Поўнасцю, цалкам. Васіль Вітка сплачвае свой доўг спраўна і спаўна, як сын народа, грамадзянін, камуніст.Юрэвіч.Навошта хлопца папракаць, напамінаць яму, калі ён спаўна атрымаў пакаранне за сваё тое мінулае.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пралета́рый, пралета́р ’наёмны рабочы’, ’незаможны грамадзянін у Старажытным Рыме’ (ТСБМ). Для гэтых дзвюх форм магчымы дзве крыніцы запазычання. Пралетарый, відаць, праз рус.пролетарий ’тс’, якое праз ням.Proletarier узыходзіць да лац.prōlētārius ’грамадзянін, які служыць дзяржаве толькі тым, што мае дзяцей’ < prōlēs ’патомства, нашчадкі’ (гл. Фасмер, 3, 375). Форма пралета́р магла ўзнікнуць з польск.proletariusz у выніку адпадзення нязвыклага канчатка ‑usz, аднак, параўн. франц.prolétaire, з якога, відаць, чэш.proletář, польск.proletarz (Банькоўскі, 2, 782) і ўкр.пролета́р (ЕСУМ, 4, 596). Не выключана, аднак, што яна паходзіць ад пралетарый з усячэннем ‑ый. Пралетарыят з рус.пролетариат (Крукоўскі, Уплыў, 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пралетарыя́т
(ням. Proletariat, ад лац. proletarius = незаможны грамадзянін)
клас наёмных рабочых у капіталістычным грамадстве, пазбаўленых сродкаў вытворчасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пралета́рый, ‑я, м.
1. Наёмны рабочы ў капіталістычным грамадстве, пазбаўлены сродкаў вытворчасці. Герой Купалы — беззямельны селянін, батрак, вясковы пралетарый — не мае сваёй уласнасці.Івашын.
2.Гіст. У Старажытным Рыме — грамадзянін, які належаў да саслоўя незаможных.
[Лац. proletarius.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lojalny
лаяльны;
obywatel lojalny wobiec władz — лаяльны да ўлады грамадзянін
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Рэзідэ́нт ’дыпламатычны прадстаўнік; грамадзянін якой-небудзь краіны, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве; тайны прадстаўнік разведкі, які дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы’ (ТСБМ). Паўторнае запазыч. з рус.резидент ’тс’. Ст.-бел.резыдентъ ’упаўнаважаны прадстаўнік’ < ст.-польск.rezydent < лац.residēns, ‑ntis (Булыка, Лекс. запазыч., 24).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Éidgenossem -n, -n
1) саю́знік
2) грамадзяні́н Швейца́рыі, швейца́рац
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАСІ́ЎНАЕ ВЫ́БАРЧАЕ ПРА́ВА,
права асобы выбірацца ў выбарныя дзярж. органы і органы мясц. самакіравання; права быць зарэгістраваным у якасці кандыдата, праводзіць перадвыбарчую прапаганду і агітацыю, карыстацца ўсімі інш. правамі. У многіх дзяржавах валоданне П.в.п. абумоўлена рознымі павышанымі (у параўнанні з актыўным выбарчым правам) выбарчымі цэнзамі: узроставым, аселасці, адукац., службовым. Маёмасныя цэнзы для ажыццяўлення П.в.п. (пры выбарах у агульнанац. прадстаўнічыя органы) устаноўлены ў Канадзе, Аргенціне, Бельгіі, Коста-Рыцы і інш. Найчасцей абмежаванні датычаць павышанага ўзроставага цэнзу. На выбарах у верхнія палаты парламентаў гэты цэнз асабліва высокі, напр., у ЗША, Японіі, Індыі П.в.п. валодаюць грамадзяне, якія дасягнулі 30 гадоў (у ніжнюю — 25 гадоў), у Італіі адпаведна 40 і 25 гадоў. На Беларусі членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін, які дасягнуў 30 гадоў і пражываў на тэр. адпаведнай вобласці, г. Мінска не менш як 5 гадоў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата) можа быць грамадзянін, які дасягнуў 21 года.