КАВАЛЁЎ (Мікалай Андрэевіч) (н. 1.6.1937, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1994; чл.-кар. 1992), д-рвет.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1959). З 1964 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага (з 1988 дырэктар). З 1992 акад.-сакратар Аддз. жывёлагадоўлі і вет. медыцыны Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1997 намеснік. Навук. працы па эпізааталогіі прыродна-ачаговых хвароб свойскай і дзікай жывёлы на Беларусі, распрацоўцы экспрэс-метадаў дыягностыкі, спосабаў прафілактыкі і лячэння інфекц. паталогіі жывёл.
Тв.:
Новые методы диагностики зоонозных инфекций. Мн., 1982 (у сааўт.);
Бешенство животных. Мн., 1990 (разам з М.Р.Таршысам, П.П.Кузняцовым);
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пустэ́льня, ‑і, ж.
Тое, што і пустыня. Вярблюды ідуць, вярблюды Павольна адмерваюць крок, Па гліне сухой, па грудах — Пустэльняй ідуць здалёк.Хведаровіч.Пайшоў, як волат, праз пяскі Пустэльняю Турксіб.Броўка.Направа ўзнімалася зялёнае ўзгор’е вялікага кургана. Гэта быў аазіс у пагібельнай пустэльні балот.Самуйлёнак.Перад намі на поўначы дзікай У пустэльнях растуць гарады.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачва́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі непрыгожы, агідны, брыдкі; такі, як у пачвары. Нос ці, праўдзівей, бязноссе робіць твар жанчыны страшэнна брыдкім, пачварным, а голас гугнявым.Колас.[Сашынаму] хвораму ўяўленню здаецца, што твар .. [немца] нечалавечы, пачварны, аброс дзікай шчэццю...Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскарчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.
Расчысціць, выкапаўшы пні, дрэвы, кусты. [Казакі] аблюбавалі сабе далёкае ад людскіх паселішчаў месца, раскарчавалі глыбока ў лесе паляну і паставілі там першыя дзве хаты.Сачанка.Праз гады два мы раскарчавалі, расчысцілі пляцы і на той захламленай, дзікай пляцоўцы стаў дзівосны аазіс.Дубоўка.// Выкарчаваць, выцерабіць. Людзі здолелі раскарчаваць лес, выцерабіць поплаў — зрабіць зямлю.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КА́ЧКІ СВО́ЙСКІЯ (Anas domestica),
сельскагаспадарчыя птушкі. Паходзяць ад дзікай качкі — крыжанкі, прыручанай у старажытнасці ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы. Падзяляюць на мясныя (пекінскія, шэрыя ўкр., чорныя белагрудыя і інш.), мяса-яечныя або яечна-мясныя (хакі-кэмпбел, люстраныя і інш.) і яйцаноскія (індыйскія бегуны). На Беларусі вырошчваюць К.с. пекінскай пароды, качак жлобінскай папуляцыі (ад скрыжавання пекінскіх з белымі маскоўскімі качкамі) і шэрых украінскіх.
Маса качара да 4, качкі да 3,5 кг. Пачынаюць несціся ва ўзросце 160—180 дзён, за год даюць больш за 200 яец. Качка за год дае каля 140 качанят агульнай масай да 350 кг. Макс. працягласць племяннога выкарыстання 4—5 гадоў. Затрата корму на 100 кг прыбаўлення ў масе 350—400 кармавых адзінак. Выхад выпатрашанай тушкі да 60%, тлушчу ў мясе да 30%. Яйцы выкарыстоўваюцца для інкубацыі, у харч. прам-сці (меланж, яечны парашок, кандытарскія вырабы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бык1, ‑а, м.
1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай; бугай. Племянны бык. □ Так ужо многа даставалася беднаму Цімошку з-за гэтага чорнага быка.Колас.
2.мн.быкі, ‑оў. Падсямейства буйных жвачных млекакормячых, да якога адносяцца тур, бізон, зубр і інш.
•••
Браць (узяць) быка за рогігл. браць.
Змяняць быка на індыкагл. змяняць.
бык2,
гл. быкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іко́л, ікла́; мн.і́клы (зліч.2,3,4 іклы́), і́клаў; м.
1. Зуб, які знаходзіцца паміж разцамі і перадкарэннымі зубамі (у чалавека і млекакормячых).
2. Зуб вялікіх памераў, які выступае з рота і служыць для нападу і абароны (у слана, кабана і іншых жывёл). Вепр, відаць, немалады, бо такую форму іклаў самцы дзікай свінні набываюць толькі на шостым-сёмым годзе жыцця.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПІКУ́ЛІК (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 19.4.1948, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рбіял.н. (1993), праф. (1998). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1971). З 1976 у ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі (з 1985 нам. дырэктара, з 1995 дырэктар), адначасова з 1997 у Бел.пед. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавой зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біял. разнастайнасці. Распрацаваў асн. палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафауны ў экалагічным маніторынгу. Правёў даследаванні па дынаміцы фауны і стане зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, выяўленні ролі мазаічнасці ландшафтаў і рознатыповых экатонаў, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біял. разнастайнасці дзікай фауны.
Тв.:
Земноводные Белоруссии. Мн., 1985;
Пресмыкающиеся Белоруссии. Мн., 1988 (разам з В.А.Бахаравым, С.У.Косавым);
Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. Мн., 1990 (разам з Л.М.Сушчэнем);
Животный мир в зоне аварии Чернобыльской АЭС. Мн., 1995 (у сааўт.);