АРЫСТАФА́Н (Aristophanes; каля 445—385 да нашай эры),
старажытнагрэчаскі драматург, «бацька камедыі». З 45 яго п’ес захавалася 11, у т. л. «Восы» (422), «Птушкі» (414), «Жанчыны на свяце Фесмафорыяў» (411), «Жанчыны на народным сходзе» (392), «Плутас (388). У іх асуджэнне палітыкі вайны («Ахарняне», 425; «Коннікі», 424; «Мір», 421; «Лісістрата», 411), развенчванне філасофіі сафістаў («Воблакі», 423). Адстойваў эсхілаўскі шлях развіцця грэчаскай трагедыі («Жабы», 405). Побач з гістарычнымі фактамі выкарыстоўваў міфалагічныя вобразы; нагляднасць, канкрэтнасць ідэі дасягалася праз вонкавыя камедыйныя прыёмы — карыкатуру, гіпербалу, буфанаду. Вялікую ролю ў яго камедыях адыгрываюць хор і «агон» — спрэчка паміж 2 персанажамі, якія адстойваюць процілеглыя погляды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ква́кацьікво́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на «ква-ква». Дзіўны светла-блакітны месяц ныраў між белых хмурынак; як ніколі, энергічна і гучна квакалі жабы.Ваданосаў.Зялёныя шарэнгі ішлі маршам, яны з задавальненнем аглядалі разбураны і спалены горад і, ухмыляючыся, квакалі: «Рус капут».Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Самту́к ’апалонік (малькі жабы)’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ.samtùkai мн. ’апалонікі’, дэмінутыў да sámtis ’апалонік (лыжка)’; семантычны пераход пад уплывам бел. аналагічнага пераходу; гл. Грынавяцкене і інш., Lietuvių kalbotyros klausimai, 1975, XVI, 188; Лаўчутэ, Балтизмы, 72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАЛІФА́ГІ [ад палі... + ...фаг(і)],
арганізмы, якія выкарыстоўваюць (у адрозненне ад усёедных) разнастайны корм пэўнай групы (раслінны, жывёльны ці мяшаны). Напр., вусені лугавога матылька (Pyrausta sticticalis) кормяцца прыкладна на 160 відах раслін; рыжыя лясныя мурашкі (Formica rufa) паядаюць сотні відаў насякомых і інш. беспазваночных, а таксама некат. расліны. Мнагаедныя жабы, яшчаркі, некат. драпежныя птушкі (канюкі, каршуны), большасць млекакормячых. У П. пэўныя анат., фізіял. і біяхім. адаптацыі стрававальнай сістэмы (састаў стрававальных ферментаў значна шырэйшы, чым у стэнафагаў). П. могуць станавіцца стэнафагамі (манафагамі) пры адаптацыі да аднаго ці нямногіх відаў корму. У чалавека паліфагія выяўляецца пры празмерным спажыванні ежы. Можа быць абумоўлена павышанай патрэбнасцю здаровага арганізма ў энергіі і бялках (напр., пасля галадання, цяжкай фіз. працы) або пры некат захворваннях (напр., валляк дыфузны таксічны, дыябет цукровы) і інш.Гл. таксама Алігафагі, Пантафагі, Эўрыфагі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
васілі́ск
(гр. basiliskos)
1) казачнае страшыдла з галавой пеўня, тулавам жабы, хвастом змяі і каронай на галаве, ад позірку якога гіне ўсё жывое;
2) яшчарка з грэбенем на спіне, якая жыве ў трапічнай Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Скверашча́ць ‘туркацець, выдаваць траскучы гук’ (Нас., Байк. і Некр.), сквярашча́ць ‘капрызнічаць, плакаць’ (Сцяшк.). Дзеяслоў суадносны з назоўнікам сквера(с)т ‘крык жабы; лаянка’ (Нас.), параўн. укр.скве́ресть, сквереща́ти ‘тс’, суфіксацыя характарызуе інтэнсіўнасць дзеяння, у аснове якога гукапераймальны корань *skvьr‑, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
турча́ць, ‑чыць; незак.
Разм.
1. Утвараць характэрныя для жаб гукі. Недзе далёка ў балотцах турчалі жабы — гэта, кажуць, на цяпло.Адамчык.
2. Тарахцець, татахкаць (пра гукі машын у час работы). Грыні заснуць, каб спачыць пасля дня ў турботах, толькі адны трактары будуць турчаць праз усю ноч, — але гэта далёка, пад Закалюжжам.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апало́нік1, ‑а, м.
Хвастатая лічынка жабы. У школе мы будзем пазіраць, як з гэтага жабурыння вырастуць жывыя апалонікі.Якімовіч.
апало́нік2, ‑а, м.
Вялікая лыжка, якой разліваюць страву. Восілена прысела каля Каспара і драўляным апалонікам наліла ўсім стравы.Броўка.Там, над ахутанымі парай катламі, з павісшым у паветры на паўдарозе апалонікам стаяла Ліда.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Варапа́ха ’жаба’ (Кліх.). Можна меркаваць, што варапаха ўтварылася, як і блізкае па гучанню польск.ropucha ’тс’ — назва, паводле Брукнера, 463, дадзеная «ад храпаватасці». Аднак версіі аб гукапераймальным паходжанні слова пярэчаць формы варопаўка ’зялёная жаба, лягушка; слабы, непаваротлівы чалавек’, вярэпаўка ’від жабы’ (КЭС). Аб паходжанні варопаўка гл. Краўчук, БЛ, 10, 71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛУЖКО́ЎСКІ ПІЯ́РСІ КАЛЕ́ГІУМ.
Дзейнічаў у 1745—1832 у мяст. Лужкі Дзісенскага пав. (цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.). Уладальнік мястэчка кашталян полацкі Валерыян Жаба (у яго гонар калегіум наз. Валерыянаўскім) падараваў манахам фальварак Віснік, адвёў месца для пабудовы кляштара, Лужкоўскага Міхайлаўскага касцёла і калегіума. Жонка Жабы ахвяравала на калегіум 1000 злотых. У канцы 1750-х г.навуч. сістэма калегіума рэарганізавана паводле рэформ С.Канарскага. У апошняй чвэрці 18 ст. ў час дзейнасці Адукацыйнай камісіі калегіум уваходзіў з 1783 у Навагрудскую, з 1790 у Піярскую навуч. акругі, у 1782 былі 3 класы з тэрмінам навучання 6 гадоў, 4 выкладчыкі, 130 вучняў. У 1793 калегіум пераўтвораны ў павятовае 4-класнае вучылішча з 6-гадовым тэрмінам навучання (3-і і 4-ы класы мелі 2-гадовыя курсы). У 1807 тут вучылася 116 юнакоў. У вайну 1812 разрабаваны французамі. У 1817 былі 144 выхаванцы. У 1825 рэарганізаваны ў звычайнае 4-класнае павятовае вучылішча. За ўдзел выкладчыкаў у паўстанні 1830—31 вучылішча 1.5.1832 зачынена, маёмасць піяраў канфіскавана.