Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ ДЭПАРТА́МЕНТ (De partment of State),
галоўнае знешнепалітычнае ведамства ЗША (з ліп. 1789), якое выконвае функцыі Міністэрства замежных спраў. Ўзначальваецца дзярж. сакратаром. Юрыдычна з’яўляецца дарадчым органам (Канстытуцыя ЗША ускладвае ажыццяўленне знешняй палітыкі на прэзідэнта). Фактычна дэпартамент плануе і, пасля адабрэння прэзідэнтам і кангрэсам, ажыццяўляе знешнепалітычны курс, нясе адказнасць за яго выкананне. Каардынуе таксама дзеянні іншых выканаўчых дэпартаментаў, якія датычаць знешняй палітыкі, садзейнічае грамадскаму яе разуменню шляхам інфармацыйных паслуг і публікацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
казначэ́йства, ‑а, н.
Урадавы фінансавы орган у дарэвалюцыйнай Расіі, які ведаў захаваннем, прыёмам і выдачай дзяржаўных сродкаў. Губернскае казначэйства. Галоўнае казначэйства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́МПУЛЬС НЕРВО́ВЫ,
хваля ўзбуджэння, якая распаўсюджваецца па нервовым валакне. У аснове І.н. ляжаць электрахім. рэакцыі. Узнікае пры раздражненні рэцэптараў, нерв. валакна ці цела нерв. клеткі (нейрона).
Забяспечвае перадачу інфармацыі ад перыферычных чуллівых нерв. канчаткаў да нерв. цэнтраў унутры ц. н. с. і ад яе да выканаўчых органаў — шкілетнай мускулатуры, гладкіх мышцаў унутр. органаў, сасудаў, залоз знешняй і ўнутр. сакрэцыі. Распаўсюджваецца са скорасцю ад 0,5 да 120 м/сек. Галоўнае праяўленне І.н. патэнцыял дзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галоў...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову «галоўны», напрыклад: галоўурач; б) словам «галоўнае ўпраўленне», напрыклад: галоўкінапракат, галоўліт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неацэ́нны, ‑ая, ‑ае.
Надзвычай важны. Неацэнны набытак. Неацэнная дапамога. □ Валі здавалася, што галоўнае цяпер — выратаваць маёмасць друкарні: неацэнны шрыфт, вярстаткі, валікі.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рапто́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць раптоўнага; нечаканасці. Раптоўнасць нападу. □ [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне. Галоўнае ж — раптоўнасць, імклівасць і націск.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМЕ́ГА,
назва апошняй літары грэч. алфавіта ω, што ўзнікла ў выніку графічнага відазмянення Ο («амікрон»). У класічным грэч. і візант. пісьме абазначала доўгі гук «о», мела лічбавае значэнне 800. З’явілася крыніцай для кірыліцкай ω («амега»). У старабел. пісьменстве ўжывалася для перадачы гука «о» пераважна ў пач. слоў («ωлво», «ωрати») і як лічба 800. У бел. мове, многіх еўрап. мовах слова «амега», азначае канец чаго-небудзь («альфа і амега» — пачатак і канец, усё галоўнае).