказваць і жартаўлівы характар пераасэнсавання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гуллі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Вясёлы, жартаўлівы. Гуллівы настрой. □ Голас у .. [Аксаны] чысты, лёгкі, і песня гэткая ж лёгкая і гуллівая, як бліскучыя чорныя яе вочы.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяшо́к, ‑шку, м.
Разм.
1. Кароткі або ціхі смех. Айцец Мікалай па-сяброўску стукае настаўніка па плячы, а сам смяецца дробным смяшком.Колас.Смяшок у зале перарос у рогат.Мехаў.// Пра жартаўлівы або іранічны выраз вачэй. Бляскам акуляраў засланяўся смяшок у вачах...Бядуля.
2.часцеймн. (смяшкі́, ‑оў). Жарты, насмешкі. Перш цішэй, а што далей — то смялей.. [рабочыя] пасылалі .. [палкоўніку] ўслед жарты, смяшкі і посвіст.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sly
[slaɪ]
adj.
1) праны́рлівы, спры́тны
2) хі́тры, падсту́пны
a sly plot — падсту́пная змо́ва
3) жартаўлі́вы, гарэ́зьлівы
a sly wink — гарэ́зьлівае падмі́ргваньне
•
- on the sly
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прысні́ць, ‑сню, ‑сніш, ‑сніць; зак., каго-што.
Убачыць у сне. — Багаты будзеш, Янка, раз прысніў такі сон. — Калі б гэта была праўда, дык я гатоў яшчэ прысніць яго, — жартаваў Янка.Колас.Жартаўлівы смех дзявочы, Галасы-званочкі... Ці прысніў я, ці то ява?.. Праціраю вочы...Лойка.І чаго толькі мне не ўяўлялася! Неяк раз нават прысніў, быццам Наташа знайшла планшэтку і, замест таго, каб папярэдзіць нас, занесла яе ў сваю школу...Шыловіч./увобразнымужыв.Крумкач глюгу звесіў Над згніўшай калодай... Прысніла Палессе Мінулыя годы.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пазбягаць каго‑, чаго‑н.; ухіляцца ад зносін з кім‑н., ад выканання чаго‑н. Не зведаў хлапчук .. пяшчотаў змалку і цяпер цураўся іх.Пальчэўскі.[Сымон:] — Ды гэта і няважна, дзе чалавек аблюбуе сабе прыстанішча — у вёсцы ці ў горадзе, важна тое, каб свайго люду не цураўся.М. Ткачоў.Заўсёды жартаўлівы і вясёлы, ён [Міхал], здавалася, ніколі ні на каго не крыўдаваў, не цураўся ніякай працы.Машара.
2. Адракацца ад каго‑, чаго‑н., выракацца каго‑, чаго‑н. [Ціток:] — Хоць ты бяры, чалавек, ды сваёй хаты цурайся.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тон, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Гук пэўнай вышыні, які ўтвараецца перыядычнымі ваганнямі паветра; музычны гук у адрозненне ад шуму.
Узяць высокі т.
2.мн. Гукі сэрца, якое працуе, а таксама гукі, якія ўтвараюцца пры выстукванні ўнутраных органаў цела чалавека.
Чыстыя тоны сэрца.
3. Вышыня або сіла гучання голасу чалавека, які гаворыць.
Знізіць т.
4. Характар гучання маўлення, манера гаварэння.
Жартаўлівы т.
Рэзкі т.
5. Характар, стыль паводзін, жыцця.
Правілы добрага тону.
6. Колер, афарбоўка, а таксама адценне колеру, якое адрозніваецца ступенню яркасці.
Тканіна, афарбаваная ў спакойны т.
Цёплы т.
Светлы т.
◊
У тон (пад тон) —
1) пра гармонію колераў, адценняў колеру;
2) у тым жа духу, стылі;
3) з тым жа настроем, з той жа інтанацыяй (гаварыць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тон
(гр. tonos = напружанне, павышэнне голасу)
1) гук пэўнай вышыні (напр. нізкі т.);
2) інтэрвал гамы; танальнасць (напр. мажорны т.);
3) характар гучання музычнага інструмента або голасу (напр. мяккі т. скрыпкі);
4) адценне голасу, маўлення (напр. высакамерны т., жартаўлівы т);
5) манера паводзін (напр. дрэнны т);
6) адценне колеру ў жывапісе (напр. светлы т.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
bully
[ˈbʊli]1.
n.
задзі́ра -ы m., хуліга́н -а m.
2.
v.t.
1) зьдзе́кавацца, тыра́ніць
2) застра́шваць, змуша́ць
to bully into submission — сі́лай падпарадко́ўваць
3.
adj.
1) informal першара́дны, даскана́лы
2) жартаўлі́вы; вясёлы; дабраду́шны
4.
interj.
Бра́ва! До́бра!
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)