Пле́ха ’завязь у яблыку’ (свісл., Шатал.). Фармальна можа быць выведзена з плешка (гл.) — паводле падабенства да галоўкі цвіка. Куркіна (Диал. структура, 107) збліжае са славен. ’племя’, ’род, від’, ploha ’род, племя’ і далей з чэш.дыял.plehnut sa ’пладзіцца, размнажацца’, славац.upľahnuc se ’нараджацца (пра жывёл)’, польск.plęgnąć się ’выхоўваць, даводзіць да ладу’, роднасных з *plodъ, *plemą (Скок, 2, 683; Варбат, Этимология–1978, 23–25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
foster[ˈfɒstə]v.
1.выхо́ўваць, гадава́ць (пэўны час чужое дзіця);
They couldn’t adopt a child, so they decided to foster. Яны не маглі ўсынавіць дзіця, таму вырашылі аформіць апеку.
2. пе́сціць (пра планы, надзеі і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пустабрэ́х, ‑а, м.
Разм.
1. Сабака, які брэша без патрэбы. Цяпер і.. [Слава] будзе ведаць, як выхоўваць свайго Тумана, каб не рос пустабрэхам.Шыловіч.
2.перан. Пра балбатлівага чалавека. А Света... З языка ўвесь дзень не спусціць. Света — пустабрэх. Пустабрэх і сакатуха.Пташнікаў.А хто і скажа, Маючы на ўвазе, Што ты — фігляр, махляр, Штукар ці блазен, ці пустабрэх, Якога свет не ведаў, — Як часта думаем мы: «Гэта пра суседа!».Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Муштр, муштра́ ’ваеннае навучанне, заснаванае на механічнай дысцыпліне і завучванні прыёмаў ваеннай справы’, му́штры ’прыдзіркі, празмерныя патрабаванні’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.), муштроўны ’задзірысты’ (дзятл.), муштроўна ’наўмысна’ (іўеў., Сл. ПЗБ), муштрава́ць, муштрува́ць ’выхоўваць, навучаць залішне строга’ (ТСБМ, Шат., Бяльк.), муштроўка ’працэс навучання маладога паляўнічага сабакі’ (Інстр. III). З польск.musztra, mustra, muster і musztrować ’тс’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Кюнэ, Poln., 79; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 91), якія з ням.Muster ’узор’, mustern ’рабіць агляд’ < італ.mostra < с.-лац.monstra ’паказ, дэманстрацыя’ (Праабражэнскі, 1, 573; Варш. сл., 2, 1075; Фасмер, 3, 21).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
густ, ‑у, М ‑сце, м.
1. Адчуванне, разуменне прыгожага; здольнасць даваць эстэтычную ацэнку. Выхоўваць мастацкі густ. □ Сярод дзяўчат вылучалася Марыя, тонкая, стройная, з густам адзетая.Гурскі.Цесны кантакт з Міхасём Лыньковым, яго парады дапамагала Хвядосу Шынклеру выпрацоўваць літаратурны густ.Арабей.
2. Схільнасць, любоў да чаго‑н. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага малку.Якімовіч.
3. Манера, стыль. Прыбраць у хаце на свой густ.
•••
Па густу; пад густкаму (узнач.вык.) — падабацца, па душы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муштрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго.
1. Навучаць ваеннай справе жорсткімі метадамі, заснаванымі на механічнай дысцыпліне. Два тыдні яго, навабранца, муштравалі ў павятовым горадзе, навучылі разбіраць і складаць вінтоўку, страляць, аддаваць чэсць афіцэрам і адправілі на Заходні фронт у акопы.Чарнышэвіч.//Выхоўваць, навучаць залішне строга і сурова. Даходзілі да Кастуся чуткі і пра тое, што вучыцца .. [у семінарыі] нялёгка, выкладчыка муштруюць вучняў.С. Александровіч.
2. Мучыць несправядлівымі патрабаваннямі. Быў Міха себялюб і ганарлівец. Старэйшы ў сям’і, ён часта без дай прычыны муштраваў сваю малодшую сястру.. і брата.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Даглядаючы, забяспечваць рост, развіццё (раслін); вырошчваць. Расціць жыта. Расціць сад. □ Няхай Ганна раскажа .. [камсамолкам], як яна росціць лён.Сабаленка.// Гадаваць, выхоўваць. Для радасці мяне расціла маці І аддала мне сэрца і жыццё.Русак.— Лёгка расціць дзяцей, калі аб іх не адна толькі маці клапоціцца.Шамякін.// Даваць магчымасць расці (пра валасы, поўсць). Расціць вусы.// Садзейнічаць развіццю каго‑, чаго‑н. Расціць кадры. Расціць талент. □ Сягоння сілы, ўпартасці стае, каб добрае расціць, ліхое крэсліць!В. Макарэвіч.
2. Прарошчваць на солад. Расціць ячмень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
áufziehen*
1.vt
1) падыма́ць, падця́гваць
2) заво́дзіць (гадзіннік)
3) выро́шчваць, выхо́ўваць; гадава́ць
2.vi(s)
1) пака́зваць, збіра́цца (пра навальніцу)
2) выступа́ць; выхо́дзіць (на дэманстрацыю)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
breed2[bri:d]v.(bred)
1. (пра жывёл, птушак) спа́рвацца; распло́джвацца;
breed like rabbits распло́джвацца ху́тка, як трусы́