дэнатуралізава́ць

(ад дэ- + натуралізаваць)

пазбаўляць грамадзянства (падданства).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аптава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.

Спец.

1. Выбраць (выбіраць) для сябе тое ці іншае грамадзянства, карыстаючыся правам аптацыі.

2. толькі незак. Зал. да аптаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Himatrecht n -(e)s, -e пра́ва грамадзя́нства;

des ~s beruben пазба́віць право́ў грамадзя́нства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

New American

асо́ба, яка́я няда́ўна прыняла́ амэрыка́нскае грамадзя́нства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВОЛЬНААДПУ́ШЧАНІКІ,

у антычным і раннефеад. грамадстве рабы, адпушчаныя на волю ці выкупленыя на ўласныя зберажэнні. Грамадз. правы вольнаадпушчанікаў былі абмежаваны, часцей яны па-ранейшаму служылі сваім гаспадарам. У Стараж. Грэцыі пры вызваленні рабам не давалі грамадзянства, і яны станавіліся метэкамі пад патранатам б. гаспадара. У Стараж. Рыме вольнаадпушчанікі атрымлівалі радавое імя б. гаспадара і рым. грамадзянства, але без права адпраўляць магістратуры і служыць у арміі. У герм. плямёнах і ў «варварскіх» дзяржавах рабоў звычайна адпускалі з захаваннем іх асабістай залежнасці ад ранейшага патрона.

т. 4, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

філія́цыя, ‑і, ж.

1. Развіццё чаго‑н. у паслядоўнай сувязі, у прамой залежнасці ад папярэдняга. Філіяцыя ідэй. Філіяцыя значэння слова.

2. Спец. Набыццё грамадзянства ў выніку нараджэння.

[Фр. filiation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

usbürgerung f -, -en пазбаўле́нне грамадзя́нства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АПТА́ЦЫЯ (ад лац. optatio жаданне),

у міжнародным праве выбар асобай грамадзянства паводле закону або міжнар. дагавора. Адбываецца пры пераходзе тэрыторыі ад адной дзяржавы да другой, пры вырашэнні пытанняў пра асоб з двайным грамадзянствам (біпатрыдаў), пры абмене насельніцтвам. Дзеці пры аптацыі звычайна прымаюць грамадзянства бацькоў. Міжнар. права не мае адзінай агульнапрызнанай рэгламентацыі аптацыі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь і яе пагадненняў з інш. краінамі аптацыя праводзіцца на добраахвотных пачатках з улікам інтарэсаў бакоў. Так адбывалася аптацыя на аснове бел.-польск. пагадненняў пасля вызвалення тэр. Беларусі і Польшчы ад ням. фашыстаў.

т. 1, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

inbürgern

1. vt дава́ць правы́ грамадзя́нства

2. ~, sich

1) атры́мліваць правы́ грамадзя́нства

2) укарані́цца, ата́барыцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Optin f -, -en апта́цыя, вы́бар грамадзя́нства [падда́нства]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)