ПАМІ́РА-АЛА́Й,

горная сістэма на ПдУ Сярэдняй Азіі, у Таджыкістане, часткова ў Кіргізіі, Узбекістане і Туркменіі, якая аб’ядноўвае хрыбты на Пд ад Ферганскай даліны. Складаецца з 3 асн. частак: Гісара-Алая, Паўд.-Таджыкскіх гор і Паміра. Працягласць з З на У каля 900 км, шыр. да 400 км.

т. 12, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

картузія́нцы

(лац. carthusiani, ад Carthusia = лацінская назва даліны Шартрэз у Францыі)

члены манаскага ордэна, заснаванага ў 11 ст. у Францыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАВА́РСКІ ЛЕС (Bayrischer Wald),

складкава-глыбавы крышт. хрыбет на ПдУ Германіі. Даўж. каля 90 км, выш. да 1121 м (г. Эйнёдрыгель). Паверхня згладжаная, з асобнымі завостранымі вяршынямі. Паўн.-ўсх. схілы адносна пакатыя, паўд.-заходнія стромка спадаюць да даліны р. Дунай. Да выш. 800 м укрыты ялова-букавымі, вышэй — ялова-піхтавымі лясамі.

т. 2, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎСТРА́ЛА-АНТАРКТЫ́ЧНАЕ ПАДНЯ́ЦЦЕ,

падводнае падняцце ў паўд.-ўсх. частцы Індыйскага акіяна. Злучае паўд. ч. Цэнтральнаіндыйскага хр. з Паўднёва-Ціхаакіянскім падняццем. Даўж. каля 6000 км, шыр. да 800 км, найменшая глыбіня над грэбенем 1145 м. Восевая зона падняцця мае горны рэльеф, месцамі выяўлены «рыфтавыя даліны». Паверхня ўкрыта пераважна вапняковымі алеўрыта-гліністымі глеямі.

т. 2, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЛІ́НА МГГ,

паніжэнне ледавіковай паверхні ва Усх. Антарктыдзе, паміж плато Савецкім і зал. Прудс. Даўж. каля 1000 км, шыр. амаль 600 км. Паступова павышаецца ад м. Садружнасці да Полюса адноснай недаступнасці да выш. 2500—2800 м. На Пн частка даліны ўтворана Ламберта ледавіком. Названа ў гонар Міжнар. геафіз. года (МГГ, 1957—58).

т. 6, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНПУ́Р,

горад на Пн Індыі, штат Утар-Прадэш, на р. Ганг. Каля 2 млн. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамысл. цэнтр даліны Ганга. Прам-сць: тэкст. (гал. ч. баваўняная і шарсцяная), трыкат., гарбарна-абутковая, харч., авіябуд., радыёэлектронная, дакладнае і с.-г. машынабудаванне, металаапр., хімічная. Ун-т, тэкст. і тэхнал. ін-ты.

т. 7, с. 590

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

По́йма 1 ’частка рачной даліны, якая затапляецца вадой у час разліву’ (ТСБМ), ’разводдзе’ (Сл. ПЗБ), ’сена, скошанае ў такім месцы, якое было заліта ракою, што выйшла з берагоў’ (Нас.). Параўн. укр. по́йма ’пойма’, пойма́ти ’пакрываць; заліваць (пра ваду)’, рус. паём ’пойма’, ’глыбокае месца ў рацэ з вірам’, займа ’пойма’, ’заняты ўчастак зямлі’, поимать ’заліваць вадой у паводку’. Ад *pojęti < *jęti, да імаць (гл.).

По́йма 2 ’астаткі нітак з боку бёрда’ (ТС). Гл. пайам ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жаць, жну, жнеш, жне; жнём, жняце; заг. жні; незак., што.

Убіраць хлебныя злакі, зразаючы сцёблы сярпамі ці жатнымі машынамі. Рыгор верыў, што не толькі пакажа Ірыне, як расце жыта, але.. навучыць яе жаць сярпом і вязаць снапы. Краўчанка. Выйду, гляну на палі, даліны — Жнуць камбайны спелыя аўсы. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэмалі́т

(ад ням. Tremola = назва даліны ў Швейцарыі)

мінерал класа сілікатаў белага або шаравата-белага колеру; выкарыстоўваецца пераважна ў хімічнай прамысловасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАЛЫ́МСКАЕ НАГО́Р’Е, Гыдан,

на ПнУ Сібіры, пераважна ў Магаданскай вобл. Расіі. Даўж. каля 1300 км ад хр. Сунтар-Хаята на У і ПнУ да даліны р. М. Анюй і да вытокаў р. Анадыр. Аддзяляе бас. р. Калыма ад рэк бас. Ціхага ак. Складаецца з плато, сярэднягорных хрыбтоў і масіваў (выш. да 1962 м у Амсукчанскім хр.), падзеленых тэктанічнымі ўпадзінамі. Зах. ч. нагор’я складзена пераважна з алеўралітаў і пясчанікаў, усх. — з эфузіўных адкладаў. Са шматлікімі гранітнымі інтрузіямі звязаны залатое, алавянае і рэдкаметалавае зрудзяненні. Ва ўпадзінах каменна- і буравугальныя радовішчы. На зах. схіле К.н. клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-ра ліп. 8—10 °C, студз. -40 °C. Лета сухое. Усх. схіл наветраны, вільготны. Сярэдняя т-ра ліп. 4 °C, студз. да -20 °C. Даліны і ніжнія ч. схілаў укрыты лістоўнічнымі рэдкалессямі, вышэй 500 м на Пн і 800 м на Пд — хмызняковая і мохава-лішайнікавая горная тундра. На дне далін поймавыя лясы.

т. 7, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)