гарта́нь, ‑і, ж.

Верхняя частка дыхальнага горла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разя́віць, разя́ўлю, разя́віш, разя́віць; разя́ўлены; зак., што (разм.).

Шырока раскрыць (рот, пашчу).

Разявіць горла (разм., груб.) — моцна, на ўсю сілу загаварыць, закрычаць.

|| незак. разяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mucous membrane

сьлі́зістая абало́нка о́ка, но́са, го́рла)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КРАТЭ́Р (грэч. kratēr ад kerannymi змешваю),

старажытнагрэчаская керамічная, радзей метал. або мармуровая пасудзіна для змешвання віна з вадой. Меў ёмісты корпус, шырокае горла, 2 ручкі і ножку. Керамічныя К. аздабляліся размалёўкамі, метал. — рэльефамі.

т. 8, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гарлаві́к, ‑а, м.

Разм. Урач, які лечыць горла; ларынголаг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракаго́рлы, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырокае горла. Шыракагорлыя бутлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарля́нка ж.

1. бот. живу́чка;

2. (болезнь горла) горля́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАРА́КУШКА (Luscinia svecica),

птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ва Усх. і Паўн. Еўропе, Паўн. і Цэнтр. Азіі. На Беларусі падвід — варакушка сярэднееўрапейская (L. s. cyanecula). Пералётная. Жыве скрытна ў хмызняках паблізу вадаёмаў, на балотах і забалочаных месцах.

Даўж. цела 14—15 см, маса каля 20 г. Палавы дымарфізм добра выяўлены. У самца горла і грудзі ярка-сінія, акаймаваныя чорнай вузкай паласой, з белай плямкай пасярэдзіне. Верх цела аліўкавы, ніз светлы. У самкі горла і грудзі светлыя з чорнымі стракацінамі. Гнёзды на зямлі пад кустамі ў густой траве, на купінах. Корміцца насякомымі, ягадамі. Пераймае галасы інш. птушак. Зімуе на Пд Азіі, у Паўн. Афрыцы. Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.

Варакушка.

т. 3, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

промочи́ть сов. прамачы́ць, мног. папрамо́чваць;

промочи́ть го́рло прамачы́ць го́рла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГІ́РЛА (ад укр. гірло — горла),

мясцовая назва рукавоў і праток у дэльце буйных рэк, якія ўпадаюць у Чорнае і Азоўскае моры. Напр., Кілійскае, Сулінскае і Георгіеўскае гірлы ў дэльце Дуная, данскія гірлы каля Таганрогскага зал. Азоўскага м. і інш.

т. 5, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)