дзю́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

1. Дзяўбці (у 1 і 2 знач.; пра птушак).

2. Удараць чым-н. вострым або ўдарацца аб што-н., пакідаючы след.

Д. лёд.

Кулі дзюбаюць жалеза.

Дзюбаць носам (разм.) — драмаць, то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.

|| аднакр. дзю́бнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дзюбану́ць, -ну́, -не́ш, -не́, -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́.

|| наз. дзю́банне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЗЯ́ТЛАВЫЯ (Picidae),

сямейства птушак атр. дзятлападобных. 38 родаў, 213 відаў. Пашыраны ў трапічнай і ўмеранай зонах, акрамя палярных абласцей, Мадагаскара, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Новай Гвінеі і Палінезіі. Найб. разнастайныя ў Паўд. Амерыцы. Жывуць пераважна ў дрэвавых і кустовых насаджэннях. 4 віды і 8 падвідаў у Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 10 відаў: жаўна, круцігалоўка, зялёны дзяцел, трохпальцы дзяцы, вялікі, сярэдні і малы стракатыя, сівы, беласпінны, сірыйскі; у Чырв. кнізе зялёны і трохпальцы.

Даўж. 8—56 см. Большасць Дз. прыстасавана да жыцця на дрэвах. Ногі кароткія, з доўгімі пальцамі і вострымі кіпцюрамі. Долатападобная дзюба, трывалы чэрап, моцныя мышцы шыі, жорсткае рулявое пер’е хваста, якое служыць апорай пры лажанні па дрэвах, дазваляюць дзяўбці драўніну ў пошуках корму і выдзёўбваць дуплы для гнёздаў. Язык чэрвепадобны, тонкі, далёка высоўваецца для захопу корму Некаторыя Дз. маюць слабую дзюбу і мяккі хвост (круцігалоўкі, дзяцелкі). Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, мурашкамі. насеннем, пладамі, сокам дрэў. Гняздуюцца ў дуплах дрэў і вял. кактусаў, жыхары пустынь — у норах або сярод камянёў. Нясуць 2—12 яец.

Да арт. Дзятлавыя. Дзятлы: 1 — вялікі стракаты; 2 — сярэдні стракаты; 3 — малы стракаты; 4 — беласпінны; 5 — сірыйскі.

т. 6, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

То́ўбаліць ’укладаць у памяць, убіваць у галаву’ (ТС). Відаць, варыянт дзеяслова з аглушэннем пачатковага зычнага, параўн. доўба́ніць экспр. ’гаварыць’ (ТС), лаянкавае до́ўбало дурно́е ’тупы чалавек’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), утворанае паводле тыпу ду́рбало ад ду́рбацьдзяўбці ў галаву, настойліва тлумачыўшы’, параўн. літ. dur̃binti ’выдоўбліваць дупло’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Тое, што і дзяўбці. Дзяўбаць корм. Дзяўбаць кіркамі мёрзлую зямлю. □ Хведару даручылі не абы-якую справу: часаць шулы, дзяўбаць пазы па абодва бакі шулаў. Мележ. На Заранскім пункце агляду вагонаў здаўна павялося, што калі ўжо нападуць на чалавека, дык адчэпяцца не хутка. Дзень дзяўбаць будуць, два дні, ды на трэці яшчэ застанецца. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзяўбці́ 1, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. задзёўб, ‑дзяўбла, ‑ло; зак., каго.

1. Забіць, прыбіць ўдарамі дзюбы. Каршун задзёўб курыцу. □ — Так, вось так! Так, вось так! — Завіхаецца шпак. — Фі-у-чы! Фі-у-чы! Задзяўбу і вас, хрушчы! Шушкевіч.

2. перан. Разм. Даняць нападкамі, папрокамі. — [З дзяўчатамі], браце, трэба смелым быць, каб яны над сабой тваю сілу пачулі. Інакш — задзяўбуць, свавольніцы... Машара.

задзяўбці́ 2, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. задзёўб; ‑дзяўбла, ‑ло; зак.

Пачаць дзяўбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hcken vt

1) сячы́

2) уско́пваць; маты́чыць

3) дзяўбці́;

auf j-n ~ разм. напада́ць на каго́-н.

4) падраза́ць, падсяка́ць (хакей)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dziobać

dzioba|ć

незак.

1. дзяўбці, дзюбаць;

kury ~ły ziarno — куры дзяўблі зерне;

2. студ. жарг. вучыць; зубрыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

До́лата ’долата’ (БРС). Рус. долото́, укр. долото́, чэш. dláto, польск. dłuto, балг. длато́. Зыходным для гэтых форм з’яўляецца прасл. *dolbto (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 60), якое лічыцца больш старым, чым *delbto (балг. длето́, серб.-харв. дле́то, чэш. dletko; гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 205). Параўн. ст.-прус. dalptan ’прабойнік’. Утварэнне з суфіксам *‑to ад асновы *dolb‑, якая мае іменны вакалізм ‑o‑. Формы тыпу *delb‑ лічацца другаснымі. У аснове ляжыць *delb‑: *dьlb‑: *dolb‑дзяўбці’. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 526; Траўтман, 54; Бернекер, 1, 183.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задзьму́ць

1. nfangen* zu blsen;

2. гл. задзімаць

2.задзяўбці

1. (насмерць) zerpcken vt, zerhcken vt; mit dem Schnbel zu Tde hcken;

2. (пачаць дзяўбці) nfangen* zu pcken;

3. перан. разм. j-m (mit Schiknen, ngriffen) arg zsetzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

drążyć

drąży|ć

незак.

1. дзяўбці, дзяўбаць; вымаць асяродак;

2. перан. тачыць, падточваць; зморваць, знясільваць;

woda drążyć skałę — вада точыць камень;

choroba drążyć organizm — хвароба падточвае арганізм

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)