грамадзя́нства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. грамадзя́нства
Р. грамадзя́нства
Д. грамадзя́нству
В. грамадзя́нства
Т. грамадзя́нствам
М. грамадзя́нстве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грамадзя́нства, -а, н.

Прыналежнасць да ліку грамадзян дзяржавы, прававое становішча грамадзяніна (у 1 знач.).

Беларускае г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грамадзя́нства ср. гражда́нство;

правы́ г.юр. права́ гражда́нства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грамадзя́нства, ‑а, н.

1. Прыналежнасць асобы да насельніцтва пэўнай дзяржавы, якая абумоўлівае яго правы і абавязкі ў адносінах да гэтай дзяржавы. Савецкае грамадзянства.

2. зб. Уст. Грамадзяне (гл. грамадзянін у 4 знач.). З дня на дзень газеты прыносілі ўсё цікавейшыя весткі пра настрой рабочых і грамадзянства. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гражда́нство грамадзя́нства, -ва ср.;

права́ гражда́нства правы́ грамадзя́нства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натуралізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак. (кніжн.).

Прыняць (прымаць) грамадзянства чужой краіны.

|| наз. натураліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натуралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; зак. і незак., каго (кніжн.).

Даць (даваць) правы грамадзянства (чужаземцу).

|| наз. натураліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натураліза́цыя, ‑і, ж.

Прыняцце іншаземцаў і асоб без грамадзянства ў грамадзянства або падданства пэўнай дзяржавы.

[Ад лац. naturalis — прыродны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэнатураліза́цыя, ‑і, ж.

Аднаўленне ў правах грамадзянства асоб, якія страцілі па якой‑н. прычыне грамадзянства гэтай краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспатрыя́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Добраахвотнае ці прымусовае высяленне каго-н. за межы радзімы, якое звязана з пазбаўленнем грамадзянства.

|| прым. экспатрыяцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)