Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
да́чаIIIж.:
лясна́я да́ча Revier [-´vі:r] n -s, -e; Fórstrevier n; Versúchsrevier n (доследная)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЛЯ́СКАВІЧЫ,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета. За 24 км на З ад г. Петрыкаў, 214 км ад Гомеля, 20 км ад чыг. ст. Капцэвічы. 754 ж., 332 двары (1999). Эксперым. лясная доследная гаспадарка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАНЛЫ́К,
горад у цэнтр.ч. Балгарыі, у Казанлыкскай катлавіне. Вядомы з 1430. 60 тыс.ж. (1992). Прам-сць: маш.-буд., харчасмакавая, дрэваапрацоўчая; вытв-сцьмуз. інструментаў. Фракійская грабніца з размалёўкамі (4—3 ст. да н.э., уключана ЮНЕСКА у Спіс сусв. спадчыны). У раёне К. — плантацыі казанлыкскай ружы, лаванды. Доследная станцыя эфіраалейных культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЧНЫ,
пасёлак у Мазырскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы. За 9 км на ПдУ ад г. Мазыр, 142 км ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Козенкі. 1260 ж., 403 двары (1998). Палеская с.-г.доследная станцыя, агароднінная ф-ка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БІСКУ, Абіска (Abisko),
нацыянальны парк на Пн Швецыі, у Скандынаўскіх гарах. Засн. ў 1909 як ландшафтны запаведнік. Уключае бас.р. Абіску і ч.паўд. ўзбярэжжа воз. Турнетрэск. Пл. 7,5 тыс.га. Хваёвыя і мяшаныя лясы. Разнастайная фауна млекакормячых (буры мядзведзь, воўк, лемінг, лось, паўн. алень, пясец, расамаха) і птушак (бакас, беркут, варакушка, курапатка палярная, паморнік даўгахвосты, пуначка, сава белая, уюрок). На тэр. парку навук.-доследная станцыя Шведскай АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГА́РКА,
горад у Расіі, у Краснаярскім краі, на Ігарскай пратоцы р. Енісей. Засн. ў 1929. 17,9 тыс.ж. (1992). Буйны порт, даступны для марскіх суднаў. Аэрапорт. Лесакамбінат (піламатэрыялы) і рыбазавод. Навук.-доследная станцыя па вывучэнні шматгадовай мерзлаты Сібірскага аддзялення Рас.АН, філіял Ін-та эксперым. медыцыны (па вывучэнні і папярэджанні цынгі). Музеі шматгадовай мерзлаты і гісторыі асваення енісейскай поўначы.(па вывучэнні і папярэджанні цынгі). Музеі шматгадовай мерзлаты і гісторыі асваення енісейскай поўначы.
Пабудаваны ў 1965—68 у Магілёве. У 1968 пушчана доследная ўстаноўка і атрыманы лаўсан. У 1970 здадзена ў эксплуатацыю вытв-сць дыметылтэрафталату (1-я чарга) і штапельная, у 1971 — комплексы сінт. шоўку і корду, у 1974 — вытв-сць поліэфірнага штапельнага валакна, у 1976—2-я чарга вытв-сці дыметылтэрафталату, у 1977—3-я чарга вытв-сці штапельнага валакна. З 1975 галаўное прадпрыемства Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно». Асн. прадукцыя (1999): дыметылтэрафталат, поліэтылентэрафталат, поліэфірныя валокны і ніткі, лаўсан — штапель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА МЯ́ККАЙ МЭ́БЛІ.
Засн. ў 1927 у Мінску як арцель. У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1945. З 1956 мэблевая ф-ка № 2, у 1965—70 доследнаяф-ка мяккай мэблі. З 1970 у складзе вытв. мэблевага аб’яднання. У 1973—77 і 1996—97 ф-ка мяккай мэблі. У 1977—96 галаўное прадпрыемства вытв. аб’яднання «Мінскмэбля». З 1997 адкрытае акц.т-ва «Мінскмэбля». Асн. прадукцыя (1999): мэбля хатняя (для гасцінай, сталовай, спальні, хола) і мяккая (канапы, кушэткі, ложкі, крэслы), матрацы, падушкі канапныя.