как вы мы́слите себе́э́то? як вы ўяўля́еце сабе́ гэ́та?;
3.(думать)ду́маць;
об э́том я и не мы́слюаб гэ́тым я і не ду́маю;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Катафа́лк ’катафалк’ (ТСБМ, БРС). Рус.катафа́лк, укр.катафа́лк. Запазычанне з еўрапейскіх моў (але дэталі гісторыі слова досыць спрэчныя). Фасмер (2, 210) мяркуе, што рус. слова запазычана, магчыма, непасрэдна з франц.catafalque або італ.catafalco, але ne выключаецца і пасрэдніцтва ням.Katafalk (з XVIII ст.). Шанскі (2, К, 94) зыходзіць з магчымасці непасрэднага запазычання ў рус. мове з франц. або ням.Слаўскі (2, 99) лічыць, што крыніцай запазычання ў слав. мовах з’яўляецца італ.catafalco (аб магчымых мовах-пасрэдніках ён не згадвае, хоць аб прамым запазычанні з італ. ва ўсіх выпадках наўрад ці можна думаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бухі́каць ’кашляць’ (Сцяц.). Параўн. рус.дыял.бухи́кать ’тс’, укр.бухи́кати ’тс’, бухи́‑бухи́! ’тс’. Экспрэсіўная форма да дзеяслова бу́хаць (гл.), слав.*buxati, якое, мабыць, мела значэнне і ’кашляць’ (параўн. рус.дыял.бу́хать ’кашляць’). Суфіксацыя: *‑yk‑. Але можна думаць і пра паходжанне ад выклічніка тыпу ўкр.бухи́! (аб кашлянні): *buxy‑k‑ati (параўн. яшчэ ўкр.кахи́!: кахи́кати ’кашляць’, рус.хихи́: хихи́кать і г. д.). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хай, часціца і злучн.
Разм.
1.часціца. Тое, што і няхай (у 1–3 знач.). Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі — Любі сваю ніву, свой край.Купала.
2.злучн. Тое, што і няхай (у 4 знач.).. Чалавеку заўсёды хочацца думацьаб прыемным, хай нават прыемнага адна кропля.Каршукоў.
•••
Не ў гнеў (крыўду) хай будзе сказанагл. быць.
Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногігл. адсохнуць.
Хай ён (яна, яно) згарыцьгл. згарэць.
Хай сабегл. сабе.
Хай яно гарам гарыцьгл. гарэць.
Хай яно запаветраегл. запаветраць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ку́бак ’невялікая пасудзіна для піцця’ (ТСБМ, Касп., Шат., Сцяц. Нар., Сержп. Грам., Сцяшк., Дразд., КЭС, лаг., Бяльк., Р. В., З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Укр.кубок, рус.кубок ’тс’, польск.kubek, н.-луж.kubk ’тс’ да куб (гл.). Рэканструкцыя kǫbъ дазваляе думацьаб запазычанні польск.kubek з беларускай або ўкраінскай мовы. Увогуле надзвычай слабая зафіксаванасць гэтай лексемы выклікае сумненні ў яе спрадвечным характары, хаця эвентуальная крыніца запазычання не знойдзена (параўн. Слаўскі, 3, 295).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тры́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне. Пасля навальнічнай ночы Косцік захварэў. Ён увесь гарэў, нібы ў агні, ноччу трызніў, усхопліваўся з пасцелі, клікаў да сябе старэйшых.С. Александровіч.Узнялася тэмпература, і малая трызніла, страшна водзячы вачыма.Брыль.Маці спалохалася яшчэ больш, калі пасярод дня — першага дня новага года — Славік раптам пачаў трызніць і кідацца на ложку.Шамякін.
2. Гаварыць з упэўненасцю аб тым, чаго няма, не існуе; галюцыніраваць. Бяссмерцем трызню? Хай мяне яно, як чужака, міне.Рудкоўскі.
3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно. Трызніць [Качан] аб ёй і дзень і ноч, а сказаць што-небудзь дзяўчыне не можа.Васілёнак.Мы [хлопцы], як і ўсе ў нашай школе, трызнілі аб космасе.Шыцік.Горада .. [Ціхамір] так і не пабачыў. Але забываць не забываў пра яго. І вось у гэтае лета рашыў наведацца — раптам падумаў, навошта вечна трызніць.Чыгрынаў.// Марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло і больш не вернецца. Не дрэмлючы,.. [Васіль] трызніў гумном, цэпам з выслізганым цапільнам, бачыў пусты ток.Мележ.Я і цяпер, бывае, трызню інтэрнатам, Дзе мы сям’ёй шматмоўнаю жылі.І. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Калашні́к1 ’невялікі хлеў’ (Жд. 2). Рэгіянальнае ўтварэнне, аналагічнае па паходжанню да калашня (гл.). Першапачаткова ’спецыялізаваная пабудова або прыбудоўка для мякіны і да т. п.’, затым ’невялікая гаспадарчая пабудова’ > ’невялікі хлеў’.
Калашні́к2 ’хатняя кветка’ (лельч., Мат. Гом.). Укр.усх.-палес.калашнік і калашнік ’духмяная паказвай кветка невялікага намеру, якая цвіце белымі кветкамі’. Рэгіянальная інавацыя, этымалагічная структура ўтварэння — калачник, далей да калач. Матывацыя, аднак, не вельмі ясная, можна думацьаб пераносе назвы (аб дэрывацыі ад яе) расліны Malva, параўн. усх.-палес.калачики ’Malva silvestris’ (відавочны перанос падобнага тэрміна ў рус.калачик ’расліна Geranium’) і аб незалежным ад гэтага ўтварэнні, дзе аснова суадносіцца з калач3 (гл.). У такім выпадку гэта дэрыват з суфіксам або семантычны кандэнсат, параўн. рус.дыял. структуру калачная трава.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прые́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыносіць задавальненне, радасць. Прыемная навіна. Прыемны ўспамін. Прыемны пах. □ У цёплыя дні Міколка лазіў з бацькам у рэчку і мацаў ракаў. Да чаго ж прыемны занятак.Лынькоў.Раптам пакой напаўняе ціхі-ціхі, але такі прыемны, кранаючы спеў калыханкі.Шамякін.Прыемная зморанасць разлівалася па жылах смачным дрымотным пітвом.Бядуля./узнач.наз.прые́мнае, ‑ага, н.Чалавеку заўсёды хочацца думацьаб прыемным, хай нават прыемнага адна кропля.Каршукоў.
2. Які выклікае сімпатыю, прыхільнасць; прывабны. У .. [старшыні] прыемны адкрыты твар, шчыры пагляд, лагодны голас.Ваданосаў.Гэты круцель і камбінатар быў на першы погляд чалавек прыемны.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суди́тьнесов.
1.в разн. знач. судзі́ць;
суди́ть престу́пника судзі́ць злачы́нцу;
суди́ть футбо́льный матч судзі́ць футбо́льны матч;
2.(о ком, о чём) меркава́ць; разважа́ць; ду́маць; рабі́ць высно́ву, выво́дзіць;
суди́ть обо всём разважа́ць пра ўсё;
суди́ть по вне́шнему ви́ду о здоро́вье меркава́ць па во́нкавым (зне́шнім) вы́глядзе аб здаро́ўі;
суди́ть по направле́нию ве́тра о пого́де з напра́мку ве́тру рабі́ць вы́сно́ву аб надво́р’і;
суди́те са́ми мярку́йце са́мі;
су́дя по всему́ мярку́ючы па ўсім;
◊
суди́ть да ряди́ть разважа́ць ды меркава́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)