бой партызан аб’яднанага гарнізона Ф.І.Паўлоўскага па разгроме ням.-фаш. гарнізона на чыг. ст. Муляраўка Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. на лініі Жыткавічы—Калінкавічы 22 лют. ў Вял.Айч. вайну. Для выканання аднаўленчых работ на чыгунцы на станцыю прыбыла частка буд. батальёна гітлераўцаў. Атрадам А.Ф.Каваленкі, І.Р.Жулегі, «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Э.Я.Чырлін) і Капаткевіцкаму (камандзір А.Ц.Міхайлоўскі) было даручана разграміць гарнізон праціўніка. Да раніцы 21 лют. атрады сканцэнтраваліся ў в. Залессе Акцябрскага р-на, правялі разведку, удакладнілі сілы, узбраенне праціўніка. Аперацыяй кіравалі Паўлоўскі і камісар С.В.Маханько. 22 лют. раніцай партызаны акружылі станцыю і казарму, у якой размяшчаліся гітлераўцы, і адкрылі агонь. У выніку аперацыі фаш.гарнізон на ст. Муляраўка разгромлены, аднаўленчыя работы сарваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
załoga
ж.
1.гарнізон;
załoga fortecy — гарнізон крэпасці;
2. экіпаж; каманда;
załoga statku — экіпаж судна;
załoga samolotu (czołgu) — экіпаж самалёта (танка);
3. калектыў; персанал;
załoga fabryki — калектыў фабрыкі (завода)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
РУДАЯ́ВАРСКІЯ БАІ́ 1942, 1944,
баі партыз. атрадаў Ленінскай брыгады супраць ням.-фаш. захопнікаў у в. Руда Яварская Казлоўшчынскага р-на ў Вял.Айч. вайну. На працягу 1942—44 партызаны некалькі разоў грамілі гарнізон ворага ў вёсцы. У кастр. 1942 сюды прыбыў паліцэйскі батальён для арганізацыі гарнізона з мэтай паралізаваць дзеянні партызан у навакольных лясах. Ноччу 25 кастр.партыз. атрады 3649-ы (камандзір Б.А.Булат) і Арлянскі (М.Р.Вахонін) акружылі вёску і пасля артыл. падрыхтоўкі раніцай выбілі з яе праціўніка. Да сак. 1944 Рудаяварскі ням.гарнізон (130 чал.) быў умацаваны траншэямі з кулямётнымі гнёздамі, меў 5 бункераў. 19.3.1944 партызаны атрада «Ленінскі» (камандзір В.С.Біцько) з дапамогай мясц. жыхароў праніклі ў размяшчэнне праціўніка і без бою захапілі 4 бункеры. Жорсткі бой каля 5-га бункера і ў будынку школы вымусіў партызан адысці.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАПЫ́ЛЬСКІЯ БАІ́ 1942, 1944,
баі партызан брыгады імя Варашылава Мінскай вобл. (адбыліся 9.8.1942) і 27-й імя Чапаева брыгады (29.6.1944) з ням.-фаш. захопнікамі ў г.п. Капыль у Вял.Айч. вайну. Да восені 1942 амаль уся тэр. Капыльскага р-на была ахоплена партыз. рухам. Частка гітлераўцаў схавалася ў добра ўмацаваным гарнізоне ў Капылі. Вечарам 9.8.1942 партызаны брыгады імя Варашылава атакавалі гарнізон, бой працягваўся 3 гадз. Партызаны занялі ўскраіны пасёлка, аднак пераадолець супраціўленне ворага, які засеў у мураваных будынках у цэнтры Капыля, партызанам не ўдалося, і яны адступілі, забраўшы з сабой захопленыя ў баі зброю, боепрыпасы, прадукты. 29.6.1944 партызаны 27-й імя Чапаева брыгады вялі бой за вызваленне Капыля. Камандаваў боем камбрыг М.А.Шастапалаў. Партызаны (каля 1500 чал.) разграмілі гарнізон праціўніка, які налічваў каля 700 салдат і афіцэраў, і ўтрымлівалі гар. пасёлак і ўчастак чыгункі Слуцк—Баранавічы да падыходу 1.7.1944 часцей Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЮ́ШЧЫЦ (Канстанцін Мікалаевіч) (н. 2.1.1947, г.п. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1968). У 1968—92 на ваен. службе. Друкуецца з 1965. Гал. тэма твораў — родная Беларусь, служба вайскоўцаў (зб-кі «Армейскія будні», 1977, «Таежны гарнізон», 1982, і інш.). Асобныя яго творы перакладзены на ўкр., груз. і рус. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКАЯ АБАРО́НА 1812,
дзеянні рус. войскаў па абароне і прыкрыцці Бабруйскай крэпасці ў час вайны 1812. Крэпасць была важным апорным пунктам рус. арміі на шляху паўд. фланга напалеонаўскага войска. Франц. 17-я пях. дывізія Я.Г.Дамброўскага і інш. часці (усяго каля 12 тыс.чал.) 4 вер. блакіравалі Бабруйск, перакрыўшы дарогі ў крэпасць, гарнізон якой налічваў каля 5 тыс.чал. Спроба рус. атрадаў Баранава і Дрэева прарвацца ў крэпасць з боку Жлобіна не мела поспеху. Але гал. сілы рус. корпуса Ф.Ф.Эртэля (каля 5 тыс.чал.) выбілі 14 вер. з Глуска слабы польскі гарнізон і рушылі на Бабруйск. У баі каля в. Гарбацэвічы 15 вер.рус. часці перамаглі, але Эртэль не развіваў наступлення, а, знішчыўшы франц. склады ў Глуску і ваколіцах, вярнуўся ў Мазыр. Дамброўскі, які быў вымушаны прыкрываць мінскі напрамак, 12 кастр. фактычна зняў блакаду і адышоў на Ігумен (сучасны Чэрвень). За час блакады крэпасць выконвала функцыю ўмацаванага фарпоста рус. арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нешматлі́кі, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з невялікай колькасці каго‑, чаго‑н. Гарнізон немцы паставілі там нядаўна, быў ён нешматлікі, і партызаны пасля трохгадзіннага бою занялі Рудню.Шахавец.//толькімн. Якія ёсць у невялікай колькасці. З усёю адданасцю заўзятага настаўніка пачаў Лабановіч заняткі са сваімі нешматлікімі вучнямі.Колас.Нешматлікімі агнямі свяціўся .. [горад].Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БРУ́ГСКАЯ Ю́ТРАНЬ»,
паўстанне рамеснікаў фландрскага г.Бруге ў 1302 супраць падатковага прыгнёту гарадскіх улад і франц. панавання ў Фландрыі (з 1300). У ноч на 18 мая паўстанцы на чале з ткачом П.Конінкам знішчылі франц.гарнізон і мясц. патрыцыят. З’явілася сігналам да ўсеагульнага паўстання, у выніку якога была вызвалена б.ч. Фландрыі (разгром войска франц. караля Філіпа IV у бітве каля Куртрэ ў 1302).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТЭРПЛЯ́ТЭ (Westerplatte),
паўвостраў у Гданьскай бухце на тэр.г. Гданьск (Польшча). 1.9.1939 з бамбардзіроўкі Вестэрплятэ ням. браняносцам «Шлезвіг-Гольштэйн» пачалася 2-я сусв. вайна. 1—7 вер. польск. гарнізон (182 чал., сярод якіх былі беларусы і ўраджэнцы Зах. Беларусі, у т. л. Я.Брыль) трымаў тут гераічную абарону, стрымліваючы намнога большыя сілы ням.-фаш. войскаў і флоту. Каля ўваходу ў порт помнік абаронцам Вестэрплятэ (1966).