Разм. Тое, што і напяць (у 1 знач.). — Но-о, маленькія! — пачуў я ззаду гарэзлівы жаночы голас і напнуў вяроўку.Кулакоўскі.Мы зноў селі на ўзмежак, напнулі над сабою паркалёвую хустку і так асталіся сядзець да канца навальніцы.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mútwillig
1.
a
1) гарэ́злівы, жва́вы
2) наўмы́сны
2.
adv наўмы́сна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жартаўлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да жартаў, ахвочы пажартаваць (пра чалавека). Мая цвёрда верыла ў сваё шчасце і, як раней, была вясёлая, жартаўлівая.Дуброўскі.// З адценнем жарту. Жартаўлівы тон.
2. Які ўспрымаецца як жарт, робіцца не ўсур’ёз. Жартаўлівыя частушкі. Жартаўлівая размова.
3. Вясёлы, гуллівы, гарэзлівы. Чакаю, каб на твар, заліты потам, Хоць раз павеяў вецер жартаўлівы.Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Но́раччу, норэччу ’настойліва, заўзята’ (ТС). Няясна; зыходны назоўнік *норэч ’ахвота; настойлівасць, заўзятасць’ быў бы блізкі да літ.norėti ’жадаць, хацець’, norėtis ’хацецца’, noras !жаданне, ахвота’, параўн. таксама noriai ’ахвотна’. Ці не сюды ж і славен.norėti ’дурэць, губляць галаву, захапляцца’ і асабліва noriau ’бойкі, гарэзлівы’, якія Бязлай (2, 227) выводзіць з ням. (баварска-аўстрыйскага) Narr, дыял.nęr ’дурны’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
праку́длівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які любіць пракудзіць; свавольны, гарэзлівы. Ад нараджэння ў нутры маім вечным госцем асталявалася гультайства. Істота нябачная, але надзвычай пракудлівая. Мала таго, што сама не любіць працаваць, дык і мяне падбухторвае на гэта.Пальчэўскі.// Які з’яўляецца свавольствам, штукарствам. Шэйдак ведаў: за Людку няма каму заступіцца,.. яшчэ больш выдумляў розных пракудлівых рэчаў і не даваў ёй спакойна сядзець.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гуллі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Вясёлы, жартаўлівы. Гуллівы настрой. □ Голас у .. [Аксаны] чысты, лёгкі, і песня гэткая ж лёгкая і гуллівая, як бліскучыя чорныя яе вочы.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sprítzig
a
1) шыпу́чы, пе́ністы
~er Wein — шыпу́чае віно́
2) дасці́пны, тра́пны; жва́вы, рэ́звы, гарэ́злівы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
блудлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які любіць блудзіць (у 3 знач.); распусты. // У якім выяўляецца распуста, блуд. Часта адчуваў цяпер Вісарыён на сабе нечы цікаўны, блудлівы погляд.Самуйлёнак.
2. Свавольны, гарэзлівы. Хтосьці, напэўна блудлівы паўночны ветрык, ўкрадкаю адчыніў непрышчэпленае акно ў Рыгоравым пакоі.Гартны.
3.Разм. Зладзеяваты. Блудлівая кошка.// У якім выяўляецца зладзеяватасць. Уваччу кожнага з партызанаў устае гэтае кацянё, шалудзівае, брыдкае, з блудлівымі вачамі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гарэ́за ’свавольнік, пракуда, вісус’ (Нас., БРС, Шат.), таксама гарэ́знік (Нас., БРС), гарэ́злівы, гарэ́зны, гарэ́заваць, гарэ́знічаць, гарэ́зіць (Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., БРС). Рус.дыял.зах.гаре́за (СРНГ). Этымалогію прапанаваў ужо Насовіч: гарѣза ’свавольнік, распуснік, дураслівец’ ад герезія ’ерась’, а гарѣза ’натурысты’ ад гаркаць. Тлумачэнне Насовіча (запазычанне з польск.) для гарэ́за ’свавольнік’ падтрымліваецца тым, што польск.herezja (< лац. мовы, гл. Слаўскі, 1, 416–417) у гаворках мае значэнне ’скандалы, дэбошы’ (Карловіч).