squirt2 [skwɜ:t] v.

1. пы́рскаць струме́нем; біць струме́нем;

squirt soda water into a glass улі́ць со́давай вады́ ў шкля́нку

2. спрынцава́ць

squirt out [ˌskwɜ:tˈaʊt] phr. v.

1. infml наліва́ць (з сіфона)

2. выкі́дваць струме́нь, пы́рскаць струме́нем

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

vomit2 [ˈvɒmɪt] v.

1. ну́дзіць, ванітава́ць;

I feel vomiting. Мне моташна, млосна.

2. выкі́дваць што-н. з вялі́кай сі́лай; шуга́ць (пра агонь); валі́ць (пра дым);

vomit abuse пачына́ць ла́янку; накі́нуцца (на каго-н.) з абра́заю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

плява́ць, плюю́, плюе́ш, плюе́; плюём, плюяце́, плюю́ць; плюй; незак.

1. Выкідваць з рота сліну.

П. на падлогу.

2. перан., на каго-што. Зусім не лічачыся з кім-, чым-н., паказваць пагардлівую абыякавасць (разм.).

П. ён хацеў на ваша папярэджанне.

3. у знач. вык. Выражае абыякавыя або пагардлівыя адносіны да чаго-н. (разм.).

Суседзі злуюцца, а мне п.!

|| зак. наплява́ць, -люю́, -люе́ш, -люе́; -люём, -люяце́, -люю́ць; -лю́й.

|| аднакр. плю́нуць, -ну, -неш, -не; плюнь (да 1 і 2 знач.).

П. няма куды (таксама перан.: вельмі цесна; разм.).

Раз плюнуць (разм.) — нічога не значыць, вельмі лёгка зрабіць што-н.

Яму гэта раз п.

|| наз. плява́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́кідаць (БРС, Шат., Касп., Яруш., Бяльк.), вы́кідацца ’стараннай працай, руплівасцю выйсці з цяжкага становішча’; ’вырасці ў беднасці’; ’акрыяць’ (Янк. III); ’вырасці, выхавацца’; ’перанесці, перажыць пэўны час’ (Шат.), законч. трыванне выкінуцца ’нечакана з’явіцца’ (КЭС, лаг.). Гл. кідаць. Значэнне ’акрыяць’ або калька з літ., параўн. pasitaisýti ’акрыяць, паправіцца’ і taisýtiвыкідваць (штукі)’, або вынік незалежнага развіцця семантыкі дзеясловаў з прыстаўкай вы‑ і са значэннем руху знутры, якія вельмі часта набываюць пераносныя значэнні ’выйсці з цяжкага становішча, пазбавіцца ад бяды’; ’вырасці (у беднасці)’ і г. д.; параўн. выкачацца, выкруціцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прытанцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Падскокваць, рабіць рухі нагамі, быццам танцуючы. [Паўлік] ходзіць па хаце і прытанцоўвае. Лужанін. Раздзеўшыся, [пасажыры] пускалі ваду і, пакуль хапала духу, мыліся і прытанцоўвалі пад ледзяным пругкім струменем, які сек цела. Карпаў. // Суправаджаць што‑н. танцамі, танцавальнымі рухамі. Ішоў Вацлаў Санкоўскі і, як ні ў чым не бывала, зухавата ўзяўшыся ў бокі, прытанцоўваў і спяваў польскія прыпеўкі. Пестрак. [Гардзіенка] па-заліхвацку весела і заўзята пачаў прытанцоўваць, узяўшыся ў бокі, то прысядаць, то выкідваць ногі ўперад. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ану́, выкл.

Разм.

1. Выражае заклік ці прымушэнне да дзеяння. — Ану, сып! Палі! — пачаў прытупваць фарсісты салдат, нябачаныя каленцы выкідваць, запрашаючы іншых у круг. Гурскі. — Ты чаго тут? — гневаецца жанчына, пазнаўшы сына. — Ану, вылазь! Гарбук.

2. (у спалучэнні з Р займ. 2 і 3 ас. адз. і мн.). Адпавядае па значэнню словам: «адчапіся», «адвяжыся» і пад. [Ярына:] — Ану цябе, Ігнат! От, як прыстане, дык хоць ты яму кол на галаве чашы. Бажко.

3. (у спалучэнні з часціцай «ж»). Можа быць. Ану ж ды выйдзе што-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кіда́ць ’кідаць, пакідаць’ (Нас., Яруш., Касп., Ян., ТС), ’садзіць (бульбу)’ (Ян., Шат.), ’складаць стог’ (Выг., Маш., КЭС, лаг.), ’пакідаць на гадоўлю’ (Жд. 2). Укр. кидати, рус. кидать ’тс’, ст.-слав. искыдативыкідваць’, балг. кидам ’кідаць’, кина ’рваць’, серб.-харв. ки̏дати ’рваць, чысціць’, славен. kidatiвыкідваць, ачышчаць’, польск. kidać ’кідаць’ (польск. kidać мае яшчэ значэнне ’капаць, пра густую вадкасць’), чэш. kydati ’кідаць (гной)’, славац. kydať ’тс’, в.-луж. kidać ’высыпаць, выліваць, раскідаць (гной)’, н.-луж. kidaś ’тс’. Бліжэйшыя індаеўрапейскія паралелі: ст.-ісл. skióta ’кідаць, страляць’, ст.-англ. scēotan ’тс’, ст.-в.-ням. sciozan ’кідаць; страляць; хутка рухаць’. Гэта супастаўленне дазваляе аднавіць і.-е. *(s)keu̯d‑. Прасл. kydati — ітэратыў ад *kud‑. Аднак супраць гэтай рэканструкцыі іншыя паралелі: літ. šáuti ’страляць; штурхаць; хутка рухаць’, лат. saũt ’хутка рухаць у вызначаным напрамку’, saut ’страляць’, літ. šáudyti ’страляць (шматразовае дзеянне)’, šaudỹkle ’страла’. Супастаўленне дзвюх лексічных груп сведчыць аб іх роднаснасці, але тады мы павінны вызначыць два варыянты архетыпа: *(s)keu̯d‑ і *(s)k̑eu̯, якія, аднак, можна аб’яднаць у *(s)k̑eu̯(d), дзе d‑, магчыма, суфікс асновы цяперашняга часу, якая замяніла старую атэматычную аснову. У гэтым выпадку наглядаецца рэгулярная рэфлексацыя індаеўрапейскага пачатку *(s)k̑ як (s)k або (Мартынаў, Слав. акком., 156). Параўн. Покарны, 955–956; Фасмер, 2, 230; Слаўскі, 2, 137; ЕСУМ, 2, 429–430.

Кідаць ’уводзіць аснову ў бёрда’ (Нар. сл.), кідаць у бёрда ’працягваць у бёрда ніткі асновы’ (Жыв. сл.), кідаць у ніт ’працягваць праз ніт ніткі асновы’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Гл. кі́даць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сваволіць, свавольнічаць, гарэзаваць, блазнаваць; дурэць (разм.); бязуліць, байбусаваць (абл.) □ вытвараць штукі, выкідваць штукі, хадзіць на галаве, займацца дурыкамі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

исторга́ть несов., уст.

1. (выбрасывать) выкіда́ць, выкі́дваць; (извергать — ещё) вывярга́ць;

2. (вырывать) вырыва́ць; (выхватывать — ещё) выхо́пліваць, выхва́тваць; (выдёргивать) вырыва́ць; (освобождать — ещё) вызваля́ць;

3. перен. (вызывать, заставлять появиться) выкліка́ць;

исторга́ть слёзы (у кого-л.) выкліка́ць слёзы (у каго-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sponge2 [spʌndʒ] v.

1. выціра́ць, мыць (губкаю);

sponge a wound прачышча́ць ра́ну

2. (on) infml быць нахле́бнікам, «даі́ць» (каго-н.);

sponge of smb. everything вы́цягнуць усё з каго́-н.;

sponge a dinner папалу́днаваць на дармаўшчы́ну

sponge off [ˌspʌndʒˈɒf] phr. v. сціра́ць гу́бкаю

sponge out [ˌspʌndʒˈaʊt] phr. v. закрэ́сліваць; выкі́дваць з па́мяці; забыва́ць;

sponge out a debt дарава́ць доўг

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)